Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціск на кіраўніка пратэсту рабочых на «Пінскдрэве»


Дзьмітрый Кудранок
Дзьмітрый Кудранок

Кіраўніка пратэсту рабочых на «Пінскдрэве» Дзьмітрыя Кудранка начальнік службы эканамічнай бясьпекі холдынгу папярэдзіў, што ён будзе адказваць за заклікі да беспарадкаў.

Спадару Кудранку, які ўзначальвае Рабочую раду на «Пінскдрэве», прапанавалі таксама згарнуць пратэставую дзейнасьць.

Дзьмітрый Кудранок паведаміў «Свабодзе», што ціск ён адчуў зь першых дзён пратэсту:

«Падышоў да мяне начальнік цэху і азнаёміў з загадам аб пераводзе на новы станок. На гэтым станку працуюць тры чалавекі, а мне загадалі туды стаць першым нумарам. Але спэцыфіка гэтага станка такая, што на ім можа працаваць чалавек, які прайшоў адмысловую падрыхтоўку. Інакш гэта можа прывесьці да няшчасных выпадкаў або нават да гібелі рабочага. Я адмовіўся станавіцца за той станок, і мне давялося ў пісьмовым выглядзе тлумачыць сваю адмову».

Пасьля гэтага, кажа Дзьмітрый Кудранок, яго змусілі пісаць тлумачальныя за спазьненьні:

«Літаральна праз паўтары гадзіны прыйшоў чалавек з службы бясьпекі холдынгу, які азнаёміў мяне з раздрукоўкай уваходаў на завод. У нас тут электронная сыстэма ўліку. Мне давялося, ізноў жа ў пісьмовым выглядзе, тлумачыць прычыну двух спазьненьняў на пяць хвілін, якія былі яшчэ месяц таму».

Спадар Кудранок кажа, што лічыць гэта дробнымі прычэпкамі, якія даюць падставы меркаваць, што на яго спрабуюць набраць базу для звальненьня:

«Зьбіраюць пэўную суму мелкіх парушэньняў. Гэта кажа пра тое, што ўсё ўкладваецца ў клясычную схему звальненьня».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG