Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане разьбіўся верталёт з беларуска-расейскім экіпажам


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота

Верталёт МI-8МТВ пацярпеў крушэньне пад Кандагарам.

Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў авіятранспартнай галіне Расеі піша, што інцыдэнт адбыўся на мінулым тыдні. Аднак вядома пра яго стала толькі вечарам 11 ліпеня.

Пры пасадцы за 60 кілямэтрах ад Кандагару верталёт зачапіў агароджу і паваліўся з вышыні ў некалькі мэтраў. У выніку загінуў бартавы мэханік, грамадзянін Расеі. Камандзіра экіпажу (грамадзяніна Беларусі) і друга пілёта (грамадзяніна РФ) даставілі ў лякарню Кабулу, а пасьля перавезьлі ў апёкавы цэнтар у расейскім Краснадары.

Інтэрфакс не паведамляе імёны пацярпелых.

Гэтую інфармацыю пацьвердзіў Андрэй Казлоўскі, генэральны дырэктар кампаніі «ПАНХ», супрацоўнікамі якога зьяўляліся чальцы экіпажу МІ-8.

Верталёт быў зарэгістраваны ў Гвінэі. Ён дастаўляў ваду для амэрыканскай вайсковай базы, якая месьціцца пад Кандагарам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG