Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Украіны падняў статус расейскай мовы


Сутычка на сэсіі Вярхоўнай Рады ў чэрвені
Сутычка на сэсіі Вярхоўнай Рады ў чэрвені

Вярхоўная Рада Ўкраіны на паседжаньні ў аўторак 248 галасамі ўхваліла ў другім чытаньні закон пра статус расейскай мовы, унесены дэпутатамі ад ўрадавай Партыі рэгіёнаў. Паводле дакумэнту, расейская мова атрымае статус рэгіянальнай там, дзе яна зьяўляецца роднай мінімум для 10 працэнтаў насельніцтва.

Цяпер законапраект яшчэ мае падпісаць прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.

Апазыцыя выступала супраць прыняцьця гэтага закону, і падчас яго разгляду ў Вярхоўнай Радзе нават адбываліся бойкі. Падчас сёньняшняга галасаваньня дэпутаты ад ўрадавай партыі ўзялі ў кола трыбуну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG