Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргею Каваленку ў калёніі адмовілі ў дыетычным харчаваньні


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Зь Сяргеем Каваленкам у Магілёўскай калёніі сустрэліся жонка Алена і сын Валянцін. Спатканьне доўжылася 2 гадзіны. Вось што Алена Каваленка распавяла пра здароўе мужа, які са сьнежня 2011 году тройчы трымаў працяглыя галадоўкі пратэсту.

«Яго вельмі непакояць ныркі і пячонка. У яго дыягнаставаны гепатоз — гэта хвароба, якая папярэднічае гепатыту і нават можа прывесьці да цырозу пячонкі, калі не прымаць меры. Між тым ён прасіў прызначыць яму дыетычнае харчаваньне, дык адмовілі. Яшчэ ацякаюць твар і ногі, кажуць, што гэта можа быць з-за хваробы сэрца. Важыць ён зараз у адзеньні 69 кіляграмаў. Сказаў, што вельмі адчувае недахоп мікраэлемэнтаў, асабліва кальцыю. Калі даюць курыцу ці рыбу, то зьядае разам з косткамі, такі недахоп кальцыю. Але перадаць яму лекі не ўдалося — гэта ўсё трэба дадаткова ўзгадняць з турэмным лекарам».

Перад накіраваньнем пасьля карантыну ў атрад Сяргея Каваленку строга папярэдзілі, каб ня «вёў размовы пра палітыку і не праводзіў агітацыі», паведаміла Алена Каваленка.

Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця «хатняй хіміі», якую актывіст КХП-БНФ атрымаў пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG