Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск не пусьцілі эўрапейскіх левых


Сяргей Калякін 09 траўня 2012
Сяргей Калякін 09 траўня 2012

Некаторым удзельнікам міжнароднай канфэрэнцыі Партыі эўрапейскіх левых (ПЭЛ) «Дэмакратыя і эканамічны крызіс» адмоўлена ў беларускіх візах, паведамляе БелаПАН. Канфэрэнцыя адбывалася ў Менску 9–10 чэрвеня.

Як паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі па выніках форуму лідар Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, візавыя службы Беларусі адмовілі ва ўязных візах Іржы Худзерчыку з Чэхіі, а таксама Сяргею Юргенсу і Уладзіміру Кручыніну з Эстоніі. Праблемы з атрыманьнем візы меў таксама прадстаўнік партыі «Адзіны спіс» (Данія), доктар паліталёгіі Уладзімір Карлсэн, якому ўсё ж удалося дабрацца да Менску.

Такія дзеяньні ўладаў Сяргей Калякін расцэньвае як спробу сарваць правядзеньне міжнароднай канфэрэнцыі ў Менску.


Паводле Калякіна, арганізатары «баяліся, што ў сувязі з адмовай у выдачы візаў выканкам ПЭЛ прыме рашэнне аб нямэтазгоднасьці правядзеньня канфэрэнцыі ў Менску».

«Але, наадварот, у гэтай сытуацыі ПЭЛ вырашыла актывізаваць і пашыраць магчымасьці правядзеньня мерапрыемстваў тут, нягледзячы на супрацьдзеяньне ўладаў. Улады сваімі мерамі саслужылі сабе дрэнную службу, а для нас зрабілі паблісіці ў многіх эўрапейскіх краінах. У Эўропе лічылі Лукашэнку зь яго рыторыкай ледзь не сацыялістам, а гэтыя дзеяньні проста выкрылі яго самога», — мяркуе Сяргей Калякін.

Партыя эўрапейскіх левых (ПЭЛ) створаная ў ліпені 1998 г. сацыялістычнымі, камуністычнымі, левымі і зялёнымі партыямі Эўропы. Яе галоўная мэта — стварэньне адзінай сацыяльнай, дэмакратычнай, мірнай, салідарнай і экалягічна абароненай Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG