Надвор’е
У паўночна-усходняй частцы Віцебшчыны й Магілёўшчыны — дажджы, тэмпэратура ад 12 да 15 градусаў. У цэнтральнай частцы краіны — сонечна, на захадзе Гарадзеншчыны й Берасьцейшчыны тэмпэратура да 19 градусаў.
У гэты дзень у сьвеце і ў Беларусі:
Падаражэньне паліва. Чакаецца, што бэнзын АІ-92 падаражэе на 5,4% зь цяперашніх 6300 руб., дызэльнае паліва — на 5,6% зь цяперашніх 6950.
Пачатак Чэмпіянату Эўропы па футболе ў Польшчы й Украіне.
У Вене — круглы стол пад эгідай ААН паміж Расеяй і Грузіяй.
8 чэрвеня ў Арт Сядзібе Радыё Свабода будзе адзначаць 10-гадовы юбілей «Бібліятэкі Свабоды» разам зь сябрамі і аўтарамі гэтай сэрыі.
Возьмуць удзел:
- дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, аўтар кніг «Сьлед матылька. Освальд у Менску», «Прыгоды АРА ў Беларусі»;
пісьменьнік Уладзімер Арлоў, аўтар кніг «Пакуль ляціць страла», «Імёны Свабоды»,
- музыка Лявон Вольскі, аўтар музычнага праекту «Саўка і Грышка»,
- журналіст Вячаслаў Ракіцкі, аўтар кніг «Беларуская Атлянтыда» і «Сто адрасоў свабоды»,
- журналіст Ягор Маёрчык, укладальнік дыскаў «Начная чытанка», «Барды Свабоды»,
- дызайнэр усіх выданьняў з сэрыі «Бібліятэка Свабоды» Генадзь Мацур.
Чакаюцца цікавая размова, конкурсы і падарункі, музычная частка ад Лявона Вольскага. Культурная пляцоўка «Арт Сядзіба», Куйбышава, 22 (гандлёвы дом «Гарызонт»), 2 паверх. Пачатак у 18.30. Уваход на ўсе імпрэзы вольны.
Гэты дзень у гісторыі:
1924 — зьезд былых сябраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў у Менску канстатаваў самароспуск партыі.
1958- У Беластоку заснаванае беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа».
1967: У Мікалаеўшчыне адкрыты філіял музэю Якуба Коласа.
У гэты дзень нарадзіліся:
1894 — Сямён Вальфсон, дзяржаўны дзеяч БССР, філёзаф, літаратуразнавец, пэдагог
1881 — Віктар Зелязей, беларускі грамадска-палітычны дзеяч
1986 — Сяргей Крывец, беларускі футбаліст
У гэты дзень памерлі:
1956 — Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзяяч, паэт, сябра «Віленскага фотаклюбу» Яна Булгака.
1991 — Уладзімір Шахавец, беларускі перакладнік і пісьменьнік
Цытата на памяць:
Ніводзін фільм ня можа сабраць статысячную аўдыторыю. Аўдыторыю, якая б на працягу паўтары гадзіны штосэкундна перажывала і хвалявалася, назіраючы, як 22 хлапцы ганяюць па полі мяч.
Анджэй Вайда
Год таму на сайце Свабоды
«Veidas»: Беларусь не пабудуе АЭС