Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: сьведкі-міліцыянты не прыйшлі, суд перанесьлі


Несанкцыянаваны пікет у Горадні 1 чэрвеня
Несанкцыянаваны пікет у Горадні 1 чэрвеня

У судзе Ленінскага раёну Горадні пачалі разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да віцэ-старшыні не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Рэнаты Дземянчук. Але працэс перанесьлі на чацьвер, 7 чэрвеня, з-за таго, што ў суд не зьявіліся сьведкі з боку міліцыі.

Заўтра, 6 чэрвеня павінны пачацца адразу тры працэсы пад затрыманымі ўдзельнікамі пікету 1 чэрвеня ў абарону польскай школы.

Рэнату Дземянчук вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце 1 чэрвеня. У гэты дзень затрымалі больш за дваццаць удзельнікаў пікету, якія пратэставалі супраць увядзеньня ў школе з польскай мовай навучаньня расейскамоўных клясаў. У пятніцу быў асуджаны толькі адзін удзельнік пікету — Ігар Банцар, яму прысудзілі 13 сутак арышту. Пры затрыманьні ён быў моцна зьбіты міліцыянтамі.

Сябры СПБ зьвярталіся ў гарвыканкам па дазвол на пікеты, але ўлады ім адмовілі. Дарэчы, адзіная школа ў Горадні з польскай мовай навучаньня пабудаваная на сродкі польскага ўраду. Гарадзенскія ўлады матывуюць неабходнасьць адкрыцьця расейскамоўных клясаў у школе з польскай мовай навучаньня тым, што суседнія школы ў мікрараёне перапоўненыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG