Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ўкраіна на мяжы моўнага расколу


"Беркут" блякуе мітынгоўцаў, што пратэстуюць супраць законапраекту
"Беркут" блякуе мітынгоўцаў, што пратэстуюць супраць законапраекту

Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла ў першым чытаньні законапраект аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі, ініцыятарамі якога былі народныя дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў Вадзім Калесьнічэнка і Сяргей Ківалаў.

За гэтае рашэньне прагаласавалі 234 з 248 народных дэпутатаў, зарэгістраваных у сэсійнай залі. «За» прагаласавалі 187 народных дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў, двое членаў фракцыі НУНС, 25 членаў фракцыі КПУ, двое — ад Народнай партыі, шасьцёра дэпутатаў групы «Рэформы дзеля будучыні» і 12 пазафракцыйных дэпутатаў.

Астатнія 4 моўныя законапраекты былі зьнятыя з разгляду шляхам галасаваньня. На просьбу апазыцыйных фракцыяў у парлямэнце абвешчаны паўгадзінны перапынак.

24 траўня разгляду моўнага законапраекту не адбылося. У Вярхоўнай Радзе ўсчалася бойка рэгіяналаў з апазыцыянэрамі. У апазыцыі лічаць гэты законапраект антыўкраінскім.

У тлумачальнай запісцы да законапраекту гаворыцца, што ў выпадку яго прыняцьця расейская мова стане рэгіянальнай у 13 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках Украіны.

Адзінай дзяржаўнай мовай ва Ўкраіне, згодна з Канстытуцыяй, зьяўляецца ўкраінская. Разам з тым прэзыдэнт Віктар Януковіч падчас перадвыбарчай кампаніі і прадстаўнікі Партыі рэгіёнаў абяцалі зрабіць другой дзяржаўнай расейскую мову. Для ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыю неабходна 300 галасоў у парлямэнце.



Пад Вярхоўнай Радай два мітынгі. Ужыты сьлезацечны газ

Вярхоўная Рада з усіх бакоў, акрамя Марыінскага парку, акружаная прыхільнікамі Партыі рэгіёнаў. Людзі трымаюць сьцягі Партыі рэгіёнаў і руху «Рускае адзінства». Гучаць лёзунгі ў падтрымку прынятага ў першым чытаньні законапраекту і прарасейскія заклікі.

Прадстаўнікі ВА «Свабода», КУН і Ўкраінскай народнай партыі пачалі сёньня ў 10.00 пад будынкам Вярхоўнай Рады мітынг супраць законапраекту аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі. Прадстаўнікі аб’яднанай апазыцыі, «Апошняй барыкады» і партыі «Ўдар» Віталя Клічко мітынгуюць перад Кабінэтам міністраў. Яны адзначаюць, што прыняты законапраект расколе Ўкраіну. Пасля спробы мітынгоўцаў прарваць кардон «Беркута» супраць іх быў ужыты сьлезацечны газ. З-за воблака газу праціўнікі законапраекту адступілі ад мяжы на некалькі мэтраў.

Сьлезацечны газ супраць абаронцаў украінскай мовы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:06 0:00
Наўпроставы лінк


Яцанюк абвяшчае бестэрміновую акцыю пратэсту

Народны дэпутат Арсеній Яцанюк (фракцыя НУНС) заяўляе, што апазыцыя не дазволіць парлямэнцкай большасьці прыняць у цэлым законапраект аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі. Пра гэта ён заявіў на пасяджэньні парлямэнту. Яцанюк прызнаў, што «гэты бой не атрымалася выйграць».

Пасьля гэтага ён, выйшаўшы да натоўпу мітынгоўцаў, абвясьціў аб пачатку бестэрміновай акцыі пратэсту і гарантаваў людзям, што «да другога чытаньня ня дойдзе».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG