чацьвер, 23 траўня 2013, Менск 20:08

УСЕ НАВІНЫ / Культура

У Горадні — выстава ў гонар Янкі Купалы

Выстава адкрылася ў рамках Рэспубліканскага фэсту нацыянальных культур.

Вулічны плякат купалаўскай выставы
Вулічны плякат купалаўскай выставы
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Яе назва: «Кветкі ўсіх народаў у вянок Купалы. 130 год з дня народзінаў Янкі Купалы». Адкрыцьцё адбылося ў прыватнай галерэі «Крыга», дзе выстаўленыя карціны гарадзенскіх аўтараў з купалаўскай тэматыкай і творы з фондаў Саюзу мастакоў з Менску.

Мастацтвазнаўца Марына Загідуліна зьвярнула ўвагу на працу гарадзенца Сяргея Грыневіча, які намаляваў чатыры партрэты Янкі Купалы. На апошнім выява нібы раствараецца, зазначыла яна.

Сяргей ГрыневічСяргей Грыневіч
x
Сяргей Грыневіч
Сяргей Грыневіч
Сяргей Грыневіч патлумачыў нашаму Радыё: «Я для сябе выяўляў Купалу, каторы сапраўды раствараецца ў цемры ці можа зьнікае, памяць пра яго. Можа гэта адлюстраваліся ў мяне асацыятыўна. Тыя дзьве спробы суіцыду, прычым другая аказалася ўдалай. І колер я выбраў такі, каб падкрэсьліць трагічнасьць гэтай постаці і нашай гісторыі. Таму што яна вельмі супярэчлівая была ў апошнія гады. Шмат спрэчак наконт яго, асабліва сярод літаратараў. Я думаю, нялішне, калі й мастакі скажуць сваё слова».

Гарадзенскі мастак удакладніў, што прытрымліваецца менавіта вэрсыі аб суіцыдзе Янкі Купалы: «Я думаю, што першую спробу, якая была, — гэта напэўна ён сам зрабіў. А калі чалавек схільны, то другая спроба заўсёды становіцца выніковай. Мне здаецца, ён быў у такой дэпрэсыі, што быў пазбаўлены роднай зямлі, бо ішла вайна. Таму мая вэрсыя такая. Я ня ведаю, я не літаратуразнаўца, але гэта асобная гісторыя, аб ёй можна спрачацца, але я лічу, што ён скончыў самагубствам. Тым больш там была балюстрада амаль паўтара мэтры... Можа й дапамаглі, але прынамсі ён невыпадкова туды кінуўся...»

На адкрыцьці купалаўскай выставы выступалі прадстаўнікі абласных аддзяленьняў абодвух саюзаў пісьменьнікаў.

Выступае прафэсар Аляксей Пяткевіч, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
Выступае прафэсар Аляксей Пяткевіч, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў


На выставе — першы з чатырох партрэтаў Янкі Купалы аўтарства Сяргея Грыневіча
На выставе — першы з чатырох партрэтаў Янкі Купалы аўтарства Сяргея Грыневіча

Чытайце таксама

Ідэалёгія паглынае культуру

Указ Аляксандра Лукашэнкі № 168 «Аб некаторых мерах па аптымізацыі сыстэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасьці іх работнікаў» прадугледжвае скарачэньне колькасьці чыноўнікаў на 25%. Правесьці скарачэньне трэба да 1 ліпеня, у некаторых выпадках — да 1 студзеня 2014 году. Скарачэньні павінны прайсьці, у першую чаргу, ва ўсіх абласных і Менскім гарадзкім выканаўчых камітэтах, у раённых адміністрацыях. Як выяўляецца, найперш могуць пацярпець кадры, адказныя за культуру >>>

Фотагалерэя Палац Валовічаў у Сьвяцку разбураецца

Прычым такімі тэмпамі, што ў некаторых месцах ад мэтровае таўшчыні сьцяны неўзабаве амаль нічога не застанецца. >>>

«Жыве Беларусь!» прэтэндуе на «Залатога дэльфіна»

22 траўня арганізатары XXIX міжнароднага кінафэстывалю ў горадзе Сэтубал (Партугалія) прэзэнтавалі афіцыйную праграму конкурснай часткі. Сярод 14 канкурсантаў – фільм «Жыве Беларусь!». >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Зона Свабоды

Відэа Ці трэба пытаць народ пра яго сьвятыні?

Доўгае рэха рэфэрэндуму 95 году. Ці можа быць мір у вайне сымбаляў? >>>

Свабода бяз гальштукаў

Хто працягне справу Казулінай?

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

23 траўня 1934 расстраляная банда Боні і Клайда

Ён быў дробны злодзей, яна была афіцыянтка, але ім хацелася большага. Яго гвалцілі ў турме, яе гвалціла сама рэчаіснасьць, непрыгожая і безнадзейная, як пустэльня — ім хацелася вырвацца і ўцячы. >>>

Як плённа прайграць выбары

Некаторы час таму адзін мой калега на падобнай канфэрэнцыі заявіў: я ведаю, як перамагчы на ​​прэзыдэнцкіх выбарах у 2015 годзе. Мая прапанова больш сьціплая, але, на мой погляд, больш рэалістычная — я ведаю, як плённа прайграць гэтыя выбары. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ