Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску прэзэнтавалі кнігу Ўладзімера Арлова «Пакуль ляціць страла»


Разам са спадаром Арловым у віцебскім «Эўрапейскім клюбе» выступіў паэт, старшыня Пэн-цэнтру Андрэй Хадановіч.

Кніга Ўладзімера Арлова, якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды», — гэта сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэч у бібліятэках і ля вогнішчаў, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах. У тым ліку ў кнігу ўвайшлі і адказы на пытаньні жыхароў Віцебску, якія гучалі падчас ранейшых творчых сустрэчаў.

Кнігу «Пакуль ляціць страла» Ўладзімер Арлоў падарыў сям’і вязьня Сяргея Каваленкі — падпісаў яе Сяргею і яго жонцы Алене, якая прыйшла на сустрэчу. Атрымаць аўтографы літаратараў маглі і ўсе ахвотныя.
Уладзімер Арлоў
Уладзімер Арлоў

Празаічныя аповеды Ўладзімера Арлова чаргаваліся зь вершамі і перакладамі Андрэя Хадановіча, і віцебскія аматары беларускага літаратурнага слова прымалі абодвух вельмі цепла. Многія слухалі выступоўцаў стоячы — у «Эўрапейскім клюбе» проста не хапіла крэслаў для ўсіх.
Андрэй Хадановіч
Андрэй Хадановіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG