Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі палітвязьняў патрабуюць звольніць Ігара Яўсеева


Ігар Яўсееў
Ігар Яўсееў

Сваякі палітвязьняў патрабуюць вызваліць ад займанай пасады намесьніка начальніка ГУУС Менгарвыканкаму Ігара Яўсеева.

Пра гэта гаворыцца ў іхнім звароце да генпракурора Беларусі Аляксандра Канюка, прынятым на пасяджэньні круглага стала 23 траўня ў Менску.

Паводле грамадзкай актывісткі Ганны Шапуцькі, дакумэнт будзе перададзены ў Генэральную пракуратуру самімі сваякамі палітвязьняў 24 траўня, паведамляе БелаПАН.

«Апошнім часам грамадзтва скаланаюць навіны пра беспрэцэдэнтна жорсткае зьбіцьцё мірных грамадзян супрацоўнікамі міліцыі. Асабліва адзначаюцца сваёй жорсткасьцю, садызмам супрацоўнікі праваахоўных органаў Менску», — адзначаецца ў звароце.

Сваякі палітвязьняў пратэстуюць «супраць гвалтоўных дзеяньняў супрацоўнікаў сілавых структур, іх злоўжываньняў уладай, фізычных і маральных катаваньняў».

«Мы патрабуем расьсьледаваць кожны выпадак прымяненьня сілы супраць мірных грамадзян і пакараць вінаватых», — адзначаецца ў звароце.

Аўтары звароту патрабуюць неадкладна вызваліць ад займанай пасады Ігара Яўсеева, «які не спраўляецца са сваімі службовымі абавязкамі, дапусьціўшы, а магчыма, і ініцыяваўшы зьбіцьцё мірных грамадзян сваімі супрацоўнікамі».

«Лічым, што з боку сілавых структур адбываецца правакацыя супраць мірнага грамадзянскага насельніцтва, накіраваная на падрыў канстытуцыйнага ладу, абвастрэньне грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне ва ўмовах глыбокага эканамічнага крызісу, падрыў той мінімальнай стабільнасьці ў грамадзтве, якая пакуль яшчэ існуе», — гаворыцца ў звароце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG