Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: прэзыдэнты ня мусяць быць ні тыранамі, ні фараонамі


Выбарца паказвае пасьля галасаваньня вымазаны чарнілам палец
Выбарца паказвае пасьля галасаваньня вымазаны чарнілам палец

Новым этапам у гісторыі краіны лічаць эгіпцяне першыя наўпроставыя свабодныя выбары прэзыдэнта, якія сталі вынікам “арабскай вясны”.

Шмат што на гэтых выбарах адбываецца ўпершыню. Напрыклад, тое, што імя пераможцы загадзя прадказаць немагчыма. Або першыя ў гісторыі тэледэбаты, якія прайшлі паміж канкурэнтамі. У нечым рысы традыцый захаваюцца – напрыклад, тое, што жанчыны стаяць пры галасаваньні ў асобнай чарзе ці тое, што непісьменныя будуць прыкладаць да бюлетэню палец, змочаны ў спэцыяльным чарніле.

Эгіпет выбірае прэзыдэнта
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:58 0:00


У выбарчых бюлетэнях значацца імёны 13 кандыдатаў, хоць два зь іх зьнялі свае кандыдатуры ў апошні момант. У выбарах вырашыў ня ўдзельнічаць, напрыклад, сусьветна вядомы эгіпцянін, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, былы прэзыдэнт МАГАТЭ Мухамад аль-Барадэй. Фаварытамі выбараў лічаць былога кіраўніка Лігі арабскіх краін 75-гадовага Амра Мусу, былога прэм’ер-міністра і генэрала арміі Ахмада Шафіка, а таксама незалежнага кандыдата ісламіста Абд аль-Манэма Абу аль-Футуха ці прадстаўніка “Братоў-мусульманаў” Мухамада Мурсі. Замыкае пяцёрку лідэраў былы апазыцыянэр, які адкрыта крытыкаваў палітыку Хосьні Мубарака, сацыяліст Хамдзін Сабахі.

Для перамогі на выбарах кандыдату неабходна набраць больш як 50 працэнтаў галасоў. Найбольш праўдападобна, што гэта ня ўдасца нікому, і таму чакаецца другі тур, які заплянаваны на 16-17 чэрвеня.

Дагэтуль эгіпецкіх прэзыдэнтаў або прызначалі, або выбіралі ў парлямэнце, а потым зацьвярджалі на рэфэрэндуме. Папярэдні прэзыдэнт Хосьні Мубарак прыйшоў да ўлады пасьля таго, як на вайсковым парадзе ў 1981 годзе быў забіты прэзыдэнт Анвар Садат. Мубарак у выніку нападу таксама быў лёгка паранены, у краіне пасьля гэтага было ўведзенае надзвычайнае становішча. Яно пратрымалася фактычна тры дзесяцігодзьдзі – увесь час праўленьня Мубарака. Мубарак чатыры разы пераабіраўся на рэфэрэндуме, а ў 2005 годзе ініцыяваў першыя альтэрнатыўныя выбары, на якіх зь вялікім адрывам перамог. Быў зрынуты ў выніку народнага паўстаньня ў пачатку 2011 году. Свой 84-ы дзень нараджэньня Мубарак адзначыў нядаўна ў шпіталі пад Каірам. Там ён знаходзіцца пад аховай у чаканьні рашэньня суду па яго справе. Мубарака абвінавачваюць у тым, што ён аддаў загад страляць у мірных дэманстрантаў баявымі патронамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG