Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежнік абражаў беларусаў, міліцыя ня чула


Яўген Каралькоў
Яўген Каралькоў

Міліцыя Магілёўскай вобласьці праверыла факты, выкладзеныя ў звароце сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Яўгена Каралькова наконт дзеяньняў маёра міліцыі Віталя Хаўратовіча.

Гэты супрацоўнік міліцыі, як цьвердзіць Каралькоў, не абараніў гарантаванае яму канстытуцыйнае права на абарону нацыянальнай годнасьці.

У адказе гаворыцца, што факты, выкладзеныя ў звароце Каральковым, не пацьвердзіліся, а «дзеяньні першага намесьніка камандзіра палка патрульна-паставой службы маёра міліцыі Хаўратовіча прызнаныя правамернымі і адпаведнымі дзейнаму заканадаўству».

Яўген Каралькоў зьбіраецца скардзіцца ў Міністэрства ўнутраных спраў, бо адказам з Упраўленьня ўнутраных спраў не задаволены. Ён кажа, што ёсьць сьведкі, якія чулі як замежнік абражаў беларусаў.

«Мяне ў гэтым адказе і зрабілі вінаватым, што я, маўляў, гэта ўсё прыдумаў. Відаць, калі б гэты замежнік крычаў „Жыве Беларусь“, тады б яго адназначна забралі й прыцягнулі да адказнасьці. Калі сьцьвярджаюць, што гэтага інцыдэнту не было, то буду пісаць у Міністэрства ўнутраных спраў. Лукашэнка ж, калі прызначаў новага міністра, казаў, што трэба вярнуць давер міліцыі. А як яны зьбіраюцца яго вяртаць, калі вось такое адбываецца? Запытаю ў міністра, пагляджу, што ён адпіша», — кажа Каралькоў.

Нагодай для звароту стаў, як сьцьвярджае Каралькоў, выпадак з замежнікам, які нападпітку выкрыкваў абразы на адрас беларусаў.

Міліцыя, якую выклікалі на месца здарэньня, высьветліла асобу замежніка, але не затрымала яго. Паводле міліцыянтаў, у іх прысутнасьці той закон не парушаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG