Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыёлягі: прывабнасьць Пуціна незваротна згасае


Прывабнасьць Уладзімера Пуціна згасае, і гэты працэс незваротны. Так лічаць сацыёлягі аналітычнага «Лявада-цэнтру».

Яны супаставілі вынікі шматгадовых апытаньняў.

У рэйтынгах даверу Пуцін па-ранейшаму застаецца самым папулярным палітыкам Расеі.

Пытаньне «Якія, на ваш погляд, моцныя бакі Ўладзіміра Пуціна?» расейскі «Лявада-цэнтар» рэгулярна задае ад 2000 году.

Пры канцы красавіка 2012 году сацыёлягі выявілі, што ацэнка амаль усіх «моцных бакоў» Пуціна вярнулася на першапачатковы ўзровень 2000-га, піша расейскі «Коммерсант».

Гэта азначае, што ў масавай сьвядомасьці прывабнасьць «ладу Пуціна згасае ўстойліва і незваротна», лічыць дырэктар «Лявада-цэнтру» Леў Гудкоў.

Ён упэўнены,што вобраз «магутнага ўладарнага кіраўніка павольна размываецца». Больш за тое, постаць Пуціна «перастала ўспрымацца як безальтэрнатыўная».

Замены масавая сьвядомасьць пакуль не шукае, але «ранейшая (постаць) цалкам відавочна пачала надакучаць». І працэс гэты «незваротны», упэўнены спадар Гудкоў. У шматгадовых назіраньнях «Лявада-цэнтру» за кар’ерамі іншых палітыкаў, кажа ён, пакуль не было выпадкаў, каб які дзеяч, страціўшы папулярнасьць, змог дасягнуць піку паўторна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG