Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША белых нараджаецца ўсё менш


Упершыню ў гісторыі Злучаных Штатаў Амэрыкі зарэгістравана, што нараджальнасьць дзяцей у сем’ях расавых і этнічных меншасьцяў перавысіла нараджальнасьць у сем’ях белых грамадзянаў краіны.

Паводле Бюро перапісу насельніцтва ЗША, за 12-месячны пэрыяд, які закончыўся ў ліпені летась, нараджэньні ў сем’ях белых (гэтак званых non-Hispanic whites, да якіх не залічваюцца грамадзяне лацінаамэрыканскага паходжаньня) склалі 49,6% ўсіх нованароджаных дзяцей. Адпаведна, дзеці ў сем’ях чарнаскурых амэрыканцаў ды сем’ях лацінаамэрыканскага і азіяцкага паходжаньня склалі 50,4% ўсіх народзінаў у разгледжаным статыстыкамі пэрыядзе.

Амэрыканскія статыстыкі адзначаюць зьніжэньне адноснай колькасьці белага насельніцтва ў ЗША ўжо шмат гадоў, але варта заўважыць, што ў абсалютных лічбах колькасьць белых у краіне ўсё пабольшваецца. У 2000-2010 гг. колькасьць белага насельніцтва ў ЗША пабольшала з 194,55 мільёна да 196,82 мільёна, то бок, на 1,2%.

Белыя ў ЗША складаюць прыблізна 64% насельніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG