панядзелак, 20 траўня 2013, Менск 20:29

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

У Брэйвіка кінулі чаравік

У сталіцы Нарвэгіі Осла сёньня на працэсе па справе ультраправага экстрэміста Андэрса Брэйвика адзін з прысутных у залі суду кінуў у яго чаравік.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Гэта быў сваяк аднаго з загінулых у выніку тэрактаў, учыненых Брэйвікам. «Ты забіў майго брата, ідзі да д’ябла!», крыкнуў мужчына. Чаравік праляцеў міма Брэйвіка і патрапіў у яго адваката.

Інцыдэнт здарыўся ў часе допыту сьведак страляніны на высьпе Утоя ў ліпені мінулага году, у выніку якой загінулі 69 чалавек. Мужчыну, што кінуў чаравік, вывелі з залі суду. Паводле некаторых паведамленьняў, ён — грамадзянін Іраку.

Раней Брэйвік, прызнаўся ў забойстве 77 чалавек у мінулым годзе, але ня лічыць сябе вінаватым. Паводле яго слоў, ён дзейнічаў у мэтах самаабароны — у прыватнасьці — супраць нарвэскай палітыкі мультыкультуралізму, якая, на яго думку, вядзе да захопу Эўропы мусульманамі.

Раней у ходзе сьледзтва выявілася, што Брэйвік неаднаразова наведваў Беларусь, дзе, паводле яго слоў, праходзіў падрыхтоўку ў ваенізаваных летніках, арганізаваных мясцовымі праварадыкальнымі арганізацыямі.

Чытайце таксама

«Народны рэфэрэндум»: «за» і «супраць»

Свабода апытала прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў і рухаў наконт «Народнага рэфэрэндуму», які хочуць зладзіць кампанія «Гавары праўду», рух «За свабоду» і партыя БНФ. >>>

Відэа У Махачкале двайны выбух, ёсьць ахвяры (відэа)

У Махачкале ў панядзелак у выніку двух выбухаў загінулі, паводле апошніх дадзеных, чатыры чалавекі — двое паліцэйскіх і адзін супрацоўнік службы судовых прыставаў. >>>

"Да запытаў зь Беларусі трэба ставіцца крытычна"

20 траўня ў Менску прайшоў сумесны сэмінар адмыслоўцаў фінансавай выведкі краін СНД, Эўразьвязу ды іншых краін сьвету. Праваабаронцы зь Беларусі ў сувязі з супрацоўніцтвам фінансавых выведак сьвету найперш згадваюць справу праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якога кінулі ў турму пасьля таго, як чыноўнікі Літвы і Польшчы падзяліліся фінансавымі зьвесткамі адносна яго з уладамі Беларусі. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

20 траўня 1954 пачало працаваць Радыё Свабода

Радыё Свабода, пачаўшыся некалі з маленькага калектыву загадкавых вайсрутэнскіх эмігрантаў, здолела зьмяніць беларускі сусьвет. Не зусім само, вядома, але здолела. >>>

Севярын Квяткоўскі

Чарка на магіле, Б-Ч-Б і новыя традыцыі

24 траўня 1995 некалькі дзясяткаў маладых людзей каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта зладзілі акцыю-пэрформанс. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ