панядзелак, 20 траўня 2013, Менск 12:28

Здароўе

Гранатавы сок спрыяе каханьню

У мужчын і жанчын, якія выпіваюць па шклянцы гранатавага соку штодня, падвышаецца ўзровень палавога гармону тэстастэрону, які наўпрост зьвязаны з сэксуальнай актыўнасьцю.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Як паказала новае дасьледаваньне з удзелам добраахвотнікаў ва ўзросьце 21-64 гадоў, гранатавы сок станоўча ўплывае на сэксуальнае жаданьне ў прадстаўнікоў абодвух полаў. Ужо пасьля тыдня штодзённага ўжываньня шклянкі соку ва ўдзельнікаў экспэрымэнту падвышаўся ўзровень тэстастэрону.

Як вядома, тэстастэрон адказвае за палавыя жаданьні, рост валасоў на целе і грубы голас у мужчын. У жанчын гэты гармон прадукуецца ў яечніках і ўплывае на іх лібіда, і, акрамя гэтага, умацоўвае косткі і цягліцы. У якасьці станоўчага пабочнага эфэкту тэстастэрон уздымае настрой і абвастрае памяць, а таксама дапамагае змагацца са стрэсам.

Раней навукоўцы ўжо шмат казалі пра карысьць ужываньня гранатавага соку, у якім утрымліваецца вялікая колькасьць антыаксыдантаў. Таму ён ідэальны сродак для прафіляктыкі і лячэньня хвароб сардэчна-судзіннай сыстэмы, раку, остэаартрыту, праблемаў са страўнікам і кан’юктывіту.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

20 траўня 1954 пачало працаваць Радыё Свабода

Радыё Свабода, пачаўшыся некалі з маленькага калектыву загадкавых вайсрутэнскіх эмігрантаў, здолела зьмяніць беларускі сусьвет. Не зусім само, вядома, але здолела. >>>

"Русские идут"

На дзень Перамогі 9 траўня ў Маскве адбылася падзея, якую ў параўнаньні з вайсковым парадам і іншымі сьвяточнымі мерапрыемствамі ў Расеі можна назваць малапрыкметнай. Але наступствы гэтай падзеі могуць быць (і хутчэй за ўсё будуць) вельмі і вельмі нават прыкметныя. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ