аўторак, 21 траўня 2013, Менск 08:11

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Лешак Шарэпка нагадаў, што сярод ахвяраў Катыні былі і беларусы

Лешэк ШэрэпкаЛешэк Шэрэпка
x
Лешэк Шэрэпка
Лешэк Шэрэпка
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
На прыёме 10 траўня з нагоды Дня Канстытуцыі пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка выступіў з прамовай, у якой нагадаў пра некаторыя вострыя моманты беларуска-польскіх дачыненьняў.

Лешак Шарэпка, у прыватнасьці, заявіў:

«Урачыстае сьвяткаваньне Дня Перамогі выклікала ў мяне сумныя думкі. Мала хто ведае, што пад канец Другой усясьветнай вайны на ўсіх франтах змагалася больш за 600 тысяч польскіх салдат. Пасьля вайны частка зь іх дзеля палітычных прычын не магла вярнуцца на радзіму. Існуе польская „армія ценяў“, так званая катынская армія, да яе належыць больш за 20 тысяч афіцэраў, забітых у 1940 годзе па загадзе Сталіна. Яны пахаваныя на асобных могілках у Расеі і на Ўкраіне. І толькі на Беларусі няма ніводнага памятнага знаку, хоць мы мяркуем, што каля 4 тысяч афіцэраў, у тым ліку беларусаў па нацыянальнасьці, было забіта на гэтай зямлі».

Пасол Польшчы таксама нагадаў, што ў мінулым годзе польскі бок выдаў беларусам больш за 300 тысяч візаў і што Варшава выступае за запуск малога прыгранічнага руху і лібэралізацыю Эўразьвязам візавай палітыкі для беларусаў.

Беларускі бок ужо працяглы час стрымлівае рэалізацыю пагадненьняў аб малым прыгранічным руху з Польшчай.

Чытайце таксама

«Бачу я — бачаць іншыя» — новы конкурс ад Радыё Свабода

На конкурс прымаюцца коміксы, на якіх праілюстраваныя розныя погляды на адну і тую ж рэч ці зьяву. У беларускім кантэксьце, вядома. >>>

У Маскве кажуць, што прадухілілі тэракт

У горадзе Арэхава-Зуева (Маскоўская вобласьць Расеі) прадухілены тэракт, які, як заяўляюць расейскія ўлады, рыхтавалі асобы, якія прайшлі падрыхтоўку ў Аўганістане і Пакістане. >>>

Лукашэнка прызначае і ў панядзелкі

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў у кіраўніцтве Мінабароны, Міністэрства ўнутраных справаў і Камітэце дзяржаўнага кантролю. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

21 траўня 1771 у Парыжы адкрытыя могілкі Пэр-Ляшэз

З жыхароў Пэр-Ляшэз можна скласьці горад. Можна — энцыкляпэдыю. Можна — Кнігу лёсаў. Можна — пазл: каго не хапае, каб карцінка выглядала завершанай — і хто лішні? >>>

Севярын Квяткоўскі

Чарка на магіле, Б-Ч-Б і новыя традыцыі

24 траўня 1995 некалькі дзясяткаў маладых людзей каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта зладзілі акцыю-пэрформанс. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ