субота, 18 траўня 2013, Менск 22:03

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

У Маскве працягваюцца «гуляньні» апазыцыі

Адзін зь лідэраў руху «Салідарнасьць» Ільля Яшын абвясьціў, што так званыя народныя гуляньні на Чыстых прудах у Маскве стануць бестэрміновым.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Ён растлумачыў, што тым самым апазыцыя, захоўваючы вернасьць пастаўленым мэтам, зьмяняе толькі спосабы іх дасягненьня. Са словаў Яшына, удзельнікі грамадзянскіх акцый патрабуюць вызваленьня палітвязьняў, правядзеньня палітычнай рэформы і новых сумленных выбараў.

Увечары ў чацьвер да прысутных на Чыстых прудах прыехаў палітоляг Сяргей Маркаў. Як паведамляе «Інтэрфакс», ён паспрабаваў пераканаць тых, хто сабраўся, у неабходнасьці падтрымкі палітыка Ўладзімера Пуціна.

У гэты час на Чыстапрудным бульвары, сабралася некалькі соцень чалавек. Паліцыі і АМАПу ў месцы правядзеньня апазыцыйнага мерапрыемства няма.

Раней у чацьвер на Сімферопальскім бульвары былі затрыманыя два чалавекі з паўтара дзясятка, якія ўдзельнічаюць у адзіночных пікетах у падтрымку Сяргея Удальцова і Аляксея Навальнага. Абодва апазыцыянэры знаходзяцца пад арыштам у спэцпрыёмніку. Прэсьненскі суд Масквы прызнаў законным арышт Сяргея Удальцова, адхіліўшы касацыйную скаргу апазыцыянэра.

Чытайце таксама

У сутычках праціўнікаў і прыхільнікаў Януковіча пацярпелі журналісты

У Кіеве ў маршы апазыцыі па Храшчатыку ў межах акцыі «Уставай, Украіна!», паводле арганізатараў, удзельнічалі каля 20 тысячаў прыхільнікаў апазыцыйных партыяў «Бацькаўшчына», «Свабода» і УДАР. >>>

У Кіеве — дзень вулічных пратэстаў

У Кіеве пры правядзеньні масавых апазыцыйных і праўладных маніфэстацыяў некалькі чалавек пацярпелі ў сутычках. >>>

Фотагалерэя На волю выйшаў журналіст Аляксандар Ярашэвіч

Яго прыйшлі сустракаць больш за 20 чалавек. >>>

На спэктакль «Свабоднага тэатру» прыйшла міліцыя... праверыць электраправодку

Спэктакль «Свабоднага тэатру «Жывёлы» 18 траўня быў спынены. Прыкладна ў 19.15 у залю прыйшоў адзін чалавек у міліцэйскай форме ў званьні маёра і адзін у цывільным. Перапісалі пашпартныя дадзеныя прысутных. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

18 траўня 1888 нарадзілася Ганна Барысевіч, якая пражыла 118 гадоў

Яна пасьпела пажыць пад уладай двух цароў, БНР і БССР, Леніна, Сталіна, Гітлера, зноў Сталіна, Хрушчова, Брэжнева, Чарненкі, Андропава, пасьпела сустрэць незалежнасьць і надыход дыктатуры. >>>

Валер Карбалевіч

Дзіўны дэмарш Макея

І Лукашэнка пачаў дзейнічаць у сваім звыклым стылі. Добрую волю ён прыняў за слабасьць. А са слабымі трэба размаўляць з пазыцыі сілы. То бок – даціскаць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ