серада, 23 красавіка 2014, Менск 17:31

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Абаронцу парку выклікаюць з бацькамі ў міліцыю

Месца будоўлі гатэльнага комплексу «Пэкін» — парк 40-годзьдзя Кастрычніка. Сьвежы надпіс на колішняй прыбіральні ў былым парку.Месца будоўлі гатэльнага комплексу «Пэкін» — парк 40-годзьдзя Кастрычніка. Сьвежы надпіс на колішняй прыбіральні ў былым парку.
x
Месца будоўлі гатэльнага комплексу «Пэкін» — парк 40-годзьдзя Кастрычніка. Сьвежы надпіс на колішняй прыбіральні ў былым парку.
Месца будоўлі гатэльнага комплексу «Пэкін» — парк 40-годзьдзя Кастрычніка. Сьвежы надпіс на колішняй прыбіральні ў былым парку.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
9 траўня ў Менску каля парку 40-годзьдзя Перамогі, дзе будуецца гатэль «Пэкін», актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху вывесілі расьцяжку: «Што наступнае? Курган Славы?» Непадалёк ад будоўлі міліцыянты затрымалі актывістаў Дзьмітрыя Паліенку і Аляксандра Палякова. Пасьля размоваў у міліцыі, якія доўжыліся болей за 3 гадзіны, юнакоў адпусьцілі, бо ім яшчэ ня споўнілася 18 гадоў. Дзьмітрый Паліенка патлумачыў, чаму браў удзел у акцыі.

«Я супраць будоўлі гатэля „Пэкін“ у гэтым гістарычным месцы, бо там праходзіў партызанскі парад. Мы за байкот такой будоўлі».

Летам 1944 году на полі пад Менскам адбыўся парад партызанскіх атрадаў, якія бралі ўдзел у вызваленьні сталіцы Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. У 80-я гады на гэтым месцы разьмясьцілі парк 40-годзьдзя Перамогі. Цяпер з дазволу ўладаў там будуюць гатэль «Пэкін», супроць чаго пратэстуюць мясцовыя жыхары і прадстаўнікі грамадзкасьці.

Дзьмітрый Паліенка вучыцца ў ліцэі. Юнака папярэдзілі, што яго з бацькамі паклічуць на размову ў інспэкцыю па справах непаўналетніх. Тое самае абяцалі і Аляксандру Палякову, якога таксама затрымалі за расьцяжку. «Пакуль дзень, калі нас паклічуць на размову, яшчэ не прызначаны», — паведаміў 10 траўня Дзьмітрый Паліенка.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.
Відэа