серада, 19 чэрвеня 2013, Менск 22:13

УСЕ НАВІНЫ / Культура

10 траўня — прэзэнтацыя кнігі Сяргея Шапрана «Тры мяхі дзядзькі Рыгора»

Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Шапрана «Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным» адбудзецца ў кнігарні «логвінаЎ» (праспэкт Незалежнасьці, 37а).

Сяргей ШапранСяргей Шапран
x
Сяргей Шапран
Сяргей Шапран
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Сэрыя гутарак з Барадуліным выходзіць у кнігарні «Наша ніва».

«Першая гутарка менавіта для гэтай кнігі датуецца кастрычнікам 2008 году (хоць у яе ўвайшлі і ранейшыя нашы гутаркі з Барадуліным — пачынаючы ад 1999 году), гаварылі мы пяць гадзін запар. Аднак у далейшым сустрэчы адбываліся зрэдчас і былі не такія працяглыя, перш за ўсё з-за стану здароўя Рыгора Іванавіча. Мабыць, яшчэ і таму, што сам ён ня надта верыў, што нешта з такой задумы можа атрымацца. Пакуль летам 2010 году не прачытаў чарнавыя накіды да кнігі. Ухваліўшы зробленае, Барадулін згадзіўся на працяг размоў, якія ў кастрычніку-сьнежні адбываліся ўжо рэгулярна. Так і сабралася гэтая кніга — па сутнасьці, адна вялікая гутарка пра мінулае, сёньняшні час і будучыню. Гутарка даўжынёю ў адзінаццаць гадоў», — сказаў «Нашай ніве» Сяргей Шапран.

У імпрэзе будуць удзельнічаць літаратары:

  • Генадзь Бураўкін
  • Уладзімер Някляеў
  • Міхась Скобла

Пазьней на сайце «Свабоды» — відэа з прэзэнтацыі

Рыгор Барадулін — народны паэт Беларусі, намінант на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры, аўтар амаль сотні кніг вершаў, перакладаў, прозы, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, кавалер ордэнаў Дружбы народаў, Трох Зорак (Латвія) і мэдаля Францыска Скарыны, ганаровы доктар БДУ, ганаровы грамадзянін Ушацкага раёну.

Чытайце таксама

Амбасадар Беларусі ў Італіі крытыкуе фільм «Жыве Беларусь!»

«Фільм зьняты за замежныя грошы і не паказвае праўдзівай сытуацыі ў беларускім войску», — піша Амбасадар Яўген Шастакоў у папулярнай італьянскай газэце «l’Unita» >>>

Анатоль Вярцінскі: «Васіль Быкаў як фэномэн...»

22 чэрвеня будзе дзесяць гадоў, як ня стала Васіля Быкава. Сябры, чытачы, дасьледнікі творчасьці Васіля Быкава разважаюць пра тое, што са спадчыны народнага пісьменьніка ім падаецца найбольш важным сёньня. >>>

Фотагалерэя Гран-пры «Прэс-фота Беларусі» за здымкі вязьняў турмы

У Менску прайшла цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2013». Гран-пры атрымаў фотакарэспандэнт міліцэйскай газэты «На страже» Вячаслаў Цуранаў. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Маніпуляцыі гісторыяй у падручніках
Свабода бяз гальштукаў

Відэа Маніпуляцыі гісторыяй у падручніках. Анонс

Наўпроставая трансьляцыя на сайце Радыё Свабода 20 чэрвеня а 13-й... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Чаму Быкаў стаў «сумленьнем нацыі»?

У перадачы, якую вядзе Сяргей Навумчык, бяруць удзел літаратурныя... >>>

Belarus - Audit of foreign aid opposition, banner, Svaboda without ties, 13Jun2013.
Свабода бяз гальштукаў

Мультымэдыі Дракахруст vs Лябедзька: Два погляды на аўдыт замежнай дапамогі

Ці магчымая дэмакратыя ў Беларусі без замежнай дапамогі? Ці... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

19 чэрвеня 1976 нарадзіўся Уладзімер Каткоўскі

«Мы, беларусы, часта самі сабе нецікавыя, — казаў ён, адказваючы на пытаньне, як зрабіць беларускі інтэрнэт цікавым для замежнікаў. — Калі мы будзем ім цікавыя, яны створаць сайты пра нас...» >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ