чацьвер, 24 красавіка 2014, Менск 09:32

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Амэрыканскія геі лічаць, што Абама зрабіў «гістарычную» заяву

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што падтрымлівае аднаполыя шлюбы. У сераду ў інтэрвію тэлеканалу АВС ён сказаў, што аднаполым парам мусіць быць дадзена права на рэгістрацыю шлюбу.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Абама дадаў, што выказвае толькі сваё асабістае меркаваньне і пры гэтым падтрымлівае права кожнага штату мець свае законы, якія рэгулююць шлюбныя дачыненьні.

Заява Абамы па праблеме аднаполых шлюбаў - першая такога роду заява, зробленая калі-небудзь прэзыдэнтам ЗША. Актывісты амэрыканскага гей-руху ацанілі выказваньне Абамы як «гістарычнае».

Назіральнікі адзначаюць, што пазыцыя Абамы будзе ўспрынята непрыхільна кансэрватарамі, якія лічаць, што шлюбы могуць заключацца толькі паміж мужчынамі і жанчынамі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
10.05.2012 11:32
Пасля гэтай заявы ён можа ўжо нават не ўдзельнічаць у выбарах, няма шансаў.

Імя:: Берасьцеец
10.05.2012 12:14
Усё, капец гэтаму афраамэрыканцу (хацеў сказаць грубей, але падумаў, што не прапусьцяць).
А мне ён адразу не спадабаўся.
Ня быць яму болей прэзыдэнтам.

Імя:: Александр Горад:: Минск
10.05.2012 12:59
Молодец. Вот бы наши "свядомыя" наконец поняли, что свобода, права человека, демократия - это не только сместить Лукашенко с должности, а еще и изменение общества и лично себя в эту сторону
Адказаць

Імя:: Міхал Горад:: Тутэйшы
10.05.2012 15:02
Паважаны Аляксандр, я не збіраюсь як праваслаўныя харугваносцы Расеі кідацца на геяў і лесьбіянак з кулакамі, але...Я не жадаю каб людзі, якія маюць нездаровы (а так яно і есьць) лад жыцьця выпячвалі гэта паўсюдна, ды й яшчэ спрабавалі ўцягваць туда тых, хто пакуль не там. Гэта датычна ня толькі сэксменьшасьцяў, але і наркотыкаў, алкаголю, тытуню, эксбіцыянізму і г.д. І дарэчы, куды ж мы свядомыя павінны сябе навернуць - у бок сексменьшасьцяў, то бок усе павінны стаць імі
Адказаць

Імя:: Андрэй Ка
10.05.2012 15:58
Паважаны Міхал! А ўключыце, калі ласка, Вашае, як я бачу, багатае ўяўленне, ды распавядзіце нам тут: вось якім чынам павінен адбывацца працэс "уцягвання" Вас АСАБІСТА ў "нездаровы" лад жыцця гомасэксуалаў? Хаця б адзін варыянт, што павінна на Вас АСАБІСТА паўздзейнічаць, каб Вы (як я разумею, Вы з тых, хто "пакуль не там"?) "уцягнуліся" - "туды"!!! Ну калі ласка, я Вас вельмі прашу!!! Колькі сустракаю на розных форумах падобныя тэмы і прашу патлумачыць - аніводны, хто баіцца, што яго "туды" "уцягнуць" не патлумачыў, якім чынам. Адразу тэму размовы пераводзяць. То на падлеткаў і дзяцей, то ўвогуле на заафілаў. Не падманіце маіх чаканняў! )
Другое - давожджу да Вашага ведама, што алкагалізм, тытунёвая залежнасць, нарказалежнасць - гэта шкодныя звычкі, ад якіх можна вылекавацца, якія напачатку з'яўляюцца свядомым абраннем чалавека і, нарэшце, якія з'яўляюцца медыцынскімі дыягназамі. Эксгібіцыянізм - гэта спосаб атрымання сэксуальнага задавальнення. Задавальнення сваёй похвы і атрымання спачатку ўзбуджэння, а потым разрадкі.
А гомасэксуальнасць, бісэксуальнасць - гэта скіраванасць сэксуальнага прыцягнення, лібідо ў бок таго ці іншага (ці абодвух) пола. Эксгібіцыянізм, герантафілія, заафілія - гэта рэчы кшталту кунілінгуса, мінету ды іншых сэксуальных пераваг. Каму што падабаецца. Можа быць гетэрасэксуал, якому падабаецца распранацца перад дзяўчатамі, а можа быць гей, якога ўзбуджае тое ж - толькі перад хлопцамі. Тое самае і з якой-небудзь заафіліяй. Даруйце, канешне, але гетэрасэксуалу падабаецца з казой, а гомасэксуалу... ну ня ведаю... з аслом напрыклад! ))) Нават семантыка слова "гомасэксуальнасць" з іншага сэнсавага шэрагу! Прычым, гісторыя не ведае выпадкаў, каб нехта змяніў свой тып сэксуальнай арыентацыі.
Дужа чакаю Вашага адказу з падрабязным расповядам, як пад уздзеяннем "гей-прапаганды" Вы робіцеся геем, і рэакцыі на сучасныя навуковыя погляды на пералічаныя з'явы. Загадзя - дзякую!
Адказаць

Імя:: Андрэй Ка
11.05.2012 23:46
Як спяваў Уладзімір Высоцкі: "А в ответ - тишина...".
Што і патрабавалася даказаць!

Імя:: Андрэй Ка
10.05.2012 13:25
У Амерыцы людзі адэкватна да ўсяго гэтага адносяцца. Нашым "рэжымным дэмакратам", што лічаць сябе ў праве нармаваць свабоду слова, сумлення і, нават, кахання, цяжка зразумець, як гэта ў Бярліне маглі абраць бургамістрам адкрытага гея, што жыве ў шлюбе з мужам, як у Бельгіі кароль мог прызначыць прэм'ер-міністрам гея, як Вестэрвэле дагэтуль можа працаваць віцэ-канцлерам і міністрам замежных спраў Нямеччыны, пасля таго, як наш бацька на ўсю Еўропу абвясціў, што "нармальны образ жызні нада весці, мы этава не прыемлем", як новавыбраны прэзыдэнт Францыі Франсуа Аланд мог адным з галоўных заклікаў сваёй перадвыбарчай кампаніі абвясціць дазвол на заключэнне шлюбаў аднаполымі парамі і пры ўсім пры гэтым французы за яго прагаласавалі, а Нікаля Сарказі нават павіншаваў прыхільніка аднаполых шлюбаў з перамогай. У іх змена ўлады - нармальная з'ява. І калі Абаму не перавыбяруць, то ніяк не з-за яго стаўлення да геяў. Іншы прэзыдэнт мусіць ставіцца да іх гэтак сама. Прагрэс не спыніш.
Тыя, хто тут вазбухаюць на Абаму проста прагнуць змены аднаго рэжыма ў Беларусі іншым. Не зразумела - навошта. Калі так, то - "даёш працвітаніе, даёш стабільнасць! Кароткае, вузкае нада запраціць, штобы людзі на зямле маглі спакойна жыць!!!" ))) Няхай тады ужо гэты рэжым будзе! Ён хоць ужо досыць прадказальны.
Далёка беларусам яшчэ да свабоды і дэмакратыі... Шкада...
Адказаць

Імя:: Stralcou-Karwacki Горад:: Miensk-Litouski
10.05.2012 14:28
Szanouny Andrej,

zrazumieć nam "reżymnym demokratam" heta nia ciażka. Ale pahadzicca my z hetym nia możam. Jość pryncypy u was, jość jany i u nas. Czamu my pawinny pastupacca swaimi pryncypami, a wy nie?
Адказаць

Імя:: Андрэй Ка
10.05.2012 14:56
У мяне прынцып адзіны - МАЯ СВАБОДА СКОНЧЫЦЦА ТОЛЬКІ ТАМ, ДЗЕ ПАЧНЕЦЦА СВАБОДА ІНШАГА!!! Да тае пары, пакуль мае дзеянні не кранаюць правоў іншых чальцоў грамадства - ніхто не мае права ні мне ні іншым чальцам грамадства нешта дыктаваць і загадваць. І гэты прынцып зусім не прымушае Вас паступацца сваімі прынцыпамі. А нянавісць, непрыманне і таталітарызм - гэта не прынцыпы. Гэта памылковы светапогляд. І мы - прыхільнікі свабоды і дэмакратыі, будзем змагацца за перавыхаванне гэтага светапогляду. Паступова і мэтанакіравана. Вада, як кужуць, камень точыць!

Імя:: Міхал Горад:: Тутэйшы
10.05.2012 14:56
Калі гэты чалавек ішоў да ўлады, яго параўноўвалі з Гарбачовым - у сэнсе наробленых глупстваў (незнарок, а па жаданьні быць суперпапулістам). Цалкам быў згодзен з гэтым параўнаньнем. Яму варта сысьці.

Імя:: Simpson
10.05.2012 18:03
1) Я не разумею, адкуль у геяў ёсць права рэгістрацыі аднаполага шлюбу. Есць жаданьне. Але жаданьне ня ёсць правам.
2) Хто вырашае, дзе мяжа свабоды геяў? Напр, сп. Стральцоў-Карвацкі кажа, што гей рух затрагівае ягоную свабоду. Усё, рэгістрацыя немагчымая.Я таксама лічу так, бо не хачу сваімі грашыма падтрымліваць аднаполыя сем'і. Проста не хачу, як прафесар Прэабражэнскі не хацеў даваць грошы галадаючым дзецям.
3) У нашай культуры аднаполыя шлюбы не прыняты. Таму не трэба гэтае малпаваньне - параўноўваць нас з ЗША.
4) Нашае грамадзтва папросту не гатовае да такіх крокаў. Таму патрабаваньне аднаполых шлюбаў у нашых варунках - дурная правакацыя.
5) Лічу, што геі сваімі паводзінамі часта дэманструюць непавагу да іншага меркаваньня. Напр., гэта дрэнны тон, ісьці са сваімі сьцягамі на акцыю, дзе вас бачыць не жадаюць. Гэта проста не культурна.
Адказаць

Імя:: Андрэй Ка
11.05.2012 00:12
Спадар Сімпсан!
1) Патлумачце, якім чынам Вы будзеце "падтрымліваць" сваімі грашыма аднаполыя сем'і, калі яны ўсё ж у Беларусі з'явяцца? Нешта не разумею. Звычайна геі самі працаздольныя і ў стане забяспечыць сваю сям'ю. Як раз-такі наадварот - ніхто з іх не пойдзе ў дактрэт, не будзе бегаць на бальнічныя кожныя два тыдні. Не будзе разлічваць на ільготныя крэдыты. Як у гетэрасэксуальных сем'ях. А падаткі будуць плаціць абодва.
2) Патлумачце ж, урэшце рэшт, якім чынам гей-рух закранае свабоду Стральцова-Карвацкага альбо вас? Разважаючы такім чынам як Вы, то можна такога маразму нагарадзіць, што... Напрыклад, мяне закранае існаванне лысых. Навошта яны ходзяць па гарадох, сярод дзяцей, выпячваючы свае лысіны наперад, прапагандуюць сваю лысасць, лічачы яе нормай і нават не задумваючыся, што маё дзіця, нагледзеўшыся на тое, што дарослыя дзядзькі і ва ўрадзе, і ў апазыцыі сядзяць лысымі, што гэта крута і модна, возьме і таксама зробіцца лысым. Млекакормячыя Богам створаныя валасатымі. Ва ўсіх нармальных людзей на галаве павінны быць валасы. Нарэшце - "нармальны образ жызні нада весці, мы этава не прыемлім, і нечава нам здзесь эта навязываць". Мы свае лысіны прыкрываем рэшткамі валасоў ад левага вуха. "Лепш быць дыктатарам, чым лысым". "Лысыя - дэструктыўныя сілы". Не культурна хадзіць лысым на акцыю, дзе большасць з валасамі на галовах і, магчыма, не жадаюць бачыць людзей з такой паталогіяй валасянога покрыва, на сваіх акцыях. Падабаецца? Скажаце - флуд і паяснічанне? А Вы са сваім упартым непрыманнем аднае з цалкам бяскрыўдных асаблівасцяў даволі вялікай колькасці людзей выглядаеце інакш? Такімі ж бязглуздымі з'яўляюцца і Вашыя развагі пра адсутнасць правоў на каханне ды ўзаконьванне свайго кахання ў гомасэксуалаў.
3) Вы думаеце, у культуры ЗША аднаполыя шлюбы былі "прыняты"? Ці Вы з месяца ўпалі?! Там былі такія ж аўраамісты-хрысціяне, як і ў нас. Яны ўпарта цытавалі свае кніжонкі, напісаныя пару тысяч год таму, што гомасэксуальнасць - грэх. Але... Прагрэс не спыніш. Людзі з цягам часу ўбачылі відавочнае і прызналі яго. Таму і наша культура зменіцца. Пакаленні два-тры, і вашыя рэжымныя разважанні будуць чытацца з усмешкаю.
4) Разважаючы пра акцыі і "дрэнны тон", Вы. мусіць, мелі на ўвазе сёлетні Чарнобыльскі шлях. Мяркуючы па спісе арганізатараў, там павінна было быць столькі рухаў, што пералічыць іх, хапіла б пальцаў на руках. Але сцягоў з сімболікай там было значна больш. Усе іншыя ўзгаднялі свой удзел? Ці можа яны больш за гееў пацярпелі ад буйнейшай тэхнагеннай катастрофы ХХ стагоддзя, альбо лепш за чальцоў гей-руху разбяраюцца ў фізіцы ды экалёгіі ды маюць іншыя погляды на новабудоўлю пад Астраўцом?
ЛГБТ-рух проста абавязаны візуалізаваць сябе, пасля некаторых выказванняў такіх як Стральцоў-Карвацкі, каб людзі бачылі, што геі - звычайныя хлопцы, лесбійкі - звычайныя дзяўчаты. Што ніякай разбэшчанасцю ды няспыннай похвай, якія малююць хваравітыя фантазіі розных там Стральцовых-Карвацкіх, ад іх і не пахне. Што іх хвалююць усе тыя ж пытанні, што і астатняе грамадства. І гэта ЛГБТ-удзельнікам ЧШ-2012 удалося. Прынамсі, пасля акцыі, калі правакацыі розных там франтоў, паспрыялі громкаму ўкіду ў інфармацыйную прастору Беларусі.
Адказаць

Імя:: Simpson
11.05.2012 16:11
Адказваю
1) Я сваімі грашыма не хачу аплочваць бонусы, якія будуць мець ў нашай краіне маладые аднаполыя сем'і (льготныя крэдыты і ўсё такое). Проста не хачу.
2) Тлумачу - аднаполыя бракі не прыняты ў нашай культуры. Зразумела? Вашы далейшыя развагі пра лысых гавораць, што ніякіх аргументаў акрамя "паглядзіце, а ў ЗША..." у вас няма. Гэта яшчэ раз гаворыць аб тым, што права няма, ёсць жаданьне. Я не прымаю аднаполыя шлюбы, а да геяў у мяне адносіны як да звычайных людзей.
3) Пра каханьне. Навукоўцы адназначна адносяць да каханьня толькі адносіны паміж жанчынай і мужчынай. Паміж аднаполымі - пытаньне спрэчнае (гэта я мякка кажу). Гомасэксуалізм - адхіленьне ад сэксуальнай нормы. Гэта вам таксама трэба зразумець (на полках бачу "Псіхологію сексуальных отклоненій", "Современный псіхологіческій словарь" і кучу кніжак Фройда, але цытаваць пакуль не буду).
4) Вы што , на самой справе не разумееце, дзе ва жывяце, ці спрэс дурні? Гэта я пра акцыі. Вас за людзей не лічаць, а вы паводзіце сябе так, быццам у Амерыке жывёце. Спачатку ў разлік прымаецца сацыяльнае акружэньне , а потым мадэлююца паводзіны. Вы б яшчэ ў блатных свае правы прызнаць пачалі патрабаваць! Пачынайце з малога, пра шлюб пакуль нават рот не раскрывайце, тым больш што гамасэксуалізм як зьява вельмі складаная.
5) Пра ЗША таксама не кажыце, бо паміж намі - прорва. Уявіце, што зараз дазваляць шлюбы і ўсынаўленьне. Дык вас арматурай ганяць будуць, а бедных усынаўлённых зацкуюць да дурдома.
6) Такіх як сп.Стральцоў-Карвацкі абсалютная большасьць (геяў да 6 %). Дзіўна, што вы не ўлічваеце меркаваньне большасьці.
Адказаць

Імя:: Андрэй Ка
11.05.2012 23:38
Вось менавіта, каб змяніць меркаванне большасці і праводзяць геі свае акцыі. І не столькі дзеля шлюбаў (гэта ўжо актуальна ў Амерыцы, нам яшчэ да гэтага далёка - згодны, што паміж намі прорва), колькі дзеля таго, каб людзі бачылі, што яны не ў пер'і, не ў жаночых плаццях, не ў скураных трусах. Што яны звычайныя і цікавяцца звычайнымі пытаннямі. Каб людзі аднолькава ўспрымалі і хлопца, які на лаўцы ў парку цалуе дзяўчыну, і хлопца, які на такой жа лаўцы ў тым жа парку цалуе свайго хлопца. Што тычыцца поглядаў на гомасэксуальнасць, як на "адхіленне", то кніжкі, якія Вы пералічылі на Вашых "полках" (дарэчы, Вам мае сэнс папрацаваць над моваю, не палічыце за надакучлівасць, проста "полкі" - "паліцы", "бракі" - "шлюбы" ну і канчаткі там у Вас кульгаюць трохі) састарэлі як маральна, так і фізічна. Навуцы ўласціва развівацца. Некалі меркавалі, што Зямля як уладкавана? Вось! Зараз даведаліся што некалькі інакш. Так і з гомасэксуальнасцю. Проста яе вывучэннем заняліся нашмат пазней.
Адказаць

Імя:: Simpson
12.05.2012 13:28
Наконт кніжак не вам мяне павучаць, я прафесійны псіхолаг і ведаю аб чым кажу. А ў вас пакуль няма добра распрацаванай доказнай базы, так бы мовіць. І яшчэ раз скажу, улічвайце меркаваньне большасьці і будуйце асьветніцкую дзейнасьць згодна з гэтым меркаваньнем. Пачытайце сацыяльную псіхалогію, напр. Янчука. Што тычыцца асабіста мяне, дык мне ўсё роўна, хто, дзе і як. Гэта дрэнны тон цікавіцца чужымі ложкам. Наконт мовы згодны, але цяжка гэта будзе, бо лянівы

Імя:: Берасьцеец
11.05.2012 21:09
Міт Ромні - наш прэзыдэнт!
Адказаць

Імя:: Андрэй Ка
11.05.2012 23:47
Вы гэтага спачатку пазбаўцеся!!! Ромні... іхні ўжо! ))))))
Відэа