нядзеля, 19 траўня 2013, Менск 10:28

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Шклоўшчына: Хроніка занядбаньня «Дняпроўскага рубяжа»

Два гады таму Беларуская служба Радыё Свабода ўпершыню паведаміла пра тое, што на Шклоўшчыне ля вёскі Новыя Стаўкі разбураецца мэмарыял «Дняпроўскі рубеж». Напярэдадні афіцыйнага Дня Перамогі карэспандэнт «Свабоды» зноў наведаў яго.

Мэмарыял "Дняпроўскі рубеж". Памятны знак разбураецца разам з усім мэмарыялам
Мэмарыял "Дняпроўскі рубеж". Памятны знак разбураецца разам з усім мэмарыялам
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Два гады таму мэмарыял яшчэ выглядаў больш-менш трывала. Сям-там асунуліся былі акопы, якія, аднак, не пакідалі ўражаньня занядбанасьці. Нават бліндаж быў з дахам і пячуркай усярэдзіне. Вось толькі ля мэмарыялу ў 2010 годзе была вывернута гара гною. Летась падгнілыя драўляныя ўмацаваньні акопаў ужо заваліліся. Бліндажа наагул не было. Памятны знак побач з акопамі пачаў асыпацца. Сёлета мэмарыял прыбралі, толькі вось акопы выглядалі неяк ненатуральна завялікімі. На маё «Дык тут усё ў парадку!» шклоўскі краязнаўца, адзін з ініцыятараў стварэньня мэмарыялу Міхаіл Кучарэнка адрэагаваў:

Міхаіл КучарэнкаМіхаіл Кучарэнка
x
Міхаіл Кучарэнка
Міхаіл Кучарэнка
«Які тут парадак? Тут проста абрэзалі „адзежу крутасьці“, і ўсё паплыло. Гэта цяпер яміна пад сілас, а не траншэя. Яе пашырылі бяз розуму. Усё тут было створана рукамі працоўных Шклова менавіта так, як было ў ліпені 1941 году. Што тут цяпер атрымалася — праспэкт Шміта, а не апорны пункт».

З спадаром Кучарэнкам аглядаем тое, што засталося ад акопных умацаваньняў. Ён адкопвае адзін за адным кулямётныя дыскі, засыпаныя тымі, хто на свой манер наводзіў лоск на мэмарыял.

«Ведаюць, што натварылі спраў, разабралі ўсё. Але ж у мяне ёсьць фатаздымкі, якія пацьвярджаюць, што будаўнічыя матэрыялы былі ў добрым стане. Гэта проста хацелі ўсё зьнішчыць, а грамадзкасьць абурылася, таму зьнішчыць не ўдалося. Вось цяпер яны самі ня ведаюць, як выйсьці з такога становішча. Але нагадзілі яны тут дужа», са скрухай адзначае спадар Кучарэнка.

Усё, што засталося ад бліндажа. У яго схілах птушкі парабілі гнёзды
Усё, што засталося ад бліндажа. У яго схілах птушкі парабілі гнёзды


У Славенскім сельскім савеце, на тэрыторыі якога знаходзіцца мэмарыял, я пацікавіўся, ці ведаюць там, што зь ім робіцца.

«Там жа мы ўсё прыбралі. Там бліндаж абваліўся цалкам. З акопаў мы прыбралі ўсё драўлянае. Ня ведаем, ці будзе гэта аднаўляцца, ці не. Ну, аднаўляць, відаць, будуць», — выказаў меркаваньне супрацоўнік сельскага савету.

Тое драўлянае, што ня зьвезьлі, спрабавалі спаліць
Тое драўлянае, што ня зьвезьлі, спрабавалі спаліць


Галавешкі й недакуркі — непадалёк ад акопаў, мэтраў за дзесяць. У саміх жа акопах панарабілі гнёздаў птушкі. Стоячы ў яміне ад бліндажа, Міхаіл Кучарэнка зазначыў:

«Каб ня вашы канкрэтныя высілкі па захаваньні памяці пра гераічны подзьвіг 18-й стралковай Казанскай дывізіі, то, напэўна, не існавала б гэтага мэмарыялу. Галоснасьць ёсьць галоснасьць. Няхай яны нічога і не зрабілі за прамінулы год, але ж і не наважыліся зьнішчыць яго канчаткова».

Цяперашні выгляд акопаў
Цяперашні выгляд акопаў


Мэмарыял «Дняпроўскі рубеж» быў задуманы як адноўлены апорны пункт дывізіі — з акопамі, бліндажом. Тут быў памятны знак і інфармацыйны стэнд. У 2008 годзе мэмарыял зрабілі з ініцыятывы жыхароў райцэнтру. Знаходзіцца ён ля вёскі Новыя Стайкі. У ліпені 1941 году салдаты 18-й Казанскай стралковай дывізіі два тыдні не давалі фашыстам збудаваць пераправу праз Дняпро. За дзьвесьце пяцьдзясят мэтраў ад мэмарыялу — і сама рака. На беразе невялікі абэліск. Каб дайсьці да яго, трэба перайсьці ўзаранае поле — кілямэтра паўтара. Поле даходзіць да самога Дняпра.

На беразе Дняпра – невялікі абэліск. Каб дайсьці да яго, трэба перайсьці ўзаранае поле – кілямэтра паўтара. Поле даходзіць да самой ракі
На беразе Дняпра – невялікі абэліск. Каб дайсьці да яго, трэба перайсьці ўзаранае поле – кілямэтра паўтара. Поле даходзіць да самой ракі

Чытайце таксама

Ужо сёньня, 19 траўня: У Менску забаўляюцца на Карла Маркса; нарадзіўся Ататурк

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі. >>>

Мультымэдыі На волю выйшаў журналіст Аляксандар Ярашэвіч

Яго прыйшлі сустракаць больш за 20 чалавек. >>>

Фотагалерэя У цэнтры Стакгольму «гулялі з дыктатарам»

18 траўня ў цэнтры Стакгольму адбыўся пікет і флэшмоб за перанос Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 года зь Беларусі ў любую іншую краіну. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Litwin Горад:: Abolcy
09.05.2012 17:11
Затое ў Крупскім раёне зьвіўся "Баброўскі рубеж", ці як яго ужо назвалі мясцовыя "Наша Лінія Сталіна". Глядзець падрабязьней тут:
Адкрыцьцё новага помніка Чабатарову В.М. http://www.youtube.com/watch?v=KnNfZLroiwI
Но истории всегда есть место быть. http://www.youtube.com/watch?v=41d8DAItECw

Імя:: Стары Горад:: Магілеў
10.05.2012 12:11
Відаць усе грошы з раеннага бюджэту пайшлі на будаўніцтва новай рэзідэнцыі Лукашэнкі на Шклоўшчыне ў Александрыі. А зараз расходваюцца на ўтрыманьне рэзідэнцыі і апарату абслугі гэтага аб'екту .

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

19 траўня 1925 нарадзіўся Пол Пот

У пачатку пяцідзясятых гадоў малады камбаджыец Салот Сар паехаў у Парыж вывучаць радыёэлектроніку. Але вучоба яму вельмі хутка абрыдла >>>

Валер Карбалевіч

Дзіўны дэмарш Макея

І Лукашэнка пачаў дзейнічаць у сваім звыклым стылі. Добрую волю ён прыняў за слабасьць. А са слабымі трэба размаўляць з пазыцыі сілы. То бок – даціскаць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ