пятніца, 24 траўня 2013, Менск 13:20

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Сабчак правезьлі па Маскве ў аўтазаку

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У Расеі паліцыя затрымала дзясяткі пратэстоўцаў падчас «гуляньняў» супраць інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна і прызначэньня Дзьмітрыя Мядзьведзева старшынём ураду. Сярод затрыманых – адзін зь лідэраў апазыцыйнага руху Аляксей Навальны і тэлевядучая Ксенія Сабчак.

Сабчак прызналася, што паездка ў аўтазаку стала першай у яе жыцьці, тады як многіх іншых удзельнікаў «гуляньняў» затрымлівалі за мінулыя два дні ўжо па некалькі разоў.

На гэты момант некалькі соцень апазыцыянэраў працягваюць марш у цэнтры Масквы і рушылі ад Пушкінскай плошчы ў бок Манежнай.

Паведамляецца, што АМАП перакрыў рух на Цьвярской вуліцы і пачаў зганяць людзей у мэтро.

Паводле карэспандэнта Радыё Свабода, на Пушкінскай плошчы былі затрыманыя дзясяткі актывістаў.

Раней АМАП выцесьніў апазыцыянэраў з Чыстапруднага бульвару.

У аўторак раніцай каля 50 чалавек былі затрыманыя каля помніка Героям Плеўны, сярод якіх апынуўся апазыцыянэр Сяргей Махнаткін, асуджаны раней за напад на супрацоўніка праваахоўных органаў і нядаўна памілаваны прэзыдэнтам.

Апазыцыйныя лідэры Сяргей Удальцоў і Аляксей Навальны, адпушчаныя з паліцыі пасьля затрыманьня ў ноч на аўторак, падкрэсьліваюць мірны характар акцый сваіх прыхільнікаў. У выпадку разгонаў яны зьбіраюцца перамяшчацца ў іншыя месцы цэнтру гораду.

Чытайце таксама

Відэа Скокі прэзыдэнтаў, ТОП-10 (Відэа)

Шмат хто з кіраўнікоў дзяржаваў хоць раз публічна пускаўся ў скокі. Нехта рабіў гэта дзеля піяру, нехта ня мог устояць перад рытмічнай музыкай альбо перад націскам партнэра. Каму б вы аддалі першае месца? >>>

Беларусам абяцаюць біямэтрычныя пашпарты

Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Боечка паведаміў, што ў Беларусі будуць уведзеныя біямэтрычныя пашпарты. >>>

Папскі легат узначаліць імшу ў Будславе і Менску

Папскі легат кардынал Жан-Луі Таран узначаліць галоўную імшу ў Будславе 6 ліпеня, а таксама імшу ў менскай архікатэдры 7 ліпеня. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
09.05.2012 13:00
Медведев для Путина существует, как сторож. 4-е года сторожил место президента России, а теперь будет сторожить место премьера 6-ть лет. А работу за него будет делать все тот же Путин. Хорошо устроился этот парень. Ни чего не делает, ни за что не отвечает, а деньги получает-трутень на российской шее да и только.
По поводу Собчак-это подстовная для оппозиции от российской власти девчушка. Ей, на мой взгляд, обсолютно нельзя доверять. Болтает все, что захочет, так как мамочка ее в Совете федерации, а Путин-друг семьи. Отиграла роль гламурной девочки, теперь получила новую роль-оппозионерочки. Так что воспринимать ее серьезно, даже смешно. Галина.

SVABODA TV

Зона Свабоды

Відэа Ці трэба пытаць народ пра яго сьвятыні?

Доўгае рэха рэфэрэндуму 95 году. Ці можа быць мір у вайне сымбаляў? >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа "Рак – гэта не сьмерць. Гэта жыцьцё"

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

24 траўня адбываецца першы замах на Троцкага

Яны падышлі да танюсенькай сьцяны, за якой была спальня палітычнай прастытуткі і ягонай жонкі, і ўсадзілі ў яе столькі куляў, колькі здольная выпусьціць аўтаматычная зброя на працягу дзесяці хвілінаў. >>>

Як плённа прайграць выбары

Некаторы час таму адзін мой калега на падобнай канфэрэнцыі заявіў: я ведаю, як перамагчы на ​​прэзыдэнцкіх выбарах у 2015 годзе. Мая прапанова больш сьціплая, але, на мой погляд, больш рэалістычная — я ведаю, як плённа прайграць гэтыя выбары. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ