чацьвер, 23 траўня 2013, Менск 01:13

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Жарсьці вакол хакею

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пытаньне хакейнага чэмпіянату сьвету 2014 году ў Беларусі, дзе моцна парушаюцца правы чалавека, шырока дыскутуецца сярод прадстаўнікоў МФХ, а таксама спартоўцаў, паведамляе фінскі інтэрнэт-партал Sportti.com.

На сайце апублікаванае інтэрвію галоўнага трэнэра беларускай зборнай Кары Хейкіля, які лічыць Беларусь найлепшым месцам для правядзеньня падобнага прэстыжнага турніру, а беларускую сталіцу Менск называе вельмі бясьпечным горадам: «Гасьцей прымуць 50 новых гатэляў, акрамя таго, там ёсьць арэна на 10.000 гледачоў».

Кары Хейкіля кажа, што жыве ў гэтым горадзе і яму няма на што скардзіцца. Ён адзначае, што многія рэчы ў Фінляндыі перабольшваюцца, а рэальная сытуацыя насамрэч іншая:

Кары Хейкіля, трэнэр беларускай хакейнай зборнайКары Хейкіля, трэнэр беларускай хакейнай зборнай
x
Кары Хейкіля, трэнэр беларускай хакейнай зборнай
Кары Хейкіля, трэнэр беларускай хакейнай зборнай
«У Менску жывуць два мільёны чалавек, і там усё ў парадку. Я лічу,  што Беларусь правядзе лепшы за ўвесь час чэмпіянат сьвету».

Інтэрвію на сайце Sportti.com зьявілася хутка пасьля матчу Беларусь-Казахстан, які адбыўся на хэльсынскай Хартвал-Арэне і скончыўся перамогай беларускай зборнай зь лікам 3:2.

Сёньняшні матч ЧС-2012 пачаўся з палітычнай акцыі беларускіх заўзятараў. Выданьне ўдакладняе, што матч быў затрыманы на 10 хвілінаў з-за тэхнічных прычынаў, і гэты час быў выкарыстаны фанатамі дзеля «палітычнай маніфэстацыі». Некаторыя гледачы выкрыквалі лёзунгі супраць рэжыму Лукашэнкі і махалі забароненымі рэжымам бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Самі арганізатары турніру выступаюць за тое, каб спорт не пераўтвараўся ў палітыку. Як заявіў нямецкай Die Welt генэральны сакратар Нацыянальнай фэдэрацыі хакею Нямеччыны Франц Райндль, яго краіна ня будзе патрабаваць пераносу сталіцы ЧС-2014 зь Беларусі ў іншую краіну. Паводле Райндля, «у МФХ няма альтэрнатывы Беларусі ў якасьць месца правядзеньня турніру».

Чытайце таксама

Ужо сёньня, 23 траўня: прэзэнтацыя кнігі Пацюпы; канцэрт N.R.M.

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі. >>>

«Балотную справу» перадалі ў суд

Крымінальная справа аб «масавых беспарадках», якія нібыта адбыліся ў Маскве 6 траўня 2012 года, перададзена ў Замаскварэцкі суд Масквы. >>>

Самагубства Гуменюка. Пасьляслоўе

Спроба вярбоўкі? – Жаданьне ажаніцца? – Раны на целе – «Ты мяне падстаўляеш» – Душа паэта. >>>

Якаўлеўскі: «Сытуацыя з Бакіевым можа скончыцца трагічна»

Беларусь зноў заявіла, што не зьбіраецца выдаваць Кіргізстану былога кіраўніка краіны Курманбека Бакіева. Ці можа гэтая тэма ўсплыць на саміце краінаў АДКБ, які магчыма, адбудзецца ў Бішкеку? >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Корч
09.05.2012 01:43
Ня 10, а 15 тысячаў арэна.

Імя:: Ананім
09.05.2012 12:37
Вот кто облепил белорусскую экономику со всех сторон. Ещё бы ему, этому г-ну жилось в белорусской столице, плохо. По лицу видно-устроиля за счет уровня жизни простых белорусов, как сейчас модно говорить, классно. Типичное жулье. Других слов невозможно подобрать. Но, как говориться, ещё не вечер. Есть не плохое слово, как СОРВАТЬ. В жизни все, в какой-то решающий момент, неожиданн срывается, даже самое, хорошо подготовленное, мероприятие. Так что все ещё в переди-не слишком радуйтесь господа по поводу лучшего места для чемпионата. Пример-Украина. 14 -ть лидеров европейских стран, отказались прехать на открытие чемпионата по футболу. Такой сюрприз можно ожидать вполне и на чемпионате по хоккею в Беларуси. А это довольно сильно урезанный престиж данного мероприятия. Галина.

Імя:: заўзятар
09.05.2012 14:25
Ты б, млін, Херкіля лепш бы выконваў свае прамыя абавязкі трэнерскія і лепш бы патлумачыў журналістам, чаму каманда так гуляе, што ледзь казахам не прадула. Глядзець гульні зборнай сорамна, а чытаць твой пір тым больш.

Імя:: Ананім
10.05.2012 10:14
Што рэальна зьменіцца ад таго, што хакей у Беларусі правядуць або адменяць? тое ж самае, што ў мэтах перавыхавання пазбавіць маральна распушчанага чалавека яго любімай стравы ці наадварот даць яму яе.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Як гаварыць пра рак? Анонс

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што выдалілі... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

23 траўня 1934 расстраляная банда Боні і Клайда

Ён быў дробны злодзей, яна была афіцыянтка, але ім хацелася большага. Яго гвалцілі ў турме, яе гвалціла сама рэчаіснасьць, непрыгожая і безнадзейная, як пустэльня — ім хацелася вырвацца і ўцячы. >>>

Партрэт Юрыя Гуменюка

Самагубства Гуменюка. Пасьляслоўе

Спроба вярбоўкі? – Жаданьне ажаніцца? – Раны на целе – «Ты мяне падстаўляеш» – Душа паэта. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ