нядзеля, 19 траўня 2013, Менск 23:52

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Сяргея Каваленку этапавалі ў Віцебск

7 траўня актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку этапавалі зь Менскага сьледчага ізалятара ў Віцебскі сьледчы ізалятар.

Сяргей КаваленкаСяргей Каваленка
x
Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пра гэта намесьніку старшыні КХП БНФ Юрасю Беленькаму, які рэгулярна апякуецца вязьнем, паведаміў дзяжурны менскага ізалятара.

Паводле Лідзіі Каваленкі, якая бачылася з сынам на мінулым тыдні, ён выглядае яшчэ вельмі схуднелым. «Лекары кажуць, што ад спыненьня галадоўкі Сяргей набраў 10 кіляграмаў вагі, але ён па-ранейшаму вельмі слабы. Зь яго працягваюць зьдзек, зараз дамагаюцца ад яго, каб напісаў прашэньне аб памілаваньні, хоць ён не вінаваты».

На пачатку сакавіка Сяргея Каваленку, які тады знаходзіўся на «Валадарцы», ужо этапавалі ў Віцебск і зьмясьцілі ў псыхіятрычную лякарню пры калёніі «Віцьба-3». На той этап спатрэбілася менш за дзень, адзначылі сваякі Сяргея Каваленкі.

Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне парадку адбыцьця хатняй «хіміі», якую ён атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2010 годзе. Беларускія праваабаронцы прызналі Сяргея Каваленку палітвязьнем.

Чытайце таксама

Беларус Гальчанюк здабыў бронзу для каманды ЗША

На чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Стакгольме зборная ЗША выйграла ў каманды Фінляндыі па булітах і заваявала бронзавыя мэдалі. Рашаючы гол забіў 19-гадовы Алекс Гальчанюк, які кожнае лета праводзіць у Менску ў бабулі зь дзядулем. >>>

У Беларусі пройдзе фэстываль Усходняга партнэрства

20 траўня ў Беларусі адкрываецца Эўрапейскі міжкультурны фэстываль. Падобнае мерапрыемства пройдзе ў Беларусі ўпершыню. Яго галоўная мэта — стварыць камунікацыйную пляцоўку для культурнага дыялёгу. >>>

Амбасада Францыі ў Беларусі спыняе выдачу віз у Гішпанію

Ад 30 траўня амбасада Францыі адмяняе рэгістрацыю на падачу дакумэнтаў для паездак у Гішпанію. Ад 30 чэрвеня 2013 года дыпмісія Францыі спыняе выдачу віз у Гішпанію для грамадзян Беларусі. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

19 траўня 1925 нарадзіўся Пол Пот

У пачатку пяцідзясятых гадоў малады камбаджыец Салот Сар паехаў у Парыж вывучаць радыёэлектроніку. Але вучоба яму вельмі хутка абрыдла >>>

Вячаслаў Ракіцкі

«Экзэкутар» адкрыў прафанацыю

Яшчэ адзін цьвічок у труну нацыянальнай культуры пачынае заганяць тэатар, які носіць званьне Нацыянальнага. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ