серада, 22 траўня 2013, Менск 03:08

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Зьміцер Дашкевіч уганараваны прэміяй Свабоды YEPP

Арганізацыя «Моладзь Эўрапейскай народнай партыі» (YEPP), якая аб’ядноўвае моладзевых актывістаў з 35 краін Эўропы, узнагародзіла старшыню «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча прэміяй Свабоды.

Зьміцер ДашкевічЗьміцер Дашкевіч
x
Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
«Мы з захапленьнем назіралі за Вашай барацьбой за свабоду ў вашай краіне, і нашы сэрцы з Вамі ў гэтыя цяжкія часы. YEPP актыўна займаецца пытаньнем свабоды ў Беларусі, мы ўдзельнічаем у кампаніях па рассылцы паштовак і міжнародных пратэстах. Мы спадзяемся, што, узнагародзіўшы Вас нашай першай прэміяй Свабоды, мы паглыбім наш удзел у Вашай справе», — сказана ў звароце на імя Зьмітра Дашкевіча, які атрымалі маладафронтаўцы.

Палітвязень Зьміцер Дашкевіч асуджаны на 2 гады зьняволеньня пасьля падзеяў 19 сьнежня. Адбывае пакараньне Дашкевіч у Глыбоцкай калёніі, дзе ўжо некалькі разоў яго каралі карцэрам.

Чытайце таксама

«Не пускайце злачынцаў у Эўропу!»

Беларускія арганізацыі за мяжой заклікаюць краіны Эўразьвязу не запрашаць міністра замежных справаў Уладзімера Макея і Аляксандра Лукашэнку на саміт «Усходняга партнэрства». >>>

Гісторык забіў сябе ў саборы парыскае Божае маці

Вядомы францускі гісторык і эсэіст ультраправых поглядаў зьдзейсьніў самагубства ў парыскім саборы Нотр-Дам. >>>

Новыя зьвесткі аб ахвярах тарнада ў ЗША

Улады амэрыканскага штату Аклахома абвясьцілі новыя, удакладненыя дадзеныя аб ахвярах і пацярпелых пры тарнада, які абрынуўся ў панядзелак на горад Мур у цэнтральнай частцы штата. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

«Эўрабачаньне». PS

Скандалы і жарсьці вакол вынікаў песеннага конкурсу «Эўрабачаньня»... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

22 траўня 1945 пад Гамбургам арыштаваны Гімлер

Ён любіў сваю дачку, лічыў сябе рамантыкам, цікавіўся ісламам, быў прыхільнікам палігаміі і запомніўся «калегам» як спэцыяліст, які можа даступна патлумачыць усё на сьвеце. Патлумачыць і апраўдаць. >>>

Віталь Цыганкоў

Спыніць бойку манашак

«Няўжо адзінае месца, дзе вы можаце быць салідарнымі, – гэта турма?» >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ