аўторак, 21 траўня 2013, Менск 14:56

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Сімбіроў гатовы быў пачаць галадоўку

7 траўня ў Менскім раённым судзе разглядалася адміністрацыйная справа актывіста кампаніі «Гавары праўду», барда Ігара Сімбірова. Яго затрымалі 6 траўня, пасьля дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту, якія ён адбыў у турме на Акрэсьціна. З-за недахопу сьведак-міліцыянтаў працэс адклалі на 18 траўня. Ігара Сімбірова адпусьцілі.

Ігар СімбіроўІгар Сімбіроў
x
Ігар Сімбіроў
Ігар Сімбіроў
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Першае затрыманьне Ігара Сімбірова адбылося на Менскім чыгуначным вакзале 26 красавіка, калі ён прыехаў з Асіповічаў на «Чарнобыльскі шлях». Праз тэлефон з пастарунку ён паведаміў, што пры затрыманьні яго зьбілі. Барда зьвінавацілі ў дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні міліцыі і асудзілі.

Калі Ігар Сімбіроў выйшаў з турмы на Акрэсьціна, у той жа дзень яго затрымалі ў лесе пасьля прыватнага канцэрту. Міліцыянты склалі пратакол, паводле якога Сімбіроў нібыта ў нецьвярозым выглядзе каля прыпыначнага пункту чыгункі «Зялёнае» ў прысутнасьці міліцыянтаў нецэнзурна лаяўся. Яго зьвінавацілі ў дробным хуліганстве паводле артыкула 17,1. У судзе Ігар Сімбіроў сказаў, што не прызнае сваёй віны, а судзьдзю ўвялі ў зман. Ён распавёў, што яго разам з бардам Зьмітром Бартосікам затрымалі ў лясной зоне:

«Мы былі ў лесе, мы ішлі па лясной дарозе. У пратаколе супрацоўнікі міліцыі даюць ілжывыя сьведчаньні. Мы ішлі па лясной дарозе. І на адной з разьвілін лясных дарог зьявілася пяць міліцэйскіх машын. Яны адразу каля нас спыніліся, выскачылі і пачалі крычаць: „Стаяць!“ Мы спыніліся адразу. Выйшла мадам у форме і ад пачатку да канца ўсё здымала на камэру. Нам са Зьмітром сказалі сесьці ў машыну, мы селі. Супрацоўнікі міліцыі паехалі шукаць, дзе знаходзіўся лягер маладзёнаў, перад якімі мы выступалі. Праз хвілін 30 была дадзена каманда нас перасадзіць у асобную машыну, і нас павезьлі ў Ждановіцкі пастарунак міліцыі. Там нейкі пэрсанаж спытаўся: „Хто з вас тут Сімбіроў?“ У яго ў руках ужо была раздрукоўка маіх дадзеных. Яны пасадзілі мяне ў асобны пакой. І там больш за тры гадзіны трымалі, не прад’яўляючы ніякіх абвінавачаньняў».

Пасьля іншых затрыманых адпусьцілі, а барда Ігара Сімбірова было загадана «афармляць». Ігар сказаў, што наагул не мацюкаецца, сьпіртнога не ўжываў, у яго была гітара і заплечнік, таму ён ніяк ня мог махаць рукамі.
Відавочна, што на мяне зроблены паклёп. Я прашу прыцягнуць гэтых людзей да крымінальнай адказнасьці.

«Відавочна, што на мяне зроблены паклёп. Я прашу прыцягнуць гэтых людзей да крымінальнай адказнасьці. Я нічога з таго, што тут напісана, і ў тым месцы не зьдзяйсьняў. Я не ўжываю алькаголь больш за тры месяцы. То бок навідавоку тут напісаныя факты, якія не стасуюцца адзін з адным. Яўна паклёп на мяне, і неаднаразова людзі, якія складалі пратакол, казалі — маўляў, мы людзі паднявольныя. Я — актывіст кампаніі „Гавары праўду“ і прывык гаварыць праўду».

Музыка Ігар Сімбіроў дамагаецца, каб КДБ вярнуў яму гітару, забраную ў часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Ён лічыць, што перасьлед яго зьвязаны з цкаваньнем і правакацыяй з боку спэцслужбаў. У судзе бард адзначыў:

«Я як грамадзянін Беларусі не магу дапусьціць таго, каб КДБ стаў камітэтам дзяржаўнага бандытызму. Каб суды і судзьдзі пераўтварыліся ў паднявольных людзей. Калі мяне зноў будуць закрываць на суткі, я лічу гэта найвялікшай несправядлівасьцю. Мяне пазбаўляюць пачуцьця справядлівасьці ў гэтай краіне, маёй Радзіме. Я абвяшчаю галадоўку бестэрміновую».

Ігара Сімбірова на пачатку працэсу трымалі ў клетцы пад аховай двух міліцыянтаў. Фота і відэаздымкі судзьдзя Аляксей Мініч забараніў. У судзе дапыталі сьведак Зьмітра Бартосіка і міліцыянтаў.

Чытайце таксама

Бішкек прызначыць амбасадара ў Менск пасьля выдачы Бакіевых

Амбасадар Кіргізстану ў Беларусі будзе прызначаны пасьля таго, як вырашацца пытаньні аб экстрадыцыі зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева і яго малодшага брата Жаныбека (Жаныша) Бакіева. >>>

Беларусь: Што не дазволена — забараняецца

Такую назву мае аб’ёмная заява праваабарончай арганізацыі Amnesty International, якая адрасаваная 23-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН. Прапануем вам зьмест дакумэнту ў скароце. >>>

Марына Лобава расказала пра спатканьне з сынам

Увечары 20 траўня скончылася доўгатэрміновае трохсуткавае спатканьне Марыны Лобавай з сынам Эдуардам, які зьняволены ў Івацэвіцкай калёніі «Ваўчыныя норы». На сустрэчы быў таксама 19-гадовы Эдуардаў брат Уладзіслаў. >>>

Задайце пытаньне старшыні БНФ Аляксею Янукевічу

У чацьвер, 23 траўня, на вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адкажа старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

21 траўня 1771 у Парыжы адкрытыя могілкі Пэр-Ляшэз

З жыхароў Пэр-Ляшэз можна скласьці горад. Можна — энцыкляпэдыю. Можна — Кнігу лёсаў. Можна — пазл: каго не хапае, каб карцінка выглядала завершанай — і хто лішні? >>>

Чароўнае слоўца

Ідзе экскурсія па пекле. Катлы з амэрыканцамі, немцамі, іншымі пільна ахоўваюць чэрці. І раптам наведнікі бачаць кацёл без ніякай аховы. Як, чаму? А навошта, — адказвае гід, — там калі хто і паспрабуе вылезьці, дык свае ж за ногі ўніз сьцягнуць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ