нядзеля, 19 траўня 2013, Менск 08:43

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Шлындзікаў: Усе свае памылкі Лукашэнка зваліць на ворагаў

8 траўня Аляксандар Лукашэнка зьвернецца са штогадовым пасланьнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Выступ кіраўніка краіны будзе перадавацца ў жывым эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» і па Першым канале радыё. Трансьляцыя з Авальнай залі Дома ўраду пачнецца аб 11-й гадзіне.

Прамова была заплянаваная яшчэ на сярэдзіну красавіка, аднак Лукашэнка накіраваў тэкст на дапрацоўку — паводле крыніцаў, найперш яго не задаволіла прапісаная ў дакумэнце афіцыйная пазыцыя адносна санкцыяў Эўразьвязу.

Якую лінію абярэ Лукашэнка падчас заўтрашняга выступу? Ці будзе шукаць унутраных ворагаў, якія нібыта хочуць падарваць стабільнасьць у краіне?

Меркаваньне экс-дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі, былога генэральнага дырэктара заводу спэцыяльнай тэхнікі «Амкадор» Васіля Шлындзікава:

«Унутраных ворагаў, як мне падаецца, настолькі складана яму знайсьці і прыплесьці да нашых бедаў, што, здавалася б, такі варыянт выключаны. Але, з улікам усіх апошніх заяваў Лукашэнкі, зусім ня выключана, што ён будзе казаць — маўляў, ёсьць тыя, хто радуецца нашым часовым праблемам, якія мы, тым ня меней, пасьпяхова пераадольваем. Зноў жа ўшчыкне „пятую калёну“, увогуле апазыцыю. Так што ў такім духу, мне здаецца, будзе размова.

Зь іншага боку, цяпер у Беларусі створаныя такія ўмовы, што практычна ўсе — і людзі бізнэсу, і ўвогуле неляяльныя да ўлады грамадзяне — абстаўленыя вялізнай колькасьцю сьцяжкоў. Гэта падобна да таго, як паляўнічыя расстаўляюць сьцяжкі на ваўкоў, а потым іх адстрэльваюць. Дык нешта такое і ў нас. Так, ніхто не хацеў бы быць такім загнаным ваўком, але ўладу мала цікавіць — жадаеш ты ім быць ці не? І што б Лукашэнка ні гаварыў, каго б ні абвінавачваў, зразумела адно: нас чакаюць вельмі цяжкія часы».

Паслухаць Лукашэнку запрошаныя вышэйшыя чыноўнікі, чальцы ўраду, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў і органаў дзяржаўнага кіраваньня, прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу.

Чытайце таксама

Ужо сёньня, 19 траўня: У Менску забаўляюцца на Карла Маркса; нарадзіўся Ататурк

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі. >>>

Мультымэдыі На волю выйшаў журналіст Аляксандар Ярашэвіч

Яго прыйшлі сустракаць больш за 20 чалавек. >>>

Фотагалерэя У цэнтры Стакгольму «гулялі з дыктатарам»

18 траўня ў цэнтры Стакгольму адбыўся пікет і флэшмоб за перанос Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 года зь Беларусі ў любую іншую краіну. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Якуб
07.05.2012 17:58
"Усе свае памылкі Лукашэнка зваліць на ворагаў."
=========
Мяркую, што гэта не памылкі, а сьведамыя дзеяньні па загадзе Масквы.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

19 траўня 1925 нарадзіўся Пол Пот

У пачатку пяцідзясятых гадоў малады камбаджыец Салот Сар паехаў у Парыж вывучаць радыёэлектроніку. Але вучоба яму вельмі хутка абрыдла >>>

Валер Карбалевіч

Дзіўны дэмарш Макея

І Лукашэнка пачаў дзейнічаць у сваім звыклым стылі. Добрую волю ён прыняў за слабасьць. А са слабымі трэба размаўляць з пазыцыі сілы. То бок – даціскаць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ