серада, 23 красавіка 2014, Менск 20:25

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Палітыкі і палітолягі пра трэці тэрмін Пуціна

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
7 траўня Ўладзімер Пуцін трэці раз заступіў на пасаду прэзыдэнта Расеі. Інаўгурацыі папярэднічаў жорсткі разгон акцыі апазыцыі ў Маскве. Што чакае Расею пры новым прэзыдэнцкім праўленьні Пуціна і што чакае Беларусь? Пра гэта разважаюць беларускія палітыкі і палітолягі.

Анціпенка: Пуцін — прагматык і імпэрыяліст

Філёзаф Алесь Анціпенка мяркуе, што калі цяпер і адбываецца працэс аўтарытарызацыі расейскай улады, то гэта не набудзе тых маштабаў, якія цяпер мае Беларусь:

Алесь АнціпенкаАлесь Анціпенка
x
Алесь Анціпенка
Алесь Анціпенка
«У Расеі рэжым улічвае значна большую колькасьць фактараў. Гэта ня толькі апазыцыя, гэта і бізнэс, які мае свае інтарэсы, гэта і Захад, зь якім Расея вымушаная лічыцца».

Беларусам варта далей асьцерагацца палітыкі Пуціна, кажа спадар Анціпенка:

«Пуцін — прагматык і імпэрыяліст, таму ціск на Беларусь будзе працягвацца. Але гэта будзе ў варыянце такога квазі-цывілізацыйнага ўцягваньня Беларусі ў расейскую эканамічную, палітычную, інфармацыйную і культурную прастору. Так што спроба рэкалянізацыі Беларусі будзе працягнутая».


Лагвінец: Расею чакае пэрыяд нестабільнасьці

Алесь ЛагвінецАлесь Лагвінец
x
Алесь Лагвінец
Алесь Лагвінец
Палітоляг Алесь Лагвінец перакананы, што расейскі палітычны рэжым шмат у чым падобны да беларускага:

«Можна сказаць, што гэтыя рэжымы „ўзаемаўзбагачаюцца“. Можна дапусьціць, што Пуцін будзе выкарыстоўваць свае аўтарытарныя інстынкты, каб забясьпечыць сабе такое панаваньне, якое ён меў, прынамсі, перад гэтым. Але выглядае на тое, што расейскае грамадзтва крыху іншае, і супрацьстаяньне ў Расеі будзе працягвацца, і Расея ў трэці пэрыяд Пуціна ўступае ў пэрыяд пэўнай нестабільнасьці».

Алесь Лагвінец мяркуе, што найлепей для Расеі было б лібэралізаваць палітычную сыстэму. Але пытаньне ў тым, ці пагодзіцца на гэта стары-новы прэзыдэнт Пуцін, былы палкоўнік КДБ.

Уладзімер Пуцін будзе і надалей ставіцца да Беларусі як да залежнай краіны, мяркуе спадар Лагвінец:

«У той жа час нас чакаюць далейшыя разборкі паміж Лукашэнкам і Пуціным, бо гэтыя два аўтарытарныя кіраўнікі наўрад ці змогуць паразумецца, тым больш што пытаньне ідзе пра ўладу, пра грошы і кантроль. А для Пуціна Эўразійскі зьвяз — вельмі дарагая ідэя, на якую ён паставіў свой аўтарытэт».

Касьцян: Пуцін дзейнічае на карысьць алігархаў

x
​Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Беларускага славянскага камітэту Сяргей Касьцян ідэю Пуціна аб Эўразійскім саюзе ў значнай ступені адносіць да ягонага перадвыбарчага піяру. Пасьля ўступленьня Пуціна на пасаду рэалізаваць яе будзе складана:

«Ня ўсё так будзе гладка, як абяцалася перад выбарамі ў Расеі, але адступаць няма куды. Мяркую, што і Эўразійскі саюз будзе створаны, можа, ня так хутка і ўпэўнена, як хацелася б, але гэта будзе рух наперад».

Сяргей Касьцян ня лічыць ідэю Эўразійскага саюзу паўтарэньнем СССР:

«Нам патрэбныя новыя, з улікам сучасных зьменаў ва ўсім сьвеце, адносіны, новая эканамічная палітыка, якая б была накіраваная на інтарэсы Беларусі, Расеі і Казахстану».

Унутраную палітыку Пуцін будзе вымушаны мяняць, перакананы спадар Касьцян: «Тое, што робіцца пад кіраўніцтвам Пуціна і Мядзьведзева, — усё гэта робіцца на карысьць алігархаў... У Расеі будуць зьмены, іначай Пуцін ня зможа дабыць да канца свае 6 гадоў, калі ён і ягонае атачэньне не павернуцца тварам да народу».


Кавалёў пра Пуціна і Лукашэнку — «гэта адна парода, несумненна»

Сяргей КавалёўСяргей Кавалёў
x
Сяргей Кавалёў
Сяргей Кавалёў
Савецкі дысыдэнт, праваабаронца Сяргей Кавалёў перакананы, што Ўладзімер Пуцін, як і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, цягнуць свае краіны ў таталітарнае мінулае. Таму ніякіх ілюзій наконт вяртаньня новага, «мадыфікаванага» Пуціна, ня мае:

«Не гляджу нават, што там у іхным міжсабойчыку адбываецца. Дакладней, тэлевізар ідзе, але ня слухаю, бо ў гэты час слухаю „Эхо Москвы“... Канечне, пуцінскі арыенцір — гэта імкненьне назад у СССР, але ў СССР удасканалены. Таму што ён разумее, што ня трэба, прыкладам, вяртацца да афіцыйнай дзяржаўнай цэнзуры. Яна і так добра працуе, будучы неафіцыйнай. І гэта нават нашмат больш строгая цэнзура, нашмат больш гнуткая, калі хочаце, больш паслухмяная цэнзура.

І яны — уся наша ўлада — людзі нават больш цынічныя, чым старыя з Палітбюро. Бо яны разумнейшыя, больш бессаромныя і вываротлівыя. Пуцін якраз з гэтай абоймы. Ваш „бацька“ грубаваты, „неабчасаны“, адрозна ад іх. Але гэта адна парода, несумненна. Я нават ня ведаю, дзе гэтая штука пачалася, адкуль гэтая тэндэнцыя бярэ пачатак. Нехта лічыць, што зь Беларусі. Увогуле, гэта блізка да праўды. Таму не хачу вашага Лукашэнкі „заслугі“ і прыярытэты зьніжаць — ён шмат зрабіў на гэтым шляху, на шляху рэанімацыі таталітарызму. Але дакладна, як і ў Беларусі, наша ўлада нелегітымная. Можа, таму мы невыпадкова ўвесь час парываемся стаць адзінай дзяржавай. Што яшчэ застаецца ізгоям?»


Лябедзька: Пуцін хоча зьбіраць землі вакол Крамля

Анатоль ЛябедзькаАнатоль Лябедзька
x
Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька перакананы, што ўчарашнія падзеі ў Маскве перакрэсьлілі папярэднія намаганьні расейскай улады неяк дэмакратызаваць сваю краіну:

«Гэта яшчэ ня трэнд, які сьведчыць пра тое, што Расея набліжаецца па сваіх паводзінах да аўтарытарнага беларускага рэжыму, але гэта вельмі дрэнны знак. Аналёгіі тут прымальныя, і шмат што з таго, што мы бачылі ўчора на вуліцах Масквы, нагадвала тое, што мы перажылі ў Менску ў 2010 годзе».

Анатоль Лябедзька мяркуе, што расейскія сілавыя органы вывучаюць беларускі досьвед уціску апазыцыі і што асобныя яго элемэнты ў Маскве выкарыстоўваюць на практыцы. Калі расейская апазыцыя змоўкне, то трэнд Пуціна да аўтарытарызму будзе працягвацца, калі ж пратэсты будуць нарастаць, то ёсьць верагоднасьць таго, што кіраўніцтва будзе вымушанае рабіць кропкавыя рэформы, перакананы Лябедзька.

Што да ўплыву Пуціна на Беларусь, то тут Лябедзьку найперш хвалюе пуцінская ідэя зьбіраньня земляў:

«Ягоная стратэгія на зьбіраньне земляў вакол Крамля, вакол Масквы азначае, што як мінімум будзе расейская эканамічная экспансія і будзе шмат зроблена для таго, каб у некаторай ступені вярнуцца да аналяга СССР. Пра гэта мы павінны памятаць штодня, і тут мы павінны каапэравацца з тымі ў Расеі, хто разглядае Беларусь як сувэрэнную эўрапейскую дзяржаву».
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Язэп
07.05.2012 12:53
"Анатоль Лябедзька мяркуе, што расейскія сілавыя органы вывучаюць беларускі досьвед уціску апазыцыі ..."
...................................
Расейскія сілавыя структуры ёсьць галоўным чыньнікам сытуацыі ў Беларусі. Менавіта яны прывялі да ўлады свайго кліента Лукашэнку. Няўжо сп. Лябедзька гэтага ня ведае? Ён жа быў у выбарчай камандзе Лукашэнкі і спэцпрадстаўніком Лукашэнкі ў Вярхоўным Савеце!
Адказаць

Імя:: НАЦДЭМ
07.05.2012 15:14
Ды ўсё ён ведае... Ён жа не малы. Больш за тое, ён дакладна ведае, што ні Пуцін ні Лукашэнка ня будуць рабіць кропкавыя рэформы. Але працягвае верзьці лухту!!

Імя:: юрий редьков Горад:: минск
07.05.2012 16:34
Мои поздравления Владимиру Владимировичу Путину! Часто бываю в России и могу однозначно сказать, что он пользуется необычайно большим авторитетом у граждан России. Искренне рад, что все стало на свои места. Путин по праву занял свое место....Желаю от себя лично и от членов своей семьи ему здоровья и реализации его программы.

Імя:: Кнехт Горад:: Мінск
07.05.2012 20:22
КАБ НЕ КРАЛІ ЎСЁ І ЎСЕ

Як Расіі без кантроля,
Без нагляду КДБ?!
Пуціна у тым і роля,
Тым і бачыць ён сябе:

Каб не кралі пакрысе
Без дазволу ўсё і ўсе.

Імя:: Міхал Горад:: Тутэйшы
08.05.2012 08:45
Можа трошкі праставата скажу, але ўсе і так відавочна і зразумела. Пуцін - імперскі расейскі дыктатар. Можа і не такі (трошачкі) як Сталін, расейскія цары, але сутнасьць тая ж. Нікуды Пуцін не стане кіраваць Расею, як толькі да паўтарэньня - РАСЕЙСКАЯ ІМПЕРЫЯ. Іншага ен не тое што не разумее, ен іншага проста не успрымае. Будзем шчырыя - ен будзе на троне як меней 12 год. І вось за гэтыя 12 год ен прыкладзе ўсе намаганьні магчымыя і немагчымыя каб аднавіць гэтую самую імперыю. І не істотна тое, што (магчыма, але з цяжкасьцю верыцца) Беларусь будзе прынамсі намінальна незалежнай, галоўнае тое, што за 12 год кіраваньня тандема Пуцін-Лукашенка само разуменьне Беларусі амаль зьнікне. Чаму амаль - таму што памяць зьнішчыць не ў іх магчымасьцях. Крацей - наперад у змрочнае мінулае таталітарызма (можа і з трошкі новым тварам)
Відэа