аўторак, 21 траўня 2013, Менск 11:02

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Бабруйская падатковая: ні слова пра КДБ

Галоўны рэдактар газэты «Бабруйскі кур’ер» Анатоль Санаценка атрымаў адказ на свой зварот у інспэкцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бабруйску.

Анатоль СанаценкаАнатоль Санаценка
x
Анатоль Санаценка
Анатоль Санаценка
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У заяве ў падатковую Анатоль Санаценка пісаў пра парушэньне ягоных правоў з боку работнікаў КДБ, якія 2,5 гадзіны ў кабінэце падатковай інспэкцыі запалохвалі яго з-за публікацыяў на грамадзка-палітычныя тэмы.

Анатоль Санаценка прапанаваў кіраўніцтву інспэкцыі — у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды — прынесьці яму афіцыйныя выбачэньні, замяніць падатковага інспэктара, які «вядзе» іх прадпрыемства, а таксама зьвярнуць увагу на Працоўны кодэкс, паколькі падчас яго «гутаркі» з супрацоўнікамі КДБ падатковыя інспэктары пакінулі свае працоўныя месцы больш чым на дзьве гадзіны.

У сваім адказе першы намесьнік начальніка інспэкцыі Тарабуеў прызнае той факт, што Санаценку запрасілі «для гутаркі і растлумачэньні парадку ліквідацыі» яго фірмы.

І ні слова не піша пра гутарку журналіста з супрацоўнікамі з КДБ.

Тарабуеў таксама піша: «У сваіх дзеяньнях работнікі інспэкцыі строга кіруюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь».

«Маючы вопыт пражываньня ў няправавой дзяржаве, я меркаваў, што падатковая інспэкцыя зробіць выгляд, што нічога не было. Так і адбылося », — камэнтуе Анатоль Санаценка.

5 красавіка 2012 году журналіста запрасілі ў бабруйскую падатковую інспэкцыю на «размову» пра лёс прадпрыемства, якое ён ачольвае, — выдаўца газэты «Бабруйскі кур’ер».

У падатковай Анатоля Санаценку чакалі два супрацоўнікі КДБ, якія на працягу 2,5 гадзін спрабавалі аказаць на яго юрыдычны і псыхалягічны ціск. Супрацоўнікі КДБ палохалі яго крымінальным артыкулам «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь», паведамляе Служба маніторынг БАЖ.

Чытайце таксама

Глыбокае: камісія вызначыць пакараньне за «Пагоню»

У Глыбоцкім райвыканкаме адбудзецца пасяджэньне адміністрацыйнай камісіі, на якое выкліканы жыхар пасёлка Падсьвільле Мар’ян Місевіч. >>>

Торы дамовіліся падтрымаць законапраект пра гей-шлюбы

Кансэрватыўная партыя Брытаніі дасягнула кансэнсусу з лейбарыстамі адносна падтрымкі скандальнага законапраекта аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. Гэта дасьць магчымасьць накіраваць дакумэнт на разгляд у парлямэнт. >>>

У ЗША дзесяткі людзей загінулі ў выніку тарнада

Магутны ўраган, які прайшоў па прадмесьцях Аклахома-Сіці, зраўняў многія будынкі зь зямлёй. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Андрэй Пуканаў Горад:: Гомель
07.05.2012 22:01
Гэты спадар не туды зьвяртаецца і не на тых скардзіцца. Трэба скардзіцца на супрацоўнікаў КДБ у пракуратуру, ці (хоць сумняваюся, ці мае сэнс) мясцоваму начальніку КДБ.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

21 траўня 1771 у Парыжы адкрытыя могілкі Пэр-Ляшэз

З жыхароў Пэр-Ляшэз можна скласьці горад. Можна — энцыкляпэдыю. Можна — Кнігу лёсаў. Можна — пазл: каго не хапае, каб карцінка выглядала завершанай — і хто лішні? >>>

Севярын Квяткоўскі

Чарка на магіле, Б-Ч-Б і новыя традыцыі

24 траўня 1995 некалькі дзясяткаў маладых людзей каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта зладзілі акцыю-пэрформанс. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ