чацьвер, 17 красавіка 2014, Менск 03:54

Блогі / Сяргей Дубавец

Скажыце, а хто перамог?

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Немцы ў Маскве не раздражняюць. Прыехалі-паехалі, не відаць іх. Раздражняюць расейцы ў Бэрліне. Глядзяць з выклікам, але не вітаюцца, але міжсобку – на тон вышэй, і – мат-перамат, пераможцы.

Што яны там робяць? Жывуць.

Масква, як адным вялікім Матросавым, целамі свайго і сабою захопленых народаў заткнула амбразуру нямецкага доту. Фізычна затрамбавала кратэр вулькану людзьмі. 

Балюча казаць, але не было там перамогі ані сыстэмы (якая пасьля развалілася ад міру), ані ідэалёгіі (калі сёньня можна сьвяткаваць тую пабеду імпэрскімі чорна-жоўтымі стужкамі), ані народа (у большасьці героі дажылі й дажываюць у несвабодзе, жабрацтве й забыцьці).

Хтосьці сьвяткуе, хтосьці смуткуе...

Два параноікі, два ўсеўладныя брэйвікі са сваімі нязбытнымі ідэямі залілі Эўропу крывёю. Увесь сьвет наваліўся і задушыў аднаго. Другі, выходзіць, перамог? Вось вам і ўся вайна.

Можа, фанфары 9 траўня так натужна равуць, каб заглушыць тэктанічны гул з-пад зямлі, дзе бяскрайняе гарматнае мяса пераварочваецца ў труне ад таго, што ну не за тое яны ваявалі і гінулі. А за тое пэўна б ня сталі. Устала б усё гэтае мяса, ды проста ашалела б хто ад зруйнаванага куміра Сталіна, хто ад таго, што зрабілася з дарагім камунізмам (вакол – алігархі, баксы ды папы з кадзіламі), хто ад руінаў савецкай родзіны... А галоўнае – ад таго, як жыве немец, і як жывем мы, і хто да каго падсяляецца.

Цэлыя орды пераможцаў пераяжджаюць на жыхарства да пераможаных, бо там элемэнтарна лепей жыць. Адваротнага працэсу проста няма. Выходзіць, параза зрабіла немцаў лепшымі? А перамога расейцаў – не? Але што ёсьць перамога, як не паляпшэньне, і што ёсьць параза, як не пагаршэньне? І ў чыстай рэшце – хто ж перамог?

І ці не азначае гэта, што калі б капітуляваў Савецкі Саюз, цяпер бы сюды імкнуліся жыць і немцы, і нарвэгі, і італьянцы, і японцы? І амэрыканцы гулялі б у грын-кард...

Ёсьць такі аптымістычны беларускі анэкдот. Гаспадар выходзіць з хаты і бачыць, што пуня згарэла. Аёй-аёй... Але ж і мышэй ляснула!

Гаспадар як бы сьвяткуе перамогу. Толькі вось мышы ў гэтай гісторыі – гэта мы з вамі. Проста людзі.

Хтосьці сьвяткуе, хтосьці смуткуе...

Сьвяткаваць можна выратаваньне. Напрыклад, вызваленьне габрэяў з канцлягераў. Але на тле шасьці мільёнаў нявыратаваных гэтае выратаваньне зусім не выглядае сьвятам.

А якую перамогу сьвяткуюць беларусы? Спачатку папуляцыя страціла кожнага трэцяга на ўсходніх «франтах», пасьля кожнага трэцяга – на заходніх, нарэшце згубіла сам сэнс свайго існаваньня, які даецца папуляцыям у выглядзе нацыі. Выходзіць, мы па ўсіх парамэтрах пераможаныя. І фізычна, бо кожны год нас становіцца меней на Баранавічы, і маральна, бо ўжо ня самі нешта сабой уяўляем, а – «те же русские». Ці гэта і ёсьць тое, што мы сьвяткуем парадамі, салютамі і ўсімі тэлеканаламі?

На тым фронце загінуў мой родны дзед. Баба засталася з васьмю дзецьмі адна. (З днём пабеды, бабушка!) Непісьменная сялянка ўсіх паставіла на ногі. Скуль нам было ведаць, як яна смуткавала. Не сьвяткавала – дакладна. Пасьля вайны яе жыцьцё стала непараўнальна горшым, чым было да.

Ясна, што я ніколі ня бачыў свайго дзеда. Што мне тут сьвяткаваць? Тое, што бацька вярнуўся з фронту жывы, шмат разоў не загінуўшы цудам? Але тое цуд, лёс, Бог, а не чыясьці зямная воля ці розум ці перамога. Зямная – якраз штурхала яго ў сьмерць.

Можа быць, пераможцамі пачуваюцца беластоцкія і віленскія беларусы? Але іх колькасьць так імкліва тае, што хутка спытацца пра гэта ня будзе ў каго. Я ўжо не кажу пра патрыятычную моладзь, якая вырасла пад акупацыяй, каб зь перамогаю адправіцца ў ГУЛАГ.

Хтосьці сьвяткуе, хтосьці смуткуе...

А пры тым яшчэ вось што.

Ва ўсіх апытанках на тэму, «у якую краіну вы хацелі б пераехаць?», ня толькі ў Расеі, але і ў Беларусі нязьменна перамагае Нямеччына.

Але немцы нічога не сьвяткуюць.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: МИКОЛА Горад:: менск
06.05.2012 18:39
Няма нияких адрозненнеу : ци то Дубавец писау , ци то Рэзун -Суворау . Аднак некальки пытанняу аутару . Вы упэунены , што у Берлине адны расейцы , ци можа рускамоуныя ? Як у Амерыцы ... Ведаеце тут вяликая розница русския и рускамоуныя . Два параноики залили Эуропу крывею ... Прабачце ,гэта ваш дзед быу акупантам и палиу гарады Германии и усей Эуропы ? Сталин так загадау ? Вам не падабаецца праваслауная вера и "папы з кадзилами"? А равины вам падабаюцца ? Яки там нацыянальны склад пераюяджаючых орд ? Можна крыху падрабязней ?Не хачу пераходзиць на асобы , аднак не магу зразумець " бабуля паставила на ноги 8 дзяцей , а жыць стала горш " Што 8 дзяцей не змагли дапамагчы сваей маци каб яна жыла лепей ? Прабачце мяне , аднак кали зноу вайна то бачу вас з белай павязкай на руцэ , альбо спачатку выдауцом " На страже Октября " а потым дзе лепей . Я застаюся у сваей краине .
Адказаць

Імя:: Дубавец
06.05.2012 19:28
Для вас розьніца можа і вялікая, для іх – не... Дзед загінуў напачатку вайны ў баях пад Смаленскам... Перш чым дзеці пачнуць дапамагаць, іх трэба паставіць на ногі... Але пры чым тут гэта.
Адказаць

Імя:: МИКОЛА Горад:: МЕНСК
06.05.2012 22:27
Прабачце мяне , кали я вас пакрыудзиу . Ваш дзед загинуу перш за усе за Радзиму и за вас . А вы пишаце што дарэмна . Кали дрэнна жылося и жывецца , то лепей было б пад немцами . Так ? Як у Няметчыне цяпер ?
Адказаць

Імя:: ladzia Горад:: miensk
06.05.2012 19:58
"..ци то Рэзун -Суворау.."
______________________

прабачце - зь нядаўняга часу мне цяжка ўгаварыць сябе нешта адкамэнціць ў непрагназавана падцэнзурных "незалежных медыях".

але

выглядае, што Вы бярэцеся вывесці на чыстую ваду ды падважыць аргумэнты "здрадніка радзімы" сп.рэзуна/суворава?

(маўляў, калі няма адрозьненьняў паміж дубаўцом - суворавым, то меркаваньні дубаўца аўтаматычна абнуляюцца)

гэта надзвычай сьмелая і цікавая заява.

з гары дзякую за новыя канструктыўныя ідэі.
далей слухаю ўважліва.
Адказаць

Імя:: МИКОЛА Горад:: МЕНСК
06.05.2012 23:01
Дзякую за заувагу , аднак я не ваш вучань а вы не мой настауник и таму кали хочаце штосьци спытаць задайце пытанне больш дэталева . Для маленькай разминки абсмакчыце адно з меркаванняу Рэзуна наконт : Чаму близка да мяжы перад вайной завезли на склады шмат ялавых ботау ?Усе проста ,кажа казачник : Рыхтавалися у паход на Захад ! Сапрауды , у абмотках не пойдзеш у цывилизаваную Эуропу . Значыцца рыхтавалися першыми напасци . Други казачник кажа што у нас загинула дзьве трэцих насельництва : палова на захадзе а палова на усходним " фронце " Разам яны распавядаюць , што Сталин и Гитлер и наогул дзьве систэмы аднолькавыя . Вам хопиць для параунання ?
Адказаць

Імя:: ladzia Горад:: ..
07.05.2012 19:48
больш дэталёва? галоўным доказам рэзуна былі "боты"?
Вы там толькі "боты" ўгледзілі?
малайцом, мікола :)

больш дэталёва - гэта пераказаць ўсе з суворава?
статыстыку па узбраеньнях гітлера/сталіна, усю перадваенную палітыку с.с.с.р., аналітыку баявых дзеяньняў у пытаньнях стратэгіі/тактыкі эксперта г.р.у рэзуна, etc, etc, etc...?

а Вы гэта - бярэцеся абвергнуць?


ўвесь генштаб с.с.с.р./рф дагэтуль не знайшоў аргумэнтаў супраць рэзуна, а Вы ўзяліся выкрыць яго на "ботах":)

шаноўны, калі Вы ўпэўненыя у сваіх "высновах па рэзуну" - прапаную Вам напісаць чарговага "антысуворава". героя расіі пры ўдалым фінішы - атрымаеце гарантавана.

бо ўсе Вашыя папярэднікі чамусьці абгадзіліся.

наперад, мікола. і посьпехаў. мне падабаецца Ваш аптымізм! :)
Адказаць

Імя:: МИКОЛА Горад:: Менск
07.05.2012 21:25
Па першае , яких папярэдникау вы маеце на увазе ? Па другое ,чаму прозвишча Рэзун вы пишаце з маленькай литары ? Каб показаць што гэта здрадник и 0 для вас ? Дык ен для мяне таксама 0 . Па трэцяе , гэты самы Рэзун и вы разам з им маеце шмат часу каб разбирацца хто якия боты завез ци на яким кани сустракау Парад Перамоги .Мне працаваць трэба а вам адпрацоуваць . Капайцеся у гэтым сметнику сами , можа што и нойдзеце . Дзякую за каментар , тольки не ведаю што для вас лепей : ци Гитлер капут ци Х.... Гитлер .
Адказаць

Імя:: ladzia Горад:: .
07.05.2012 23:00
ў бок Вас панесла, мікола:)
пішыце пра "боты", а не чыталі "антысуворавых"?
рэкамэндую, разам з адказамі на ніх самога рэзуна.

...
калі заўважылі, я і сябе з маленькай літары пішу:)
калі сур'ёзна і што рэзуна - я проста перакананы, што ён для рф і г.р.у. калі небудзь можа стаць тым, чым для немцаў стаў той цывільны інжынер, які далёка да ww2 на піку ўсенароднай да яго любові вырашыў забіць гітлера, ды заклаў бомбу ў кнайпе, дзе ладзіліся гадавіны партыі. бомба выбухнула, але гітлер меў шчасьце ацалець.

ні немцы, ні нават гестапа, матывацый бамбіста тады настолькі не зразумелі, што нават бамбіста не расстралялі.

але менавіта імя таго бамбіста ёсць лейтматывам сьвяткаваньня канца ww2 у германіі сёньня.

....
дапамагу таксама ў вырашэньні Вашай уяўнай дылемы супрацьстаяньня ў пары : "гітлер капут" ці "сталін капут"?

для беларуса, нашчадка в.к.л., усё проста - абодва капут.
але акупантам па вельмі ясных прычынах такі наш выбар не падабаецца.

Імя:: Яўген Мурашка
06.05.2012 21:20
Згодзен з сп. Дубаўцом.
12 гадоў жыву у Нямеччыне, таму магу сьведчыць.
Там дзе расейцы, там бязмежжа. Крадзеж, балдзеж, хлусня. абразы.
Лепей жыць сярод немцаў, чым сярод мігрантаў былога СССР.
Адказаць

Імя:: dzina Горад:: Mensk
07.05.2012 02:39
Так, маеце рацыю, спадар Яўген. Таксама вельмі добра напісана ў пачатку артыкула - ''Немцы ў Маскве не раздражняюць. Прыехалі-паехалі, не відаць іх. Раздражняюць расейцы ў Бэрліне. Глядзяць з выклікам, але не вітаюцца, але міжсобку – на тон вышэй, і – мат-перамат, пераможцы.''
Кажу, што праўда, бо жыву ў Амэрыцы. Калі толькі прыехала - неяк не надавала гэтаму ўвагі. Але зь цягам часу зразумела, што нават ведаць расейцаў не хачу. Размаўляць агідна зь імі. Абрыдла мова расейская. Няёмка цяпер казаць гэта, але раней я размаўляла па-расейску; а потым вырашыла ды паабяцала сабе, што ніколі больш ня буду размаўляць па-расейску. Колькі ж радасьці гэта надало!!! Калі нават на працы здараецца сустрэць расейцаў - ніколі не кажу што ведаю расейскую. Калі пачынецца - канешне, не разумееш расейскай, 'заамэрыканілася' (бо ў большасьці мы, людзі з той паловы сьвету, выглядаем падобна), то пачынаю размаўляць па-беларуску. Маўчаць тады. Не разумеюць. А я не заамэрыканілася, а знайшла сабе і зразумела, што я беларуска! І ня сорамна казаць гэта! Бо маем сваю мову ды культуру. Жыве Беларусь!
Адказаць

Імя:: Зміцер Горад:: Мінск
07.05.2012 19:47
Вы не беларуска. Беларусы талерантыя.
Адказаць

Імя:: dzina Горад:: Mensk
07.05.2012 20:26
Талерантныя мы настолькі, што ўжо колькі часу дазваляем зьнішчаць сябе як нацыю.
Адказаць

Імя:: Хітрык Горад:: Бэльгія
09.05.2012 20:49
Дзіна, роўненька такія ж адносіны да расейцаў тут і ў нас. Яны самі адрываюцца ад беларусаў сваім кашчунным неразуменьнем нашай (як аказваецца - еўрапейскай) беларускай манеры паводзінаў.

"аляпаватасьць" у ва ўсім, вуглаватасьць, у паводзінах шум-гам, нешта сярэдняе паміж эўрапейцам і паўдзікім мусьлімам ці табарам. Бодзі-лэнгвідж (мова-цела) - "лузэра," прахіндзея, авантурыста, чужога элементарнай прыстойнасьці ці простай САМАПАВАГІ - сябе, як Чалавека...
Цікава, што сустракаем такіх як самі і ўкраінцаў, якім культурна бліжэй зах.эўропа чым расейцы.

Адным словам, "насільна мілы не будзеш" і таму расейцы няхай адпачываюць ...без нас.
Адказаць

Імя:: dzina Горад:: Mensk
10.05.2012 07:39
Надта ж добра вы напісалі, спадар, згаджаюся з усім! Прыкмецілі ўсё! Я вось яшчэ скажу, што аснова такіх паводзін - мова. Я, акрамя роднай беларускай, валодаю яшчэ трыма ( не лічу расейскую, бо не лічу яе мовай, якой хацелася б яшчэ калі-небудзь карыстацца. Хацелася б яе зусім з галавы зьнішчыць - як быццам ніколі ня ведала яе. Спадзяюся, што маё ''адрачэньне'' ад яе мне дапаможа. Хтосьці скажа што я зусім з глузду зьехала. Няхай. Але я лічу, што ў нашым становішчы толькі так і трэба. Толькі так мову вернем. І няхай не апраўдваюцца, што цяжка размаўляць ЗАЎСЁДЫ толькі па-беларуску. Ведаю людзей, якія заўсёды, незалежна ад абставін, размаўляюць. Чаму ім ня цяжка?) Дык я да таго, што калі вучыш мову, паступова праглынаеш культуру народа, што на той мове размаўляе. І чым больш удасканальваюцца веды ды чым больш практыкуеш мову - тым больш гэта адбываецца. Інтанацыя, выразы, мова цела, паводзіны. Не нагадвае вам гэта выпадак з расейскай?
У Амэрыцы давялося сустрэць жанчыну. Яна ўсім казала, што яна з Расеі. Я пасьля даведалася, што насамрэч яна з Адэсы. Пытаюся - а чаму так кажаце?? Мяне, напрыклад, заўсёды абражае, калі некаторыя пытаюцца, ці я з Расеі. (Ідыёт, ты калі бачыш азіяцкага чалавека, дык адразу кажаш - гэта кітаец? Бо Кітай вялікі?) Яна - а ты што, і цяпер абражаесься? Я - не разумею, Савецкага Саюзу больш няма...што гэта за меркаваньне такое?? Я - беларуска, ня трэба мне лічыцца тым, чым не зьяўляюся. Пра маю краіну ня кажуць мітаў пра тое, што там вельмі холадна ды ўсе толькі і робяць, што гарэлку пьюць. Мая мова - чыстая і ня мае брыдкаслоўя.
Толькі зразумела адно - што Савецкі саюз зрабіў добрую працу. Зьнішчыў нацыянальную годнасьць.Праз вынішчэньне мовы, галоўным чынам. Клонаў вырабіў сабе. А вусатая пачвара працягвае працу.
Дык будзьма беларусамі! Хочацца спадзявацца, што ў хуткім часе прачнемся, вызвалімся ад маскалёў, пачуем родную мову на вуліцах.

Імя:: Селевей Горад:: Жуцькавiчы
06.05.2012 23:51
Вторая мировая война ,к сожалению, не единственный трагичный эпизод в нашей истории. От первых ростков государственности и до настоящего времени все народы царской России, СССР, и постсоветского пространства никогда не жили нормально (сейчас кроме прибалтов), и смею утверждать,так и будет до скончания света. И это при том, что по природным богатствам другой такой территории нет. Не хочется называть причины, думайте сами.

Імя:: Міхась Булавацкі Горад:: Магілёў
07.05.2012 02:16
"Рускія" ня толькі ў Нямеччыне такія. Яны такія па ўсім сьвеце, і на сваёй радзіме гэтак жа. Свой мат-перамат яны вывучаюць, выдаюць слоўнікі і лічаць элементам культуры. Безкультур'е ўзьведзена да ўзроўню культуры.

Імя:: Яўген
07.05.2012 08:37
Ну, гэта заходнікі - Стаўпеччына і Нясьвіжчына. Але якое дзіва мне было, калі на Чэрвеншчыне, у вёсцы Клінок (згодна з савецкай канцэпцыяй, партызанская зона, "фтарая Масква", немцы ў вёсцы былі толькі адзін раз за вайну і г.д.) я не мог знайсьці ніводнага ветэрана, акрамя штатнага казальніка, былога калгаснага старшыні К., хто б згадзіўся расказаць школьнікам пра перамогу. А цягам 70-80-х у вёсцы рэдкая хата была без зорачкі на зрубе. Толькі і чуў: "ой бяда была, дзеткі мае, каб скарэй забыцца," "не магу я гаварыць пра гэта, адразу плачу, ідзі да К., хай ён маніць," "адчапіся, дзіця, са сваім святам, лепей бы каня ў калхозі далі бяз грошай, а то трэба шэсьць рублёў заплаціць, а яны на май мне ўсунуць некую бляху на грудзі, ды рабі, дзед, з ёю, што хочаш; на чорта яны мне?" «а што я вам раскажу? як дурныя былі і пазапісваліся дабравольцамі, бо думалі, што вайна кончыцца праз які тыдзень, а мы з голага калгаса скочым дык хоць Германію ды Польшчу паглядзім? А потым пяць гадоў х... снег і балота аралі, а пасьля яшчэ два ці тры гады додому не пускалі.» Гэта ўсё ад дзядоў-франтавікоў. А пра партызанаў дык нават у мяне, дваццаці трох гадовага савецкага настаўніка, хапала мазгоў не лезьці пытацца. Бо які жах уяўляла сабой партызанка, было вядома ўсім. Пакуль былі жывыя ўдзельнікі і сьведкі, стараліся пра дэталі ўвогуле нічога паза сям'ёю не казаць, але ў сем'ях сёе-тое абмяркоўвалі, і ўсе з большага ўсё ведалі. Вісела ў паветры. І толькі калі масава пачалі даваць істотныя ільготы, народ ажывіўся, стаў даводзіць адзін перад адным, хто зрабіў больш для перамогі, а хто менш, і чаму ён мае права, права а не я.
Што я гэтым хачу сказаць? А нічога. Проста і такі погляд на вайну і перамогу існуе. А яшчэ была і мая радня па бацьку з Беласточчыны, іх вёскі пасьля (па ўяўленьню вяскоўцаў, «з-за») перамогі ўвогуле папераразалі папалам, пасьля правядзеньня новай мяжы:
http://www.youtube.com/watch?v=iKPFvTT-3XY
http://www.youtube.com/watch?v=RvvS9zuD9jw&feature=related
Ну але гэта ўжо іншая гісторыя.

Імя:: Яўген
07.05.2012 16:20
Сяргею Дубаўцу, як заўжды, - рэспект за прафісіяналізм. У маім родзе старэйшая генерацыя ніколі не прызнавала ані гэтага, ані якіх іншых савецкіх сьвятаў (уключна з Новым годам). Памятаю, як шкаляром спарабаваў ад старых пачуць штосьці ўцямнае пра вайну і перамогу. Успрыняцьце, трактоўка і ацэнка падзей абсалютна не супадалі з афіцыйнай. Ну літаральна - абсалютна. Як бы гаворка ішла пра нешта іншае. Як у маёй мясцовасьці, дык пра партызанаў і пра паліцыю стараліся больш маўчаць: тых з аднавяскоўцаў, хто быў у паліцыі, не ганілі, а тых, хто ў партызанах, не хвалілі. А калі мы, смаркачы-піянеры па дураце і са школьнай падказкі заводзілі пытаньні, старыя старліся абыйсьціся кароткімі адказамі: «Ат назола, не помню я нічога», «табе б сказалі ісьці у паліцыю, і ты б пайшоў, куды казалі, туды і ішлі», «ды які ён вецеран, ён жа ў парцізанах быў, па футарох посьцілкі ў людзей адбіраў, настаўніка нашага забілі». Калі я спрабаваў дабіцца ад бабулі фактаў, каб праілюстраваць у школе аксіому, што рускія былі лепшыя за немцаў, яна доўга не давала рады штосьці ўцямнае сказаць, а пасьля знайшла: «Але ж, як гаварылі па-руску, то і лепшыя, бо немцы не ўсе па-польску маглі гаварыць, і што ён там лапоча па-свояму, ліха яго разьбярэ». А гэта праваслаўная сям'я, дзе з сямі чалавек па вайне засталіся жывымі толькі трое. Сялянскае ўяўленньне пра вайну часам уражвала. Маці майго хроснага нек сказала: «І што яны там брэшуць? (пра тэлевізар) Якія чатэры гады вайна ішла, нямцы праляцелі, пабамбілі, мы на балоце пад Студзёнкамі пераседзялі ноч, і ўсё». Ну не сьвяткавала беларускае пакаленьне пераможцаў гатае сьвята. Быў жах. Было адчуваньне віны перад безвінна забітымі суседзямі ўсіх нацыянальнасьцяў. Была страшэнная бяда, пра якую імкнуліся забыцца. Хутчэй так. Якая тамака перамога? «Тутэйшаму» толькі і даводзілася, што хавацца ў немцаў ад партызанаў, у партызанаў ад немцаў, у «краёвых» ад тых і другіх, а яшчэ лепей - галаву ў каўнер уцяць, ды ў картафлянік ад усіх адразу.

Імя:: Старчык
07.05.2012 21:48
Крытэрый усіх ацэнак - час.
Германія зноў, у каторы раз вядучая дзяржава Еўропы.
Расея зноў, у каторы раз спрабуе хаця б накарміць сваё насельніцтва, каб пазбегнуць галоднага бунту. Незалежна ад сацыяльнага ладу.

Імя:: Беларус Горад:: Беларускі
09.05.2012 10:33
Вялікі дзякуй спадар Дубавец. Ўсе правільна. Ўсё так і ёсць.Тое, што сусветная супольнасць перамагла гітлера, а ні ўякім разе не сведчыць пра савецкапрыдуманыпатрыятызм. Мой бацька таксама быў на вайне, але ён ніколі б сам туды не пайшоў. Яго проста выклікалі ў ваенкамат і як раба савецкай ўлады на Беларусі адправілі ваяваць за варята сталіна. Дарэчы як расказвала і маці і бабуля і дзед немцы якія стаялі ў вёсцы нікога з беларусаў не чапалі. Наадварот калі да іх звярталіся то і лячылі і дзяцей частавалі цукеркамі. Немцы не зганялі людзей ў калгасы, не чапляліся да праваслаўнай веры і не прымушалі крычаць хайль гітлер, ў адрозненне ад "слава кпсс" і іншыя лёзунгі крамлёўскіх варятаў. Таму да немцаў я стаўлюся з павагай. Таму 9 траўня для мяне звычайны дзень, з той розніцай , што ў гэты дзень былі спынены рэкі крыві якімі залілі нашу беларускую і іншыя землі сталінізм і фашызм, прычым сталінізм больш жудасная з'ява чым фашызм. Бо фашызм пераможаны, а сталінска-ленінскі бальшавізм здзекваецца над лёдзмі і сення.
Адказаць

Імя:: Наталя Горад:: Менск
10.05.2012 10:24
"Немцы не зганялі людзей ў калгасы"
Так, бо немцы зганялі людзей у газавыя камеры і палілі ў крэматорыях!
Адказаць

Імя:: ladzia
10.05.2012 17:36
ага, а расейская акупацыйная улада МАСАВА ЗЬНІШЧАЛА беларусаў у створаных ёю лягерах сьмерці трасьцянец, масюкоўшчына, сёньняшнім парку "чалюськінцаў", драздах, курапатах. дзесяткамі і сотнямі катавала і страляла іх штоноч у падвалах турмы сёньняшняга "мвд" на галоўным прасьпекце сталіцы.

гэта з таго, што сёньня вядома толькі па менску.

натальля, калі б Вы параўналі статыстыку зьнішчэньняў і злачынстваў супраць цывільнага насельніцтва Беларусі расейскім і фашысцкім рэйхамі - падобных выказваньняў Вы б не рабілі.

Імя:: Хітрык
09.05.2012 21:05
1941. Наступіў момант, калі ў нашым Смалявіцкім раёне ўтварылася безуладдзе і толькі ў апошнія дні чэрвеня мы ўбачылі фашыстаў. Для мяне асабіста той дзень запамятаваўся так: дзень быў сонечны гарачы. Дзесьці ў другой палове дня нехта мне сказаў, што ў цэнтры саўгаса спыніліся немцы. Я ад страху ад Пакоя, (мы ў той час з маці жылі там) бег у лазу (нізіна каля рэчкі Мяна) сустрэў маці, яна спытала ‘ты куды?’ Я адказаў – уцякаю ад немцаў. Маці мяне супакоіла, сказала што яны нікога не чапаюць, мяняюць мыла і розныя нямецкія рэчы на яйкі, курэй. Тады і я пайшоў паглядзець на фашыстаў са страхам і цікавасьцю, бо ў клубе ў нас і ў газетах малявалі фашыстаў моцна страшнымі. Але на самай справе гэта было зусім (ст.25) не так. Салдаты жартавалі з дзяўчатамі, сьмяяліся.
...У агульным плане ў раёне адбываліся такія падзеі: немцы наконт сельскай гаспадаркі распарадзіліся так, раздзялілі зямлю па надзелах – калі сям’я вялікая, атрымлівала 7 гектараў, меншая, дзе менш працаздольных 3,5 га. Ураджай 1941 года зьбіралі агулам. Абмалацілі і раздзялілі паміж сялянамі. Без пераўвелічэньня, жывучы, як кажуць у “глыбінцы” мушу зазначыць, што сяляне былі вельмі задаволены аб такой рэформе наконт сельскай гаспадаркі, бо людзям надакучыла працаваць у калгасах за 200гр. на працадзён хлеба з мякінай ці наогул толькі за 1 (кол) (верагодна маецца на ўвазе “палачка”, як яшчэ называлі адзнаку, што чалавек адпрацаваў дзень.)"

...Жыцьцё наша ў Алесіне пачалося адразу, як спалілі партызаны Шып’яны ў лютым 1943 года. Жыцьцё поўнае небяспекі, бо мы, як кажуць, апынуліся паміж двух агнёў, ноччу нас трэслі партызаны, а днём была небясьпека – маглі з торф-завода “Чырвоны Сцяг” прыйсьці немцы, захапіць маладых юнакоў і дзяўчат ды адправіць у Германію. "

"...Мы жывучы ў дзяржаўнай гаспадарцы (пры немцах так называлі саўгас) зайдросьцілі быўшым калгаснікам, бо ім жылося зусім вольна, а мы былі пад жорсткай дысцыплінай і працавалі ад званка і да званка. Нядзеля – ruhetag нягледзячы ні на якія абставіны лічылася выхадным днём, на ўсе праваслаўныя святы ў гаспадарцы Шып’яны абавязкова рэзалі ці то быка, ці ўжо старую карову і раздавалі рабочым. Муку давалі за працу на працуючага 16 кг. (пуд), на ізжывенца 8кг. Яшчэ давалі запалкі, соль ды іншую ядавітую хімію зь якой, пры дапамозе якога-небудзь мяса мы варылі мыла. Працавалі шмат і цяжка, але немцы супакойвалі, што так цяжка цяпер таму, што ідзе вайна. (Ст.37) Такім вось чынам і цягнуўся час нашага жыцьця. Да зьяўленьня партызан немцы ніякіх рэпрэсій супраць насельніцтва не рабілі. Сяляне, атрымаўшы зямлю, непазнавальна за год-два разбагацелі. На сваёй зямлі працавалі ўсе і старыя і дзеці. Бывала калі маці ідзе на поле, то за ёй цягнуцца і дзеці, каб хоць чым дапамагаць, асабліва гэта важна было ў час праполкі. У вёсцы былі і авечкі і сьвіньні, і ўсялякая птушка. У нас жа ў Шып’янах нават з -41 па 1942 год была адчынена школа – пачатковая, тое ж было напэўна зроблена і ў Верхмені. Калі ж пачалася партызаншчына становішча зусім змянілася... (працяг - тут, у наступным допісе)

Імя:: Хітрык
09.05.2012 21:07
А пачалося ўсё (напружаньне з пачаткам партызаншчыны) так. Некаторая частка войск, не паспеўшая адступіць з Савецкай арміяй, засталася ў лясах. "

"..., ноччу хадзілі, не іначай - бандыты, адбіралі ўсё, што траплялася пад руку, мужчынскую, жаночую – аж да кашулі – адзежу., нават дзіцячую. Рабавалі авечак, свіней, выводзілі кароў з хлявоў. Былі выпадкі, калі вось такія бандыты “партызанілі”, прыходзілі ў хату з мэтай забраць карову. "

"...Там жыла жанчына з трыма дзяцьмі, яна трымала карову. Аднойчы ноччу прыйшлі некалькі партызан забіраць карову. Яна ім растлумачыла, што яе муж перад вайной быў узяты ў армію і цяпер дзесьці ваюе. На гэта рабаўнікі не звярталі ўвагі, зламалі замок, карове на рогі вяроўку і пачалі цягнуць з хлева. Гаспадыня падняла лямант, што карова пачынае цяліцца (а гэта сапраўды было так, бо надыйшоў тэрмін), ніхто і на гэты раз не звяртаў увагі, тады яна ў роспачы сказала: “…Вы не партызаны, а сапраўдныя бандыты!”; адзін з рабаўнікоў схваціў пісталет і выстраліў ёй у галаву. Засталося трое сірот, якіх забраў на выхаваньне сусед, дзе былі і свае дзеці.

- Урыўкі з дзёньніка будучага савецкага салдата, 1925 года нарадж., цяжка параненага ў 1944 годзе ў Прусіі.

Імя:: Henadzi S Горад:: Mahileu
10.05.2012 16:41
Сп. Сяргей! Як заўсёды дакладна, глыбока, разумна... і з болем у сэрцы. Вось гэты боль ёсць найпершым і найдакладнейшым апраўданнем самых непрыемных для сыстэмы і дзяржавы слоў, якія часта, на жаль, прымаюць на сябе "патрыёты" і людзі савецкія -- якія ні бачыць, ні разумець, ні думаць не ўмеюць і не хочуць. Іх ні ў чым не пераканаць. А Вам, Сяргей, дзякуй за думкі, назіранні і выкладанне іх, за высновы. І -- за Вашае сэрца, асобна!..
Відэа