нядзеля, 19 траўня 2013, Менск 22:59

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Цімашэнка пагадзілася лячыцца ва Ўкраіне

Юлія Цімашэнка пагадзілася лячыцца ва Ўкраіне ад хваробы, якая прычыняе ёй моцныя болі ў сьпіне.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пра гэта паведаміў сёньня нямецкі доктар Макс Айнгопль, які езьдзіў ва Ўкраіну, каб правесьці абсьледаваньне зьняволенай экс-прэм’еркі. Раней яна адмаўлялася ад лячэньня, заяўляючы, што не давярае ўкраінскім дактарам.

Паведамляецца, што лячэбныя працэдуры пачнуцца ў аўторак у Харкаве, дзе лідэрка ўкраінскай апазыцыі адбывае турэмнае пакараньне.

У мінулым месяцы 51-гадовая Цімашэнка заявіла, што супрацоўнікі Харкаўскай калёніі яе зьбілі і абвясьціла галадоўку пратэсту. Генэральны пракурор Украіны Віктар Пшонка адмовіўся сёньня заводзіць крымінальную справу аб зьбіцьці зьняволенай, заявіўшы, што пракуратура ня мае для гэтага дастаткова доказаў.

На працягу гэтага тыдня шэраг лідэраў краінаў ЭЗ заявіў аб байкоце саміту Цэнтральнаэўрапейскіх краін, які адбудзецца ў Ялце 11–12 траўня, а таксама футбольных матчаў, якія будуць згуляныя ва Ўкраіне у рамках Эўра-2012 — з-за паведамленьняў аб правапарушэньнях супраць Цімашэнкі.

Чытайце таксама

Беларус Гальчанюк здабыў бронзу для каманды ЗША

На чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Стакгольме зборная ЗША выйграла ў каманды Фінляндыі па булітах і заваявала бронзавыя мэдалі. Рашаючы гол забіў 19-гадовы Алекс Гальчанюк, які кожнае лета праводзіць у Менску ў бабулі зь дзядулем. >>>

У Беларусі пройдзе фэстываль Усходняга партнэрства

20 траўня ў Беларусі адкрываецца Эўрапейскі міжкультурны фэстываль. Падобнае мерапрыемства пройдзе ў Беларусі ўпершыню. Яго галоўная мэта — стварыць камунікацыйную пляцоўку для культурнага дыялёгу. >>>

Амбасада Францыі ў Беларусі спыняе выдачу віз у Гішпанію

Ад 30 траўня амбасада Францыі адмяняе рэгістрацыю на падачу дакумэнтаў для паездак у Гішпанію. Ад 30 чэрвеня 2013 года дыпмісія Францыі спыняе выдачу віз у Гішпанію для грамадзян Беларусі. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

19 траўня 1925 нарадзіўся Пол Пот

У пачатку пяцідзясятых гадоў малады камбаджыец Салот Сар паехаў у Парыж вывучаць радыёэлектроніку. Але вучоба яму вельмі хутка абрыдла >>>

Валер Карбалевіч

Дзіўны дэмарш Макея

І Лукашэнка пачаў дзейнічаць у сваім звыклым стылі. Добрую волю ён прыняў за слабасьць. А са слабымі трэба размаўляць з пазыцыі сілы. То бок – даціскаць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ