субота, 19 красавіка 2014, Менск 09:51

Праграмы / Бліц-аналіз

«Украіна паступова набліжаецца да ролі Беларусі ў Эўропе»

Адзінаццаць кіраўнікоў дзяржаў адмовіліся ўдзельнічаць у саміце лідэраў краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў Ялце, які заплянаваны на 11-12 траўня. Ці можна сьцьвярджаць, што ўкраінскае кіраўніцтва ідзе беларускім шляхам і таксама становіцца эўрапейскім палітычным ізгоем? Ці могуць на гэтым фоне палепшыцца асабістыя адносіны кіраўнікоў дзьвюх дзяржаваў Віктара Януковіча і Аляксандра Лукашэнкі? На гэтыя пытаньні адказвае ўкраінскі журналіст Юры Сьвірко.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Цыганкоў: Ва Ўкраіне даўно пішуць, што Ўкраіна ідзе беларускім шляхам. Наколькі блізка апошнія падзеі наблізілі Ўкраіну да той ролі, якую займае Беларусь — ролю ізгою ў Эўропе?

Сьвірко: Сапраўды, Украіна паступова набліжаецца да ролі Беларусі. Два гады ў Кіеве пішуць пра тое, што Ўкраіна — гэта «Беларусь нумар 2», і апошнім часам кіраўніцтва краіны гэта апраўдвае.

не прадбачу нейкага значнага пагаршэньня паміж двума мядзьведзямі, бо ёсьць яшчэ трэці мядзьведзь на Ўсходзе, які кантралюе гэтых двух

Аднак раней такой хвалі ізаляцыі Кіеў ніколі не адчуваў. Было калісьці, падчас НАТАўскага саміту ў Празе, калі заходнія палітыкі былі пакрыўджаныя на Кучму, пачыналася пэўная ізаляцыя, але Кучму ўсё-такі запрасілі на той саміт. Цяпер Януковіча ўжо ніхто асабліва не запрашае за мяжу, і ён вырашыў сам стварыць сябе саміт, спадзяючыся, што нехта прыедзе. Сёньня СМІ пішуць, што большасьць прэзыдэнтаў вырашылі ня ехаць у Ялту. Тым часам усё-такі чакаецца, што ў Ялту ўсё ж прыедуць кіраўнікі суседніх з Украінай Польшчы, Славаччыны і Малдовы. Так што саміт адбудзецца, але зусім ня ў тым фармаце, на які разьлічваў Януковіч.

Што да параўнаньня ўзроўню падзеньня Ўкраіны, то да Лукашэнкі прэзыдэнты Польшчы і Славаччыны даўно ня езьдзяць. Цікава, аднак, што і самога Лукашэнку ў Ялту не запрасілі.

Цыганкоў: Ці можна меркаваць, што на фоне пагаршэньня адносінаў з Эўропай адносіны афіцыйнага Кіева і Менска могуць палепшыцца. Ці наадварот, два мядзьведзя ў адной бярлозе ня будуць сябраваць, а стануць яшчэ горшымі канкурэнтамі?

Сьвірко: Я думаю, што, сапраўды, беларуска-ўкраінскія дачыненьні могуць палепшыцца. Напрыклад, спынілася малочна-піўная вайна — украінскае піва паехала ў Беларусь, а беларускае малако нарэшце зьявіцца ў кіеўскіх крамах. Таму пэўныя добрыя міждзяржаўныя стасункі могуць зьявіцца — не пэрсанальныя паміж Януковічам і Лукашэнкам, а менавіта эканамічныя міждзяржаўныя.

Я не прадбачу нейкага значнага пагаршэньня паміж двума мядзьведзямі, бо ёсьць яшчэ трэці мядзьведзь на Ўсходзе, які кантралюе гэтых двух.

Віталь Цыганкоў

Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
Блог Віталя Цыганкова
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Еха
05.05.2012 14:28
И близко Украина не стоит около Беларуси, потому что там есть политическая конкуренция и оппозиция сидит в парламенте
Адказаць

Імя:: Раман
05.05.2012 23:16
Таму што Украіна не была акупаваная як Беларусь. Яна засталася Украінай.

Імя:: Раман Горад:: Менск
05.05.2012 23:12
Украіна засталася Украінай, нават з Януковічам. А Беларусь ў 1994г. ачоліла пятая калёна Масквы г.зн. адбылася унутраная акупацыя краіны й як усе акупанты яны зьмянілі нацыянальную сымболіку на сваю, й пачалі згортваць усё беларускае, ссоўваць яго на ўзбоч існаваньня й насаджаць й адраджаць усё савецка-расейскае. Тое самае й са зьнешняй палітыкай. Каму скажыце выгадна ізаляцыя эўрапейскай Беларусі ад Эўропы? Такі самы трук хочуць зрабіць й з Украінай. Цімашэнка вельмі патрэбная Расеі ў турме. Й Масква усё зробіць (і ўжо нямала зрабіла) каб Цімашэнка заставалася ў турме.

Імя:: Юрась
06.05.2012 11:05
А Цімашэнка дзе сядзіць? Таксама ў парламенце?

Увогуле з сітуацыяй ва Ўкраіне знаёмы не вельмі, але чуткі адтуль прыходзяць усё больш і больш трывожныя. Вось і Віталь Портнікаў нядаўна ў сваім артыкуле з вялікім сумам разважаў пра беларуска-расійска-украінскія паралелі.

Што ж, паглядзім. За Януковічам усёж стаяць украінскія алігархі, а не КДБ-ФСБ як у нашым выпадку. Хаця ...

Імя:: БР
06.05.2012 14:07
Это вобщем-то неплохо, что Украина начинает вести независимую внешнюю политику и на диктат "эуропы" не поддаётся. Если Украина будет в естественном союзе с Белоруссией противостоять давлению, то так будет лучше и для нас, и для украинцев. Союз трёх восточнославянских государств значительно ослабит агрессивно-диктаторскую политику эуропы и балан сил будет более выровненным. То есть "эуропа" уже не сможет проводить ощутимые репрессии против Белоруссии, если Украина будет её союзником
Адказаць

Імя:: Язэп
07.05.2012 08:03
"Союз трёх восточнославянских государств..."
....................
А хто трэці? Калі вы маеце на ўвазе вашую Расею, то мушу нагадаць дасьледваньні Расейскай акадэміі навук-- гэнетычна рускія неславяне.

Імя:: Паволі
06.05.2012 15:36
to Юрась напісаў "За Януковічам усёж стаяць украінскія алігархі, а не КДБ-ФСБ як у нашым выпадку".
Справа ў тым, што ў Беларусі гэныя дзядзькі са ўзгаданых арганізацыяў і ёсць алігархамі. Лукашэнка для іх толькі "дах". У пэўны час яны ж яго і прыцягнуць да адказнасьці і падхопяць улады
Адказаць

Імя:: Раман
09.05.2012 12:27
Згдны з вашым пунктам гледжаньня. Але ня трэба пляны акупантаў выдаваць як непазьбежнае наканаваньне. Так бязвольна й капітулянцкі робяць толькі беларусы, таму й маем што маем. А напрыклад палякі ці эстонцы так не рабілі але змагаліся ЗА СВАЁ. Й цяпер апошнія нягледзячы на выбрыкі Масквы маюць свае дзяржавы з сваёй уладай.

Імя:: Степан Горад:: Киев
06.05.2012 22:50
оффтоп. Прикольно, первый раз вижу белорусский сайт)))
перешел с линка украинской правды.
Відэа