серада, 23 красавіка 2014, Менск 22:31

Праграмы / Госьць на Свабодзе

Драздоўскі: Як інваліду-вазочніку падаць у суд, калі ён заехаць у суд ня зможа

5 траўня адбудзецца акцыя інвалідаў-вазочнікаў. Мітынг, дазволены Менгарвыканкамам, арганізуе грамадзкае аб’яднаньне «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў». Мітынг пройдзе на цэнтральнай сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы народаў, з 12.00 да 15.00. Госьць «Вынікаў дня» — Сяргей Драздоўскі, адзін з арганізатараў мітынгу, прадстаўнік грамадзкага аб’яднаньня «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў».

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Слухаць размову цалкам:


Гутарка зь Сяргеем Драздоўскім
Гутарка зь Сяргеем Драздоўскімi
|| 0:00:00
...
 
🔇
X


Сяргей Драздоўскі: 5 траўня лічыцца традыцыйным міжнародным днём салідарнасьці інвалідаў у барацьбе за свае правы і супраць дыскрымінацыі. Гэта шырокая праблема, і таму кожны год прынята акцэнтаваць увагу на нейкай адной праблеме. Сёньня мы акцэнтуем увагу на безбар’ернае асяродзьдзе, і нават больш вузкі акцэнт будзе на даступнасьці жытла. Гэта вечная праблема, будуюцца пандусы, нейкія іншыя рэчы, а людзей у вазках як не было на вуліцы, так і і няма.
 жыцьцё ў вазку ў прыватным доме ў сельскай мясцовасьці без каналізацыі і цэнтральнага ацяпленьня можна параўнаць са штодзённым выжываньнем

Таму што яны ў большасьці проста ня могуць выйсьці з дому. Але і гэта не самае страшнае. Сёньня ў нас кватэры не прыстасаваныя для чалавека ў вазку. Людзі гадамі ня могуць трапіць на кухню, гадамі ня могуць трапіць у туалет, ванную ў сёньняшніх кватэрах. І гэта ў нас практычна не вырашальна. А ў сельскай мясцовасьці, калі ўсе выгоды на вуліцы, калі няма гарачай вады, і жыцьцё ў вазку ў прыватным доме ў сельскай мясцовасьці без каналізацыі і цэнтральнага ацяпленьня можна параўнаць са штодзённым выжываньнем. Гэта ёсьць фокусам нашага мітынгу, хаця, канечне, мы ўсе разумеем, што гэта адна частка вялікай праблемы інвалідаў-вазочнікаў.

Аляксей Знаткевіч: Ці сталі апошнім часам больш улічваць патрэбы інвалідаў-вазочнікаў, калі будуюцца новыя дамы?

Драздоўскі: Калі параўнаць з Савецкім Саюзам, з тым, што было 20 гадоў таму, то сталі болей улічваць, але калі параўнаць з тым, што заканадаўствам больш за 20 гадоў катэгарычна забаронена будаўніцтва новых будынкаў не прыстасаваных для людзей з інваліднасьцю, то можна сказаць адназначна, што адбываецца глябальнае, суцэльнае ігнараваньне інтарэсаў людзей у вазках. Кожны год мы ходзім па кабінэтах, шукаем разумныя аргумэнты, спрабуем гаварыць на мове бюракратаў. На мінулым тыдні нам прынесьлі праект, амаль
Каб адстаяць сваё права ў судзе на безбар’ерны доступ, трэба, каб суд стаў безбар’ерным

дабудаваны раён, і нам прынесьлі просьбу ўзгадніць няпоўную прыстасаванасьць, як там было ўказана, цэлага мікрараёна для людзей у вазках і людзей, пазбаўленых зроку. Да нас па некалькі разоў на месяц паступаюць звароты ад будаўнікоў новых аб’ектаў, каб мы ўзгаднілі адсутнасьць даступнасьці, пагадзіліся з тым, што на гэтых аб’ектах нібыта вытворчыя памяшканьні, і там інвалідаў ня будзе. Гэта што значыць, што іх на працу ніхто ня возьме. Нават мінімальныя патрабаваньні не выконваюцца. Часам даходзіць да абсурду. Чалавек за ўласныя грошы пабудаваў жытло, а яму ў калідорах, у пад’езьдзе ўсталявалі парогі па 6 см вышынёй. І ён проста ў шоку. Сам пабудаваў жытло, а выбрацца зь яго ня можа.

Знаткевіч: Ці спрабавалі калі-небудзь такія рэчы вырашаць праз судовую сыстэму, тое, што закон не выконваецца, ці спрабавала асацыяцыя вазочнікаў падаваць у суд на будаўнікоў за тое, што не выконваюць нарматывы?

Драздоўскі: Ёсьць такія рашэньні. Але праблема ў тым, як падаць у суд на падобныя дзеяньні. Уявіце, што я еду на вазку і ўтыкаюся ў бардзюр, які відавочна пабудаваны з парушэньнямі, які я пераадолець не змагу. І тут
ў гэтым грамадзтве жывуць людзі на вазках, для якіх кожны сантымэтар бардзюра можа быць непераадольным

зьяўляецца вялікая праблема. Аказваецца, у мяне няма ніякіх падставаў падаць прэтэнзіі да парушальніка. Максымум, пра што я магу заяўляць, гэта пра маральную шкоду. Грамадзянскі кодэкс краіны не дазваляе ўвязаць гэтую дыскрымінацыю з маральнай шкодай. А для таго, каб мне нейкім чынам зьвярнуцца ў суд, каб выправілі, патрэбна напэўна разьбіць галаву, ці пашкодзіць сябе, каб устанавіць прычынную сувязь паміж гэтым парушэньнем. Але ня шмат людзей, якія здрава мысьляць, хочуць ахвяраваць сваім здароўем, каб пакараць нядбайнага будаўніка. З другога боку такія факты ёсьць.

У Горадні некалькі гадоў таму быў выпадак, калі чалавек, які вельмі дрэнна ходзіць, упаў на прыступках адміністрацыйнага будынку, атрымаў пашкоджаньні, і суд даказаў, што вінаваты ўласьнік будынку. Такія факты ёсьць. Але працэдура дастаткова абмежаваная ў абароне сваіх правоў з пункту гледжаньня закону, закон недастаткова абараняе нас. А другое, сёньня можна пералічыць па пальцах будынкі судоў, у якія чалавек на вазку можа трапіць. Каб адстаяць сваё права ў судзе на безбар’ерны доступ, трэба, каб суд стаў безбар’ерным.

Летась Генпракуратура правяла парверку, ці забясьпечаныя безбарерныя асяродзьдзе. Пакуль не было вынікаў праверкі, але нашыя прадстаўнікі ўдзельнічалі ў сумесных маніторынгах. Напрыклад, праяжджаем 10 аб’ектаў
Ад кожнага сантымэтра гэтых бардзюраў залежыць, ці зможа чалавек выйсьці з дому ці не

і на ўсіх 10 аб’ектах пракурор фіксуе грубыя парушэньні нормаў безбар’ернага будаўніцтва. Ён задае пытаньні: чаму? І не атрымлівае ніводнага зразумелага адказу. Ніводнага. І гэта паўсюль. Акрамя таго, што чалавек з інваліднасьцю павінен падаваць у суд на недабрасумленных будаўнікоў, але і дзяржаўныя службы абавязаныя гэта рабіць. Упраўленьне кантролю за будаўніцтвам існуе паўсюль і павінна гэтым займацца. На жаль, адбываецца суцэльнае патураньне з боку адказнага дзяржаўнага органу.

Сусьветны досьвед паказвае, што калі ад пачатку будаваць будынак прыстасаваным для інвалідаў, на этапе праекту, то кошт прыстасаваньняў будзе ня больш за 10 працэнтаў ад кошту аб’екту, але калі перарабляць, то гэта можа каштаваць да 50 працэнтаў кошту будынку.

Знаткевіч: Што могуць зрабіць прыватныя асобы і іншыя грамадзкія арганізацыі, каб дапамагчы стварыць безбар’ернае асяродзьдзе?

Драздоўскі: Напэўна, сярод тых хто чытае гэта, сярод слухачоў «Свабоды» ёсьць будаўнікі, сем’і, дзе ёсьць будаўнікі, нехта, хто зьвязаны з выканкамамі, ЖРЭА... Дык вось я хачу сказаць, каб кожны на сваім працоўным месцы згадаў пра тое, што ў гэтым грамадзтве жывуць людзі на вазках, для якіх кожны сантымэтар бардзюра можа быць непераадольным, для якіх гэта будзе не цяжкасьцю, а нечым немагчымым. Ад кожнага сантымэтра гэтых бардзюраў залежыць, ці зможа чалавек выйсьці з дому ці не, зможа ён выйсьці на працу ці не, зможа жыць паўнавартасным жыцьцём ці не. Калі кожны пра гэта згадае на сваім працоўным месцы, ужо многае зьменіцца. З пункту гледжаньня грамадзкіх арганізацый, тое самае, па вялікім рахунку. Трэба памятаць, што ёсьць такія людзі, што гэтая праблема ня самая лёгкая для грамадзтва, на яе важна зьвярнуць ўвагу.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.
Відэа