серада, 22 траўня 2013, Менск 09:18

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

У Магілёве ўшаноўваюць біскупа Баляслава Слосканса

4 траўня ў Магілёве пачаліся урачыстасьці па ўшанаваньні біскупа Баляслава Слосканса. Гэты латыскі сьвятар у жніўні 1926 году быў прызначаны апостальскім адміністратарам Магілёўскай і Менскай эпархіі. Пасьля году біскупскага служэньня ў верасьні 1927 году Слосканса арыштавалі і выраклі да прымусовых прац на Салаўках. Латыскі касьцёл выступае за кананізацыю сьвятара.

Біскуп Баляслаў Cлоскансас
Біскуп Баляслаў Cлоскансас
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У магілёўскім касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава на працягу трох дзён будзе адбывацца рэлігійная канфэрэнцыя, прэзэнтацыя фільму пра лёс Баляслава Слосканса «Малітва й крыж», а таксама набажэнствы.

4 траўня на адкрыцьці ўрачыстасьцяў прысутнічалі апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці, мітрапаліт Менска-магілёўскай архідыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама дэлегацыі з Латвіі на чале з кардыналам Янісам Пуятсам і амбасадарам Латвіі ў Беларусі Міхаілам Бабковым.

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці: «Мы хацелі б мець Баляслава Слосканса за сьвятога ў тым ліку й таму, што ён умеў прадбачыць. Ён не выказваў слоў злосьці на адрас тых, хто яго перасьледаваў. Гэта быў чалавек усьмешкі. Гэты чалавек меў заўжды ўнутраны супакой, яго ён здолеў захаваць нават у ГУЛАГу, які перадусім сьведчыў аб вялікай адданасьці Богу».

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: «Баляслаў Слосканс паўстае перад намі як найвыдатнейшы пастар, як сьвяты пакутнік. У цяжкія гады для касьцёлу ў Савецкім Саюзе ён не пакінуў сваіх вернікаў, ня зьехаў у Латвію, а застаўся тут. За веру яго арыштавалі й саслалі на Салаўкі, а потым у Сібір. Яму давялося пабываць у 17 вязьніцах. Падчас няволі як мог дапамагаў вернікам».
Кардынал Яніс Пуятс прэзэнтаваў беларускаму касьцёлу партрэт Баляслава Cлосканса. На фота: крайні зьлева — Раман Факсінскі, ксёнз магілёўскай катэдры; трэці зьлева -- арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці, далей Яніс Пуятс, Тадэвуш Кандрусевіч.
Кардынал Яніс Пуятс прэзэнтаваў беларускаму касьцёлу партрэт Баляслава Cлосканса. На фота: крайні зьлева — Раман Факсінскі, ксёнз магілёўскай катэдры; трэці зьлева -- арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці, далей Яніс Пуятс, Тадэвуш Кандрусевіч.

Адкрыцьцё Дзён біскупа Баляслава Слосканса супала з нацыянальным сьвятам Латвіі — аднаўленьнем незалежнасьці. Пасьля прамоваў латвійская дэлегацыя прасьпявала гімн сваёй краіны. Кранальнае яго выкананьне выклікала шквал эмоцыяў у тых, хто прыйшоў у касьцёл. Воплескі доўжыліся некалькі хвілінаў.

У 1933 годзе Латвія дамаглася вызваленьня Баляслава Слосканса. Прыканцы Другой усясьветнай вайны фашысты прымусова вывезьлі сьвятара ў Нямеччыну. 18 красавіка 1981 году Баляслаў Слосканс памёр.

Паводле рэжысэркі фільму пра сьвятара «Малітва і крыж» Дзідры Сьмільцені, Слосканс да апошніх хвілінаў жыцьця прагнуў вярнуцца ў Беларусь. На сустрэчы з кіраўніцтвам гораду спадарыня Сьмільценя прапанавала назваць адну з вуліц у Магілёве імем Баляслава Слосканса.
Дэлегацыя з Латвіі: крайні зьлева — амасадар Латвіі ў Беларусі Міхаіл Бабкоў, крайняя з правага боку — Дзідра Смільцена, рэжысэр фільму пра біскупа Слосканса «Малітва і крыж».
Дэлегацыя з Латвіі: крайні зьлева — амасадар Латвіі ў Беларусі Міхаіл Бабкоў, крайняя з правага боку — Дзідра Смільцена, рэжысэр фільму пра біскупа Слосканса «Малітва і крыж».

Чытайце таксама

Фотагалерэя Сучасныя споведзі пра часы і сябе — у Начы

Калі збочыць ад Беражка — станцыі на чыгунцы — ды прайсьці пару-тройку кілямэтраў паўз хваёвы лес з духмяным паветрам, тут усё і «нача-наецца». Апошняе слоўца любяць паўтараць мясцовыя — тры сотні жыхароў вёскі Нача, што на Крупаўшчыне. Крыху ніжэй, у даліне — роўны шэраг домікаў з аднолькавымі ружовымі дахамі ды вежай МТС. Такі фасад аднайменнага аграгарадка. >>>

«Спрадвечную вясковую культуру страцілі, а гарадзкой — не набылі»

«Паштовая скрынка 111» — агляд лістоў слухачоў Свабоды. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

«Эўрабачаньне». PS

Скандалы і жарсьці вакол вынікаў песеннага конкурсу «Эўрабачаньня»... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

22 траўня 1945 пад Гамбургам арыштаваны Гімлер

Ён любіў сваю дачку, лічыў сябе рамантыкам, цікавіўся ісламам, быў прыхільнікам палігаміі і запомніўся «калегам» як спэцыяліст, які можа даступна патлумачыць усё на сьвеце. Патлумачыць і апраўдаць. >>>

Віталь Цыганкоў

Спыніць бойку манашак

«Няўжо адзінае месца, дзе вы можаце быць салідарнымі, – гэта турма?» >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ