чацьвер, 23 траўня 2013, Менск 15:02

УСЕ НАВІНЫ / Эканоміка

Стаўку рэфінансаваньня могуць зьнізіць да 30%

Па зьвестках банкаўскіх колаў, ад 10 траўня стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі зьнізіцца зь цяперашніх 36% да 30%.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Напярэдадні гэта ўскосна пацьвердзіла і старшыня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова, якая запэўніла, што пытаньне пра чарговае зьмяншэньне стаўкі рэфінансаваньня будзе разгледжана ў першай палове траўня. Яна падкрэсьліла, што стаўка адназначна павінна быць станоўчай — вышэй за паказьнік інфляцыі ў сярэднегадавым вылічэньні.

Па выніках 2011 году інфляцыя ў Беларусі перавысіла 108%, у сувязі з чым стаўка рэфінансаваньня некалькі разоў карэктавалася ў бок павелічэньня, дасягнуўшы сёлета ў лютым 45% — гэта быў рэкордны паказьнік за апошнія 10 гадоў. Пры такой плянцы практычна замірае эканамічная актыўнасьць, паколькі крэдытавацца пад падобныя працэнты мала хто ў стане.

Ад пачатку 2012 году стаўка зьніжалася тройчы: 15 лютага — з 45% да 43%, 1 сакавіка — да 38%, 2 красавіка — да 36%. Аднак, канстатуюць эканамісты, нават у тым выпадку, калі яна апусьціцца да 30%, гэта наўрад ці істотна ажывіць эканоміку краіны. Да прыкладу, стаўка рэфінансаваньня ў суседняй Расеі складае ўсяго 8%.

Чытайце таксама

Беларуска-кітайскі аўтамабіль спадзяюцца прадаваць у Расеі

Беларуска-кітайскія аўтамабілі Geely набылі ў Беларусі толькі каля 30 прыватных асобаў. У кампаніі «БелДжы» спадзяюцца на продажы ў Расеі. >>>

Аўтысты-праграмісты

Нямецкі вытворца праграмнага забесьпячэньня SAP AG мае намер прыняць на працу сотні людзей з аўтызмам, паколькі сярод іх, паводле кампаніі, шмат таленавітых праграмістаў, паведамляе Бі-Бі-Сі. >>>

Эўразьвяз знайшоў $12 трыльёнаў, схаваных ад падаткаў

Кіраўнікі Эўрапейскага зьвязу пачалі сёньня ў Брусэлі аднадзённы саміт, мэта якога узмацніць барацьбу з ухіленьнем ад сплаты падаткаў. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Хто працягне справу Казулінай?

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

23 траўня 1934 расстраляная банда Боні і Клайда

Ён быў дробны злодзей, яна была афіцыянтка, але ім хацелася большага. Яго гвалцілі ў турме, яе гвалціла сама рэчаіснасьць, непрыгожая і безнадзейная, як пустэльня — ім хацелася вырвацца і ўцячы. >>>

Партрэт Юрыя Гуменюка

Самагубства Гуменюка. Пасьляслоўе

Спроба вярбоўкі? – Жаданьне ажаніцца? – Раны на целе – «Ты мяне падстаўляеш» – Душа паэта. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ