пятніца, 18 красавіка 2014, Менск 03:27

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Шыманец: «Алянд заўсёды апярэджваў Сарказі»

У нядзелю ў Францыі — другі тур прэзыдэнцкіх выбараў, у які выйшлі сацыяліст Франсуа Алянд і правацэнтрыст, дзейны прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі. Пра сытуацыю, якая склалася ў апошнія дні перад выбарамі, мы гутарым са старшынём Згуртаваньня беларусаў у Францыі «Хаўрус» Лявонам Шыманцом.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Навумчык: Днямі адбыліся тэлевізійныя дэбаты паміж Нікаля Сарказі і Франсуа Аляндам, у якіх Сарказі паводзіў сябе больш эмацыйна, чым можна было чакаць. Якія асабіста ў Вас уражаньні ад дэбатаў?

Шыманец: Я быў крыху расчараваны Сарказі. Што да Алянд не адказваў на пытаньні Сарказі, а рабіў фактычна заявы, закранаючы эмацыйны бок.

Навумчык: Паводле апошніх сацыялягічных апытаньняў, за Алянда гатовыя прагаласаваць 53 адсоткі, за Сарказі — 47. Ці можа адбыцца нешта, што пераломіць расклад?

Я ня чуў ад сацыялістаў зацікаўленьня ў Беларусі. Так, пра правы чалавека гаворыцца, але пра Беларусь ніхто не кажа

Шыманец: Можа, канешне. Бо пакуль што трэба зазначыць, што такія расклады даюцца два месяцы — Алянд заўсёды на 5, на 6, нават было — на 8 адсоткаў апярэджваў Сарказі. Прэса, трэба ўлічваць, знаходзіцца пераважна ў руках сацыялістаў, і агалошваньне менавіта такіх вынікаў ідзе на карысьць Алянду. Але, спадзяюся, засталіся французы, якія маюць сваё меркаваньне, а ня толькі меркаваньне журналістаў-сацыялістаў. У апошнія дні можа нешта і зьмяніцца.

Навумчык: Сэнсацыяй першага туру была вялікая колькасьць галасоў, 18 адсоткаў, аддадзеных за лідэра Нацыянальнага фронту Марын Ле Пэн. Аналітыкі адразу ж заявілі, што вынік другога туру залежыць ад таго, куды пойдуць пададзеныя за яе галасы. Але Ле Пэн заклікала не падтрымліваць ані сацыяліста Франсуа Алянда, ані правацэнтрыста Нікаля Сарказі. Яна заклікала сваіх прыхільнікаў галасаваць незапоўненымі бюлетэнямі падчас другога туру прэзыдэнцкіх выбараў. Як паўплывае яе рашэньне на вынік галасаваньня?

Ле Пэн — адзіная, хто прадстаўляе правы бок. І яе дэпутаты ў парлямэнце будуць у меншасьці пры Аляндзе

Шыманец: Галасы Ле Пэн у такім выпадку — значная іх частка, ва ўсялякім разе — пяройдуць Алянду. Калі казаць пра пэрспэктывы самой Ле Пэн, дык, на мой погляд, тое, што яна зрабіла, ня пойдзе ёй на карысьць. Бо калі яе галасы не пяройдуць да Сарказі, Алянд будзе прэзыдэнтам. А калі ён ім будзе, дык ён усё зробіць, каб праз пяць гадоў разьбіць Нацыянальны Фронт, і Ле Пэн ня дойдзе да наступных выбараў. А яна разьлічвае, што яе цяперашняя пазыцыя дазволіць ёй мець дэпутатаў у Нацыянальным сходзе. Так, яна можа мець дэпутатаў, але колькі? 15? 20? 50? Але гэтага замала, каб зьмяніць нешта. Сарказі — ня правы, ён — з правага цэнтру. Ле Пэн — адзіная, хто прадстаўляе правы бок. І яе дэпутаты ў парлямэнце будуць у меншасьці пры Аляндзе. Калі ж прэзыдэнтам абяруць Сарказі, дык ён будзе рабіць палітыку, блізкую да яе праграмы, і значна аблегчыць ёй шлях да прэзыдэнцтва на наступных выбарах (цяперашняя кадэнцыя будзе апошнім тэрмінам прэзыдэнцтва Сарказі). А калі абяруць Алянда — ён, я перакананы, будзе прэзыдэнтам на 10 гадоў. Ня думаю, што гэта будзе добра для Францыі.

Навумчык: Колькі слоў пра стаўленьне да Беларусі. Францыя апошнія гады салідарызавалася зь іншымі краінамі ЭЗ у асуджэньні парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Калі зьменіцца гаспадар у Элісэйскім палацы — гэта ўнясе зьмены ў палітыку стаўленьня да афіцыйнага Менску?

Шыманец: Я ня чуў ад сацыялістаў зацікаўленьня ў Беларусі. Так, пра правы чалавека гаворыцца, але пра Беларусь ніхто не кажа. Ды й Сарказі... Ня чуў, каб ён нешта казаў пра Беларусь. А ў прэсе тэнісістку Азаранку ніколі не падаюць як беларуску... Ня ведаю, куды глядзіць беларуская амбасада, бо яна б мусіла рэагаваць на гэта...

Сяргей Навумчык

navumchyks+rferl.org

Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Блог Сяргея Навумчыка
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Вольга Горад:: Менск
05.05.2012 11:11
Слухала я гэтыя дэбаты. Які нізкі ўзровень! Сварыліся, як бабы на базары, кожны выстаўляў сваё эга, а на Францыю ім абодзьвум пляваць.

Слухала і выступ Марын Лё Пэн у на плошчы Опэра ў Парыжу, дзе яна ясна патлумачыла палітыку НФ. Ні Оланд, ні Саркозі. Белая картка на другім туры ёсьць паказальнік прыхільнікаў НФ дзеля наступнай барацьбы, каб усе пабачылі, чаго хочуць французы. Так сама яна ясна сказала, што АДКАЗНАСЬЦЬ ЗА ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ НА САМІХ САРКОЗІ І ОЛАНД, ня трэба перавешваць на іншых, як гэта робіць прэса. Брыдка чытаць коменты сп.Шыманца.

Што да Менску, то лшічу, КХП-БНФ трэба праявіць самастойнасць і ініцыаваць самім адносіны на патрэбным узроўні з вумнымі людзмі, а не чакаць калі нехта там з французаў нешта захоча ад Менску. У іх свайго хапае., як і ў нас дарэчы.

Імя:: Грыцук Валеры Горад:: Менск
05.05.2012 20:17
Але ж
Выбары ў Францыі. Паважаны спадар Шыманец не мае рацыі. Усе эксперты ( і нават французы) гавораць, што Саркозі – прэзыдэнт багатых. Безпрацоўных зараз у Францыі больш за 4 мільёна. Адносна Беларусі. Так, я ўдзячны прэзыдэнту Саркозі, што мая рэкамендацыя ўраду Францыі адносна “Адзінага кандыдата” , была ўлічана. Але акрамя 2-х сустрэчаў з “Адзіным”, прэзыдэнт Саркозі, аніяк не паказаў цікавасьць да Беларусі, нават вербальна… Французскія ўрядоўцы нават не ведаюць – дзе тая Беларусь… Я спадзяюся на прэзыдэнта Hollande. Ён мог не гаварыць так моцна адносна падтрымкі беларускіх дэмакратаў, але сказаў. Глядзіце тут
http://grycuk.livejournal.com/
Відэа