чацьвер, 23 траўня 2013, Менск 21:59

УСЕ НАВІНЫ / Эканоміка

«Праз „прыватызацыю“ хочуць захаваць калгасны прыгон»

Аляксандар Лукашэнка гатовы аддаваць інвэстарам сельскія гаспадаркі па 7–10 тысяч гектараў.

x

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

Лукашэнка ня супраць прыватызацыі калгасаў

Аляксандар Лукашэнка ў паездцы па Меншчыне заявіў, што лічыць магчымай прыватызацыю сельгаспрадпрыемстваў.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пра гэта ён заявіў, наведваючы Чэрвеньскі раён Менскай вобласьці. «Калі ў яго будзе 10 тыс. га, ён ніякім бізнэсам болей ня будзе займацца пры цяперашніх рынках, лягістыцы», — кажа прэзыдэнт.

Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што ў сувязі з адкрыцьцём рынкаў Расеі і Казахстану зьявіўся «вал ахвотных» займець гаспадарку ў Беларусі. Па словах прэзыдэнта, ён стрымана ставіцца да новых інвэстараў, але «тым людзям, якія ў нас ужо пачалі працаваць, сябе паказалі, і гэта нашыя людзі, трэба прапанаваць пашырацца».

«Прыватызацыя ў сельскай гаспадарцы» ва ўяўленьні беларускага прэзыдэнта выглядае так: «Спакойна, нікога не напружваючы, у сялянаў участкі не адбіраем, заробак у іх у тры разы падвышаецца».

Ці магчымая «прыватызацыя» ў тым выглядзе, які абмаляваў прэзыдэнт Лукашэнка?

Леанід ЗлотнікаўЛеанід Злотнікаў
x
Леанід Злотнікаў
Леанід Злотнікаў
Эканаміст Леанід Злотнікаў: «Гэта нечаканая навіна. Што значыць „прыватызаваць“? У нас зямля сельскагаспадарчага прызначэньня — самы галоўны сродак вытворчасьці — не прыватызуецца. Значыць, гаворка ідзе пра прыватызацыю маёмасьці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, маюцца на ўвазе каапэратывы. Могуць быць розныя формы прыватызацыі. Ёсьць такія гаспадаркі, дзе маёмасьць могуць выкупіць працаўнікі. А вось калі фэрмэр прыватызуе гаспадарку, то ў нас было нешта такое ня вельмі юрыдычна аформленае, калі фэрмэры бралі адстаючыя каапэратывы. Потым ад іх патрабавалі, каб яны выплацілі ўсе запазычанасьці. Напэўна, нешта такое і зараз намячаецца, бо сельская гаспадарка ўжо моцна стратная. Трэба працаваць паўтара года, каб вярнуць тое, што завінаваціліся гэтыя гаспадаркі. І вось, напэўна, самыя „ляжачыя“ зь іх прэзыдэнт хацеў бы перадаць, каб фэрмэры іх паднялі. Але як гэта „прыватызаваць“, калі зямля не прыватызуецца, цяжка адказаць. А куды гэтыя працаўнікі зь вёсак падзенуцца, калі яны фэрмэру ня будуць патрэбныя? Гэта нейкая нявырашаная справа да сёньняшняга дня».

Андрэй ЮркоўАндрэй Юркоў
x
Андрэй Юркоў
Андрэй Юркоў
Андрэй Юркоў, работнік сельскай гаспадаркі: «Такія буйныя гаспадаркі маюць сэнс у Расеі і Казахстане, бо там стэпы. Там можна шыроказахопнай, буйной тэхнікай гэтыя прасторы апрацоўваць. Да таго ж гаспадарка больш-менш кіраваная да пэўнай колькасьці працоўных. У Казахстане і Расеі 100 чалавек здолеюць апрацаваць і 7, і 10 тысяч гектараў. А ў нас гэта нерэальна.У нас іншыя кліматычныя ўмовы. І лёгіка нашага кіраўніцтва ў іншым: захаваць калгасную сыстэму, фактычна прыгонную, не дапусьціць прыватніка і канкурэнта ў сельскую гаспадарку. Прыватная гаспадарка на 7–10 тысяч гектараў будзе патрабаваць інтэнсыфікацыі працы, застанецца мала людзей, будзе расьці вытворчасьць. А астатнія будуць вымушаныя сыходзіць зь вёскі, зьяжджаць у гарады ці ў Расею.

Такія намеры абсалютна не адлюстроўваюць інтарэсаў простага селяніна і вяскоўца. А адлюстроўваюць інтарэсы толькі кіроўнай вэртыкалі, якой, безумоўна, будзе прасьцей кіраваць буйнымі гаспадаркамі. Фактычна гэта інтарэсы буйнога бізнэсу, „лятыфундыстаў“. Калі ў чарназёмнай зоне „лятыфундыі“ могуць стварацца натуральным шляхам, то ў нас толькі з-пад палкі іх будуць ствараць. Таму колькасьць прыватнікаў ня будзе расьці, і адпаведна ня будзе расьці колькасьць людзей, зацікаўленых у пераменах. Яны ўсё лягічна робяць, зыходзячы са сваіх інтарэсаў».

Чытайце таксама

Аэрапорт «Менск» будуць рэканструяваць расейцы, а не кітайцы

Аляксандар Лукашэнка падтрымаў прапановы па разьвіцьці Нацыянальнага аэрапорту «Менск» сумесна з расейскімі інвэстарамі. >>>

Беларуска-кітайскі аўтамабіль спадзяюцца прадаваць у Расеі

Беларуска-кітайскія аўтамабілі Geely набылі ў Беларусі толькі каля 30 прыватных асобаў. У кампаніі «БелДжы» спадзяюцца на продажы ў Расеі. >>>

Аўтысты-праграмісты

Нямецкі вытворца праграмнага забесьпячэньня SAP AG мае намер прыняць на працу сотні людзей з аўтызмам, паколькі сярод іх, паводле кампаніі, шмат таленавітых праграмістаў, паведамляе Бі-Бі-Сі. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Зона Свабоды

Відэа Ці трэба пытаць народ пра яго сьвятыні?

Доўгае рэха рэфэрэндуму 95 году. Ці можа быць мір у вайне сымбаляў? >>>

Свабода бяз гальштукаў

Хто працягне справу Казулінай?

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

23 траўня 1934 расстраляная банда Боні і Клайда

Ён быў дробны злодзей, яна была афіцыянтка, але ім хацелася большага. Яго гвалцілі ў турме, яе гвалціла сама рэчаіснасьць, непрыгожая і безнадзейная, як пустэльня — ім хацелася вырвацца і ўцячы. >>>

Як плённа прайграць выбары

Некаторы час таму адзін мой калега на падобнай канфэрэнцыі заявіў: я ведаю, як перамагчы на ​​прэзыдэнцкіх выбарах у 2015 годзе. Мая прапанова больш сьціплая, але, на мой погляд, больш рэалістычная — я ведаю, як плённа прайграць гэтыя выбары. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ