аўторак, 21 траўня 2013, Менск 14:16

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Аўтара пляката «Мусарок» шукае міліцыя

Каля пад'езду аўтара плякату «Мусарок» ужо тыдзень дзяжурыць міліцыя

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Як паведамляе сайт Праваабарончага цэнтру «Вясна», аўтара плякату «Мусарок» ужо тыдзень шукае міліцыя.

Іван Амельчанка падчас сёлетняга «Чарнобыльскага шляху» вырашыў пажартаваць зь відэаапэратара ў цывільным. Ён стаў побач, трымаючы плякат «Мусарок». Паводле «Вясны», яго ўжо тыдзень шукаюць праваахоўныя органы. Кожны дзень каля ягонай кватэры дзяжураць супрацоўнікі міліцыі.

Маці Івана Амельчанкі на гэтым тыдні патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што жадаюць выклікаць маладзёна ў якасьці сьведкі па справе пра масавыя беспарадкаі 19 сьнежня 2010 года. Разам з тым, гэтая справа на дадзены момант ужо закрытая.

Відэа тэлеканалу «Белсат» з «Чарнобыльскага шляху»:

Чытайце таксама

Беларусь: Што не дазволена — забараняецца

Такую назву мае аб’ёмная заява праваабарончай арганізацыі Amnesty International, якая адрасаваная 23-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН. Прапануем вам зьмест дакумэнту ў скароце. >>>

Марына Лобава расказала пра спатканьне з сынам

Увечары 20 траўня скончылася доўгатэрміновае трохсуткавае спатканьне Марыны Лобавай з сынам Эдуардам, які зьняволены ў Івацэвіцкай калёніі «Ваўчыныя норы». На сустрэчы быў таксама 19-гадовы Эдуардаў брат Уладзіслаў. >>>

Глыбокае: камісія вызначыць пакараньне за «Пагоню»

У Глыбоцкім райвыканкаме адбудзецца пасяджэньне адміністрацыйнай камісіі, на якое выкліканы жыхар пасёлка Падсьвільле Мар’ян Місевіч. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Чэпікаў Горад:: Цёмны Лес
04.05.2012 22:34
А я так і не зразумеў, чым Іван пакрыўдзіў Мусарка?

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

21 траўня 1771 у Парыжы адкрытыя могілкі Пэр-Ляшэз

З жыхароў Пэр-Ляшэз можна скласьці горад. Можна — энцыкляпэдыю. Можна — Кнігу лёсаў. Можна — пазл: каго не хапае, каб карцінка выглядала завершанай — і хто лішні? >>>

Чароўнае слоўца

Ідзе экскурсія па пекле. Катлы з амэрыканцамі, немцамі, іншымі пільна ахоўваюць чэрці. І раптам наведнікі бачаць кацёл без ніякай аховы. Як, чаму? А навошта, — адказвае гід, — там калі хто і паспрабуе вылезьці, дык свае ж за ногі ўніз сьцягнуць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ