аўторак, 21 траўня 2013, Менск 10:07

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Лавышык: «Мяне пагражалі вывезьці ў лес і расстраляць»

Маргарыта Лавышык, сяброўка лідэра Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку Вячаслава Дзіянава, выступіла з сэнсацыйным відэазваротам.

Маргарыта ЛавышыкМаргарыта Лавышык
x
Маргарыта Лавышык
Маргарыта Лавышык
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Маргарыта распавядае пра сваё затрыманьне міліцыяй 18 красавіка 2012 года:

«Міліцыя пагражала тым, што хацелі вывезьці ў лес і расстраляць. Допыт доўжыўся 8 надзін, на мяне чынілі вельмі вялікі псыхалягічны ціск, пагражалі расправамі над роднымі і блізкімі. Для мяне як непадрыхтаванага чалавека гэтыя 8 гадзін допыту былі сапраўдным катаваньнем. КДБ склала тэкст, які з аркушыка я чытала на тэлекамэру. У ім я выказала паклёп на сябе і Вячаслава Дзіянава. Я заяўляю, што ўсе словы, сказаныя мною на гэтым відэазапісе, не зьяўляюцца праўдай».

КДБ таксама пагражала Маргарыце публікацыяй яе аголеных фатаграфій, якія яна зрабіла ў студыі як фотамадэль.

"Мяне не зламалі, ніякіх папераў я не падпісвала і ні аб якім супрацоўніцтве мовы быць ня можа",— заявіла Маргарыта Лавышык.

 Зварот запісаны ў Варшаве, дзе дзяўчына зараз знаходзіцца.




18 красавіка ў кватэру, якую Маргарыта Лавышык здымае разам са сваёй сяброўкай Крысцінай Кумейкай, уварваліся пяцёра невядомых. Маргарыту, якая размаўляла праз скайп зь Дзіянавым, схапілі і вывелі з кватэры. Увесь дзень ніводнае сілавое ведамства не прызнавалася ў тым, што дзяўчаты затрыманыя. Кампутар Маргарыты быў старанна правераны, была вынята ўся перапіска асабістага характару. 19 красавіка Маскоўскі раённы суд Менску разгледзеў адміністрацыйныя справы Лавышык і Кумейкі. Абедзьвюм прысудзілі штраф 15 базавых велічыняў — паўтара мільёна рублёў — паводле артыкулу 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Маргарыта Лавышык апавяла Свабодзе, што іх аштрафавалі, абвінаваціўшы ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадзкім месцы.

Чытайце таксама

Торы дамовіліся падтрымаць законапраект пра гей-шлюбы

Кансэрватыўная партыя Брытаніі дасягнула кансэнсусу з лейбарыстамі адносна падтрымкі скандальнага законапраекта аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. Гэта дасьць магчымасьць накіраваць дакумэнт на разгляд у парлямэнт. >>>

У ЗША дзесяткі людзей загінулі ў выніку тарнада

Магутны ўраган, які прайшоў па прадмесьцях Аклахома-Сіці, зраўняў многія будынкі зь зямлёй. >>>

21 траўня — вечарына памяці Зьмітра Завадзкага

21 траўня ў офісе БНФ па вуліцы Чарнышэўскага, 3 адбудзецца вечарына памяці апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага, які быў выкрадзены 7 ліпеня 2000 году. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Антось Горад:: Слуцк
04.05.2012 16:05
А роднай мовы-та ня ведае дзяўчына Дзіянава. Вельмі паказальны момант.
Але ж я ні ў якім разе на апраўдваю дзеяньні лукашэнкаўскіх адмарозкаў.

Імя:: Константин
04.05.2012 16:18
Над чиновником будет плита,
под плитой может быть и учитель,
а где нет не плиты ,ни креста,
там, должно быть,и есть сочинитель.
Н.Некрасов

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

21 траўня 1771 у Парыжы адкрытыя могілкі Пэр-Ляшэз

З жыхароў Пэр-Ляшэз можна скласьці горад. Можна — энцыкляпэдыю. Можна — Кнігу лёсаў. Можна — пазл: каго не хапае, каб карцінка выглядала завершанай — і хто лішні? >>>

Севярын Квяткоўскі

Чарка на магіле, Б-Ч-Б і новыя традыцыі

24 траўня 1995 некалькі дзясяткаў маладых людзей каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта зладзілі акцыю-пэрформанс. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ