аўторак, 21 траўня 2013, Менск 10:41

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Палітыкі ЗША і ЭЗ за ўзмацненьне санкцыяў

Удзельнікі канфэрэнцыі асудзілі рэжым Лукашэнкі і падтрымалі вылучэньне Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію.

Джон Маккейн на канфэрэнцыі ў Вільні. Фота Хартыя 97Джон Маккейн на канфэрэнцыі ў Вільні. Фота Хартыя 97
x
Джон Маккейн на канфэрэнцыі ў Вільні. Фота Хартыя 97
Джон Маккейн на канфэрэнцыі ў Вільні. Фота Хартыя 97
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Удзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі  "Роля парлямэнтароў ва ўмацаваньні дэмакратычных дзяржаваў Усходняй Эўропы", якая завяршылася 3 траўня ў Вільні, прынялі рэзалюцыю, у якой асудзілі рэжым Лукашэнкі й падтрымалі вылучэньне Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію.

У тэксьце гаворыцца: "Мы выказваем нашую падтрымку ЗША і Эўрапейскаму Зьвязу за ўзмацненьне палітычных і эканамічных санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі для таго, каб былі вызваленыя палітвязьні і праведзеныя дэмакратычныя рэформы".
 
Удзельнікі канфэрэнцыі падтрымалі намінаваньне палітвязьня Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру, асудзілі беларускі рэжым «за перасьлед і зьняволеньне актывістаў палітычнай апазыцыі» і запатрабавалі ад афіцыйнага Менску "дазволіць палітычным партыям і грамадзянскай супольнасьці праводзіць мітынгі і мець доступ да мэдыяў".
 
Удзельнікі форуму таксама заклікалі беларускія ўлады "вызваліць актывістаў апазыцыі з турмаў і спыніць катаваньні".

Чытайце таксама

Торы дамовіліся падтрымаць законапраект пра гей-шлюбы

Кансэрватыўная партыя Брытаніі дасягнула кансэнсусу з лейбарыстамі адносна падтрымкі скандальнага законапраекта аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. Гэта дасьць магчымасьць накіраваць дакумэнт на разгляд у парлямэнт. >>>

У ЗША дзесяткі людзей загінулі ў выніку тарнада

Магутны ўраган, які прайшоў па прадмесьцях Аклахома-Сіці, зраўняў многія будынкі зь зямлёй. >>>

Балівія: Маралесу дазволілі балятавацца на трэці тэрмін

У Балівіі прыняты закон, які дазваляе прэзыдэнту краіны Эва Маралесу выстаўляць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах трэці раз запар. >>>

Суд Гватэмалы адмяніў вырак зрынутаму дыктатару

Канстытуцыйны суд Гватэмалы адмяніў вырак экс-прэзыдэнту краіны Хасэ Эфраін Рыас Монту, згодна зь якім ён павінен адбыць 80 гадоў у турме за генацыд. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

21 траўня 1771 у Парыжы адкрытыя могілкі Пэр-Ляшэз

З жыхароў Пэр-Ляшэз можна скласьці горад. Можна — энцыкляпэдыю. Можна — Кнігу лёсаў. Можна — пазл: каго не хапае, каб карцінка выглядала завершанай — і хто лішні? >>>

Севярын Квяткоўскі

Чарка на магіле, Б-Ч-Б і новыя традыцыі

24 траўня 1995 некалькі дзясяткаў маладых людзей каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта зладзілі акцыю-пэрформанс. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ