субота, 18 траўня 2013, Менск 23:04

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Берасьце. Бел-чырвона-белыя стужкі ўпрыгожылі аўто

Берасьцейскія актывісты руху «За Свабоду» правялі акцыю, падчас якой на антэны аўтамабіляў чаплялі бел-чырвона-белыя стужкі.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Актывісты пачапілі дзясяткі стужак на антэны аўтамабіляў берасьцейцаў. Каардынатар руху па Берасьці Дзяніс Турчаняк кажа, што аўтааматары паставіліся да акцыі з зацікаўленьнем:

«Спадабалася, як паставіліся да акцыі кіроўцы. Многія бралі стужкі ў нас і самі чаплялі на сваё аўто. Хаця сёньняшняя акцыя ў Берасьці не была надзвычай маштабнай — яна сымбалічная. Яна запачаткавала рэспубліканскую акцыю. Я ўскладаю вялікія спадзяваньні, што ініцыятыва па папулярызацыі нацыянальнай сымболікі будзе падтрыманая патрыётамі Беларусі».
Дзяніс Турчаняк падчас акцыі.
Дзяніс Турчаняк падчас акцыі.

Як апавёў спадар Турчаняк, акцыя праводзілася да ўгодкаў рэфэрэндуму 1995 году, які даў магчымасьць уладам зьмяніць дзяржаўную сымболіку. Рэфэрэндум 1995 году прайшоў 14 траўня з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі. Герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг былі замененыя на мадыфікаваную сымболіку БССР.

Чытайце таксама

Мультымэдыі На волю выйшаў журналіст Аляксандар Ярашэвіч

Яго прыйшлі сустракаць больш за 20 чалавек. >>>

Фотагалерэя У цэнтры Стакгольму «гулялі з дыктатарам»

18 траўня ў цэнтры Стакгольму адбыўся пікет і флэшмоб за перанос Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 года зь Беларусі ў любую іншую краіну. >>>

БРСМ: «Кожны беларус павінен любіць Ланскую»

18 траўня ў швэдзкім Мальмё адбудзецца фінал конкурсу «Эўрабачаньне». >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

18 траўня 1888 нарадзілася Ганна Барысевіч, якая пражыла 118 гадоў

Яна пасьпела пажыць пад уладай двух цароў, БНР і БССР, Леніна, Сталіна, Гітлера, зноў Сталіна, Хрушчова, Брэжнева, Чарненкі, Андропава, пасьпела сустрэць незалежнасьць і надыход дыктатуры. >>>

Валер Карбалевіч

Дзіўны дэмарш Макея

І Лукашэнка пачаў дзейнічаць у сваім звыклым стылі. Добрую волю ён прыняў за слабасьць. А са слабымі трэба размаўляць з пазыцыі сілы. То бок – даціскаць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ