чацьвер, 23 траўня 2013, Менск 05:11

Праграмы / Бліц-аналіз

«Дзеяньні Вуса могуць выглядаць наіўнымі і ідэалістычнымі»

Дзьмітры Вус заявіў журналістам, што ініцыятыўная група ў складзе 300 чалавек па зьмяненьні выбарчага заканадаўства ўжо сфармаваная. Чаму дзеяньняў былога кандыдата ў прэзыдэнты не падтрымалі іншыя апазыцыйныя сілы, наколькі своечасовая ягоная ініцыятыва? Наколькі ўдалыя спробы Дзьмітрыя Вуса стаць трэцяй сілай паміж рэжымам і апазыцыяй?

Уладзімер МацкевічУладзімер Мацкевіч
x
Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
 На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Уладзімер Мацкевіч.

— Большасьць апазыцыйных арганізацыяў ня ўдзельнічае ў ініцыятыве Дзьмітрыя Вуса. Чаму так адбываецца? Як можна ацаніць своечасовасьць і пэрспэктыўнасьць ініцыятывы былога кандыдата ў прэзыдэнты?

— На сёньняшні момант, калі да пачатку парлямэнцкай кампаніі засталося каля месяца, можна сказаць, што ініцыятывы па зьмене выбарчага заканадаўства, тым больш самога выбарчага працэсу, значна спазьніліся. Думаю, гэта не апошні чыньнік у тым, што іншыя палітычныя суб’екты не бяруць удзелу ў гэтай ініцыятыве. Хоць самі па сабе гэта правільныя дзеяньні, слушны кірунак.

— Але на гэта можна сказаць, што ініцыятыва Вуса «вечная», не прывязаная да гэтых выбараў, яна можа быць прымененая для наступных прэзыдэнцкіх выбараў.

— Так, у гэтым ёсьць рацыя. Але ж пад цяжарам канкрэтнай палітычнай сытуацыі цяпер гэтая ініцыятыва забудзецца і ня будзе мець такога публічнага эфэкту, які павінна была б мець акцыя з такой мэтай.

Можна абмяркоўваць ролю і месца «дылетантаў» у палітыцы. Вус, які першы раз зьявіўся ў вялікай палітыцы як кандыдат у прэзыдэнты, можа лічыцца ў гістарычным вымярэньні новай фігурай у палітыцы. Ён яшчэ не пасьпеў абрасьці ані сталымі структурамі, ані інтэлектуальнай і аналітычнай падтрымкай. І таму ён разглядаецца іншымі як выскачка і новы канкурэнт. Зь іншага боку, ягоныя дзеяньні могуць выглядаць трохі наіўнымі і не зусім адэкватнымі палітычнаму працэсу. У гэтым сэнсе шмат што з таго, што робіць Вус, фармальна правільна, але выглядае наіўным і ідэалістычным.

— А як вы ацэніце крытычныя заявы Вуса на адрас апазыцыі, якую ён называе «кішэннай»?

— На сёньня стала агульным месцам крытыкаваць апазыцыю за бязьдзейнасьць і ўладкаванасьць у гэты рэжым у якасьці дэкаратыўнай апазыцыі. У гэтым сэнсе Вус зусім не арыгінальны. Але ж... не далучаць сябе да апазыцыі?

Ніякай трэцяй сілы сёньня ў Беларусі няма. Ёсьць рэжым і апазыцыя. У гэтай апазыцыі ёсьць розныя падыходы, стаўленьні і гэтак далей. Пазыцыя Вуса — гэта адна з апазыцыйных пазыцыяў. Таму крытыкаваць апазыцыю можна і трэба, але варта разумець, што гэтая крытыка тычыцца і сябе самога.

Віталь Цыганкоў

Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
Блог Віталя Цыганкова
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: бывалы Горад:: магілёў
03.05.2012 21:40
"Ёсьць рэжым і апазыцыя. У гэтай апазыцыі ёсьць розныя падыходы, стаўленьні і гэтак далей. Пазыцыя Вуса — гэта адна з апазыцыйных пазыцыяў"

Вось гэта ключавы выраз з усяго вышэй сказанага, і Дзьмітрыю Вусу не трэба забываць, што кандыдатам у прэзідэнты яго таксама зрабіла тая ж апазіцыя.


Імя:: ladzia
04.05.2012 19:42
што, безпадстаўна цэнзурым?
.
тады - з тым і заставайцеся.

Імя:: Бенедзікт
05.05.2012 13:15

«Дзеяньні Вуса могуць выглядаць наіўнымі і ідэалістычнымі»
-----------------------------------
Для мяне, дзеяньні Вуса, выглядаюць правакацыйнымі.
Тое было і ў 2010 г., адносна "выбараў".

Імя:: Ольга Горад:: Менск
07.05.2012 06:43
Действия Усса единственно адекватные и, главное, честные в нашем застойном колхозном болоте.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Як гаварыць пра рак? Анонс

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што выдалілі... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

23 траўня 1934 расстраляная банда Боні і Клайда

Ён быў дробны злодзей, яна была афіцыянтка, але ім хацелася большага. Яго гвалцілі ў турме, яе гвалціла сама рэчаіснасьць, непрыгожая і безнадзейная, як пустэльня — ім хацелася вырвацца і ўцячы. >>>

Партрэт Юрыя Гуменюка

Самагубства Гуменюка. Пасьляслоўе

Спроба вярбоўкі? – Жаданьне ажаніцца? – Раны на целе – «Ты мяне падстаўляеш» – Душа паэта. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ