чацьвер, 23 траўня 2013, Менск 11:22

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Лукашэнка «ўклініцца» з пасланьнем між Пуціным і Перамогай?

Аляксандар Лукашэнка можа выступіць з пасланьнем да парлямэнту і беларускага народу напярэдадні дня Перамогі — 8 траўня.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Такую інфармацыю пацьвердзілі парталу Tut.by адразу некалькі крыніцаў.

Па іх словах, такая дата вельмі добра ўпісваецца паміж інаўгурацыяй абранага прэзыдэнтам Расеі Ўладзімера Пуціна 7 траўня і сьвятам Перамогі 9 траўня.

Адпачатку плянавалася, што сваё пасланьне Лукашэнка агучыць 19 красавіка, аднак літаральна ў апошні момант яно было аднесенае на неакрэсьлены тэрмін. Афіцыйныя СМІ паведамілі, што кіраўнік краіны адхіліў падрыхтаваны дзяржаўнымі органамі праект, адправіўшы яго на дапрацоўку.

Паводле неафіцыйнай вэрсіі, Лукашэнку перадусім не задаволіла акрэсьленая ягонымі сьпічрайтэрамі пазыцыя што да вяртаньня амбасадараў краін Эўразьвязу ў Беларусь і рэакцыя беларускага кіраўніцтва на палітычныя і эканамічныя санкцыі.

У прэсавай службе прэзыдэнта сказалі, што ня маюць дакладных зьвестак адносна канкрэтнай даты пасланьня Лукашэнкі. Пры гэтым удакладнілі, што нейкая інфармацыя на гэты конт можа зьявіцца 4 траўня.

Чытайце таксама

Гомельскім чыноўнікам прад’яўлены абвінавачваньні

Сьледчы камітэт завяршыў папярэдняе сьледзтва па крымінальнай справе, пачатай адносна службовых асоб Гомельскага гарвыканкама. >>>

Кэмэран: напад у Лёндане мог быць тэрактам

Улады Вялікабрытаніі маюць пэўныя факты, якія сьведчаць, што жорсткае забойства на паўднёвым усходзе Лёндана магло быць тэрактам. >>>

Макартні просіць вызваліць удзельніц Pussy Riot

Сьпявак Пол Макартні падтрымаў удзельніцу Pussy Riot Марыю Алёхіну, якая абвясьціла галадоўку ў калёніі ў Пермскім краі. >>>

«Міжнародная амністыя»: З правамі чалавека ў Беларусі бязь зьменаў

Вязьні сумленьня застаюцца ў зьняволеньні; праваабаронцы і журналісты, сутыкаліся з парушэньнямі правоў на свабоду выказваньняў, сходаў і асацыяцый. Тры чалавекі былі пакараныя сьмерцю. Такія галоўныя пункты справаздачы за 2012 год «Міжнароднай амністыі» ў разьдзеле, прысьвечаным Беларусі. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Хто працягне справу Казулінай? Анонс і апытаньне

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што выдалілі... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

23 траўня 1934 расстраляная банда Боні і Клайда

Ён быў дробны злодзей, яна была афіцыянтка, але ім хацелася большага. Яго гвалцілі ў турме, яе гвалціла сама рэчаіснасьць, непрыгожая і безнадзейная, як пустэльня — ім хацелася вырвацца і ўцячы. >>>

Партрэт Юрыя Гуменюка

Самагубства Гуменюка. Пасьляслоўе

Спроба вярбоўкі? – Жаданьне ажаніцца? – Раны на целе – «Ты мяне падстаўляеш» – Душа паэта. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ