субота, 18 траўня 2013, Менск 23:20

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Бел-чырвона-белыя стужкі — да гадавіны рэфэрэндуму-1995

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Як падае прэсавая служба руху «За Свабоду», прыхільнікі экс-кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2006 году Аляксандра Мілінкевіча вырабілі бел-чырвона-белыя стужкі да гадавіны рэфэрэндуму, які прайшоў у Беларусі ў 1995 годзе і на падставе якога ўлады зьмянілі нацыянальную сымболіку.

Такой стужкай травеньскімі днямі можна прадэманстраваць пашану да нацыянальных сымбаляў, пачапіўшы яе на антэну аўтамабіля, вопратку ці заплечнік. Спытацца бел-чырвона-белыя стужкі можна ў офісах руху «За свабоду» і Партыі БНФ. Таксама бліжэйшымі днямі стужкі будуць распаўсюджвацца актывістамі руху «За свабоду» ў розных гарадах Беларусі.

Рэфэрэндум 1995 году стаў першым у гісторыі незалежнай Беларусі. Ён прайшоў 14 траўня з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі. Герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг былі замененыя на крыху мадыфікаваную сымболіку БССР. Апрача таго, расейскай мове быў нададзены статус дзяржаўнай.

Чытайце таксама

Мультымэдыі На волю выйшаў журналіст Аляксандар Ярашэвіч

Яго прыйшлі сустракаць больш за 20 чалавек. >>>

Фотагалерэя У цэнтры Стакгольму «гулялі з дыктатарам»

18 траўня ў цэнтры Стакгольму адбыўся пікет і флэшмоб за перанос Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 года зь Беларусі ў любую іншую краіну. >>>

БРСМ: «Кожны беларус павінен любіць Ланскую»

18 траўня ў швэдзкім Мальмё адбудзецца фінал конкурсу «Эўрабачаньне». >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Беранд.
03.05.2012 19:00
Будзе жыць наш святы бел-чырвона-белы Сцяг вечна як і сама
БЕЛАРУСЬ !!!
Адказаць

Імя:: Западэнец
03.05.2012 20:06
Слава Героям!
Бел-чырвона-белы сьцяг назауседы!

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

18 траўня 1888 нарадзілася Ганна Барысевіч, якая пражыла 118 гадоў

Яна пасьпела пажыць пад уладай двух цароў, БНР і БССР, Леніна, Сталіна, Гітлера, зноў Сталіна, Хрушчова, Брэжнева, Чарненкі, Андропава, пасьпела сустрэць незалежнасьць і надыход дыктатуры. >>>

Валер Карбалевіч

Дзіўны дэмарш Макея

І Лукашэнка пачаў дзейнічаць у сваім звыклым стылі. Добрую волю ён прыняў за слабасьць. А са слабымі трэба размаўляць з пазыцыі сілы. То бок – даціскаць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ