Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская апазыцыя сустрэлася з Маккейнам


Джон Маккейн
Джон Маккейн

У Вільні на Парлямэнцкім форуме за дэмакратыю дэлегацыя беларускай апазыцыі правяла перамовы з амэрыканскім сэнатарам Джонам Маккейнам.

У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі пяці партыяў і рухаў: АГП, БНФ, «Гавары праўду», БХД і БСДП «Грамада».

Як паведаміў «Свабодзе» адзін з удзельнікаў сустрэч, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, апазыцыя выказвала адзіную стратэгію і тактыку дзеяньняў.

Перш за ўсё Джон Маккейн вітаў вызваленьне з турмаў Саньнікава і Бандарэнкі, распавёў спадар Лябедзька:

«Ён сказаў, што пакуль у турме знаходзіцца хоць адзін палітычны вязень, мы ня можам лічыць, што гэтае пытаньне зьнятае з парадку дня. Зьняцьце гэтай праблемы гарантуецца толькі тады, калі ў Беларусі пройдуць свабодныя выбары і калі Лукашэнка ня будзе трымацца за ўладу недэмакратычнымі сродкамі».

Паводле спадара Лябедзькі, Маккейн пацікавіўся пэрспэктывамі будучай парлямэнцкай кампаніі ў Беларусі і зазначыў, што Беларусь застаецца адным зь ягоных прыярытэтаў у Эўропе, пра які ён заўсёды гаворыць на сваіх сустрэчах, дзе толькі можна.

Маккейн пацікавіўся пэрспэктывамі будучай парлямэнцкай кампаніі ў Беларусі і зазначыў, што Беларусь застаецца адным зь ягоных прыярытэтаў у Эўропе, пра які ён заўсёды гаворыць на сваіх сустрэчах, дзе толькі можна
Анатоль Лябедзька.

Сам Анатоль Лябедзька ў часе дыскусіі зьвярнуў увагу на стратэгію «трох крокаў для Беларусі»: вызваленьне і рэабілітацыя палітвязьняў, свабодныя выбары паводле стандартаў АБСЭ і плян мадэрнізацыі для Беларусі.

«Гэта тое, што павінна аб’ядноўваць і грамадзянскую супольнасьць у Беларусі, прыхільнікаў пераменаў, і міжнародную супольнасьць. Тут трэба аб’ядноўваць высілкі і намаганьні. Апрача таго, я акцэнтаваў увагу на нашай пазыцыі па выбарах, на нашай кампаніі «Сумленныя выбары без Лукашэнкі».

На парадку дня віленскага Парлямэнцкага форуму — праблема разьвіцьця дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе: у Беларусі, Расеі, Украіне, Малдове, Грузіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG