панядзелак, 21 красавіка 2014, Менск 00:09

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Магілёў: «Польскія» могілкі сталі «каталіцкімі»

Шыльда пра новы статус зьявілася пры ўваходзе на могілкі. Традыцыйна яны называюцца «Польскімі», а на шыльдзе пазначаныя як «Каталіцкія».

«Польскія» могілкі ў Магілёве атрымалі новы статусi
X
03.05.2012 09:20
Шыльда пра статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці зьявілася пры ўваходзе на могілкі. На шыльдзе, аднак, назва «Польскія» замененая на «Каталіцкія». Наданьня могілкам гэтага статусу працяглы час дамагалася каталіцкая грамада. Шмат якія тутэйшыя надмагільлі апаганеныя. Помнікі паламаныя й панявечаныя.

«Польскія» могілкі ў Магілёве атрымалі новы статус

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Наданьня могілкам статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці працяглы час дамагалася каталіцкая грамада.

Шмат якія тутэйшыя надмагільлі апаганеныя. Помнікі паламаныя й панявечаныя.

Увосень 2011 г. адзін са скляпоў закансэрвавалі да часу, пакуль ня знойдуцца сродкі на яго рэстаўрацыю. Грошы зьбіраюцца ў замежжы.

На Польскіх могілках у 19-м і пачатку 20-га стагодзьдзя хавалі гарадзкую эліту. Надмагільлі вырабляліся ў Варшаве, Санкт-Пецярбургу. Пасьля Другой усясьветнай вайны на могілках хавалі ўжо гарадзкіх савецкіх і партыйных начальнікаў. Тут пахаваны й паэт Аляксей Пысін.

Могілкі лічацца закрытымі.

На Польскіх могілках захаваліся дзьве капліцы. Адна зь іх належыць грэка-каталіцкай парафіі Бялыніцкай Маці Божай, другая — рыма-каталіцкай парафіі Сьвятых Казіміра й Ядвігі.



"Польскія" могілкі пад назвай "Каталіцкіх" цяпер маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці
"Польскія" могілкі пад назвай "Каталіцкіх" цяпер маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці


Цэнтральная алея могілак
Цэнтральная алея могілак
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Я.Лук'яновiч Горад:: Бабруйск
03.05.2012 13:48
Дык i правiльна. Хопiць па расейску называць усiх каталiкоў палякамi.

Імя:: Lika Горад:: Magileu
03.05.2012 16:37
Напачатку 20 стагоддзя
там былі пахаваны нашы сваякі
Мы шукалі дзе, але не знайшлі,
таму што не ведаем усіх прозьвішчаў,
бо ўсе дакументы мая прабабуля зьнішчыла...

Падкажыце, калі ласка, што можна зрабіць,
куды зьвяртацца?
Адказаць

Імя:: Аўтар
03.05.2012 17:37
Некалькі варыянтаў ёсьць: 1. зьвярнуцца ў парафію, якой належыць рыма-каталіцкая капліца там жа на могілках. Мо дапамогуць, альбо падкажуць што трэба рабіць. 2. Зьвярнуцца ў архіў -- гэта на Чалюскінцаў, на Рабочым пасёлку. 3. альбо магілку за магілкай трэба абыходзіць на кладах. Мо пашанцуе. Калі магілкі былі бліжэй ля цэнтральнай алеі, то, да жалю, плёну будзе мала. Там хавалі пасьля 60-х гадоў на старыя пахаваньні. 4. Прыходзіць у капліцу на Дзяды й маліцца за памерлых родзічаў... Гэта відаць усё.
Адказаць

Імя:: Lika Горад:: Magileu
03.05.2012 19:12
Дзякуй Вам вялікі
Паспрабую што-небудзь зрабіць
Адказаць

Імя:: Зоська Горад:: Ліда
04.05.2012 08:38
Я даўно займаюся маім радаводам і сутыкнулася зь вялікімі праблемамі менавіта ў Беларусі й ў дзяржаўных архівах. Архівы ў большасьці сваёй ці разрабаваныя, ці зьнішчаныя. Полацкі архів згарэў пасьля бамбёжак, але што- нішто засталося й я там знайшла зьвесткі пра маіх продкаў. Менскі дзяржархіў на Крапоткіна мае некаторыя старажытныя дакумэнты, але там вельмі маленькая чытальная зала й шмат народу заўсёды. Раю вам зайці на сайт vgd.ru "Усерасейскае генеалагічнае дрэва". Там знойдзеце шмат якой цікавай і вельмі патрэбнай інфармацыі.
Відэа