серада, 16 красавіка 2014, Менск 10:20

Праграмы / Свабода ў турмах

Беларускія зэкі робяць ня толькі швэдзкую мэблю

А паскардзіцца на сваю рабскую працу зэкам няма каму.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Швэдзкая тэлекампанія SVT і нямецкая WDR, а таксама іншыя СМІ паведамілі, што канцэрн IKEA выкарыстоўваў працу зьняволеных з таталітарных краінаў.

Журналісты абвінавачваюць канцэрн у тым, што, вырабляючы такую папулярную сярод спажыўцоў, модную і параўнальна танную мэблю, прадпрымальнікі выкарыстоўвалі бясплатную працу вязьняў таталітарных краінаў, пры якой цалкам ігнаравалася тэхніка бясьпекі і ліміты працоўнага часу.

Паводле аўтараў, у 1970-1980-я такое практыкавалася ў ГДР, дзе найменей на 65 заводах на ІКЕА працавалі ўсходненямецкія асуджаныя, у тым ліку і палітычныя. Пасьля ж развалу ГДР канцэрн пачаў шукаць аналягічную працоўную сілу ў іншых дыктатарскіх краінах. Меркавалася, што вытворчасьць таннай швэдзкай мэблі пяройдзе ў Паўночную Карэю, аднак гэта не ўдалося. І тады працоўныя знайшліся ў Бірме (М’янме) ды Беларусі.

Пра тое, што беларускія асуджаныя працуюць ва ўмовах поўнага ігнараваньня працоўнага заканадаўства распавялі «Свабодзе» і самі беларускія вязьні.

«Асуджаныя збольшага ня ведаюць, на каго яны працуюць. Па сутнасьці гэта і не цікавіць іх», – напісаў у сваім камэнтары былы асуджаны Івацэвіцкай калёніі Зьміцер. Падчас свайго зьняволеньня ён некаторы час працаваў у майстэрні на дрэваапрацоўцы.

Паводле словаў Зьмітра, інфармацыя пра заказчыка найчасьцей вядомая, калі гэта сілавыя структуры, калі штосьці робіцца для РАУС, ГБ і г.д. У гэтым выпадку заказная офісная мэбля робіцца на сучасным абсталяваньні. У іншых – «абсталяваньне дрэнь і ўмовы працы дрэнь. Нажываюцца на гэтым, у першую чаргу, мянты. Менавіта яны забіраюць амаль усе грошы ці іншымі словамі вылічваюць іх у ЗК, пакідаючы тым капейкі», адзначае ў сваім допісу аўтар.

Адрозна ад Зьмітра іншы сядзелец калёніі Іван вызваліўся зусім нядаўна. Ён паведаміў пра працу ў аўтамабільных майстэрнях. Іван перадаў рэдакцыі фоты, зробленыя на гэтай вытворчасьці. Ён мяркуе, што сабраныя зэкамі-умельцамі літаральна зь нічога рарытэтныя аўтамабілі могуць зьявіцца на прэстыжным турніры Олдтаймэр-Ралі, які ўжо ў гэтым месяцы пройдзе ў Менску і куды зьедуцца калекцыянэры старых аўтамабіляў як зь Беларусі, так і з Расеі, Украіны, Нямеччыны, Фінляндыі, ЗША.

Іван кажа:

«Адміністрацыя так грошы адмывае. Бясплатная працоўная сіла. Пажадаў нейкі выгадны начальству заказчык зрабіць зь нічога добрую машыну. Афіцыйна на паперах пішуць дакладную дату і ўказваюць. Што трэба адрамантаваць нейкую драбязу. Афармляецца заказ дзесьці на 100-150 тысяч рублёў. А робяць на мільёнаў 25-30. Ад і да. Калі б за межамі зоны рарытэт рабілі, дык каштавала б сама меней 38 мільёнаў. Так чалавек мне сказаў, які гэта рабіў.

Ён суткамі працуе. Ад 8 раніцы да 10 вечара. Гадзіна на абед. Афіцыйна зьмена заканчваецца а 5 вечара. За сваю працу ён атрымлівае ад 5 да 15 тысяч рублёў у месяц. Апошнім разам ён атрымаў 35 тысяч – гэта ўжо шмат. Ён мне казаў, што разам з напарнікам яны мусілі хутка зрабіць тую машыну – усяго за чатыры ці шэсьць дзён. Таму суткамі не выходзілі з майстэрні, спалі гадзіны па дзьве. Але каго гэта хвалюе?».

Як сьведчыць Іван, у аўтамайстэрнях ёсьць яшчэ адна вытворчасьць акрамя рамонту – гэта нумары для расейскіх легкавых аўтамабіляў, таксама робяцца нумарныя знакі і для грузавікоў. Але гэта радзей.

«Там цэх па вытворчасьці левых нумароў. На Расею. Беларускіх няма. Толькі расейскія. Ня тое, што робіцца шмат. Пад заказ. Можа быць, 20 параў на дзень, можа больш – можа менш. Гэта адзін чалавек з зоны робіць. Ён умее гэта рабіць – чаканка-фарбаваньне. Гэта ўсё ён робіць з звычайнай бляхі».

«Скардзіцца на сваю рабскую працу зэкам няма каму», сьцьвярджае Іван.

«Яны суткамі вымушаныя пад машынамі сядзець. А гэта майстры – залатыя рукі. Што да адміністрацыі, то яна ўвесь час трымае іх пад страхам. Маўляў, мы табе патэлефанаваць дадому не дамо, мы цябе пазбавім спатканьня і г.д. Калі ЗК – сапраўды добры спэц, ён перш чым вызваліцца ўмоўна-датэрмінова з калёніі, мусіць знайсьці сабе замену. Не яны шукаюць, а ён. Калі замена задаволіць кіраўніцтва, тады ЗК могуць вызваліць».

Чытайце таксама

Артыкул у гэтай рубрыцы зьявіцца неўзабаве26964


Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мікола
02.05.2012 22:07
Не цяжка ўявіць сабе, якая мэбля(дармавая) ў хатах турэмнікаў і якія машынкі ў іхных гаражах

Імя:: Мікалай Горад:: МІНСК
03.05.2012 06:22
Тут ниякай сенсацыі ... Так было заўсёды.

У 1941 г. Магілёўскую турму адправілі ў эвакуацыю ў Ташкент - зэкаў і персанал. Даехалі, разьмясьціліся, адкрылі мэблевы цэх.
Вольнанаёмны яўрэй - Ісаак Залманавіч Мірэйно працаваў там майстрам. Усю вайну зьбіралі дываны (скураныя) для адміністрацыі турмы і начальнікаў НКВД пад заказ.
Пры Брэжневе ўдзельнікам вайны выдавалі медалі юбілейныя " За Победу над Германіей " ці нешта вельмі падобнае ( не хачу ламаць галаву). НКВД удзельнічала ў вайне , таму і Ісаак атрымаў мядаль , а пад гэту юбілейную мядаль атрымаў "Удостовереніе "Ветеран войны".

Ісаак вельмі даражыў гэтым пасьведчаннем. У 80 тыя гады
ён для ўсёй сваёй радні купляў без чаргі ў магазіне "АКЕАН" рыбу карп (карп тады прадаваўся ў Мінску толькі ў магазіне "АКЕАН" і чэргі былі страшнейшыя).

Калі Ісаак Залманавіч згубіў па сваёй старасьці ветэранскую кніжку, то тытні два ўслых сябе ругаў : " Які я дурак! Другай такой жа не даюць".

Так было заўсёды...
Адказаць

Імя:: Гомельский
04.05.2012 09:02
Когда-то в 90-е знал семью одного олигарха. Он тогда жил уже в Москве, а теперь в Монте-Карло. Ему мебель по западному каталогу делали белорусские зеки. Это был подарок какого-то вертухая, с которым они имели общий бизнес. А вскоре стало престижно иметь вещи с брендом. Так ту мебель, похоже, отвезли к родителям на дачу. Она и теперь там стоит. Из хорошего дерева, прочная, куда более экологичная, чем раскрученные образцы. .

Імя:: Зоя Горад:: мінск
03.05.2012 09:49
Як паказвае практыка, кроў людская - не вадзіца. Вунь адзін смела разганяў дэманстрацыі, а цяпер яму 12 свеціць. Можа і ён папрацуе на якой вытворчасці? Мянтоўская дзяржава!

Імя:: Ананім
03.05.2012 10:17
На чем основываются эти месячные начисления ГУЛАГа - 5-15-35 тыс. рублей -тем мастеровым, которых они без замены(!) даже выпускать не хотят?! На эти деньги по ценам, которые в атоварке, хорошо, если пару пачек печенья купишь. Ёпрст....
Адказаць

Імя:: Afonya Горад:: Vit^ba
03.05.2012 12:06
И так во всех колониях. А жалобы в ДИН спускают в УДИН и по месту всё решается в пользу администрации.Что посеешь то и ... Скоро они сами там будут, не долго ждать. Вся система пройдёт через свою же систему.
Адказаць

Імя:: Ананім
03.05.2012 12:41
А за какую сумму работающие ЗК расписываются в ведомостях, если получают в итоге максимум 35.000?
Адказаць

Імя:: Берасьцеец
03.05.2012 18:24
Ціпа няма каму за іх расьпісацца, для гэтага ё жонкі начальнікаў турмы, або сакратуткі...

Ды й за 35 тыс яны і расьпісваюцца...

Імя:: Андрей
03.05.2012 12:04
И в чем отличие от восточных гастарбайтеров при Гитлере? Может, наших в тюрьмах лучше кормят или вертухаи с ними душевней обращаются?

Імя:: Мозырь
04.05.2012 15:40
В местной колонии мебель делают для Москвы и Франции
Відэа