чацьвер, 24 красавіка 2014, Менск 19:16

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Швэдзкая тэлевізія: На ІКЕА працавалі вязьні таталітарных краінаў

У сьпісе краінаў ёсьць і Беларусь.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Тэлекампанія SVT паведаміла ў сваёй праграме журналісцкіх расьсьледаваньняў «Uppdrag granskning», што канцэрн IKEA выкарыстоўваў працу зьняволеных, у тым ліку палітычных.

Гэтая тэма шырока абмяркоўваецца ў нямецкіх ды аўстрыйскіх выданьнях, сярод якіх «Stern», «Märkische Allgemeine», «Der Standard» ды іншыя.

Журналісты абвінавачваюць швэдзкі канцэрн у тым, што, вырабляючы такую папулярную сярод спажыўцоў, модную і параўнальна нізкую паводле кошту мэблю, прадпрымальнікі выкарыстоўвалі бясплатную працу вязьняў, пры якой цалкам ігнаравалася тэхніка бясьпекі і ліміты працоўнага часу.

Праграма SVT «Uppdrag granskning», а таксама праграма нямецкага тэлебачаньня WDR «Markencheck» прыводзяць паказаньні былых начальнікаў турмаў ГДР. Паводле аднаго зь іх, які ў 1970–1980-я ўзначальваў папраўчую ўстанову гораду Вальдхайм, на мясцовым мэблевым заводзе вязьні (шмат хто зь іх сядзеў за спробы ўцёкаў з Усходняй Нямеччыны) рабілі ў вельмі цяжкіх умовах. Асуджаныя выраблялі, напрыклад, мэблевы крапеж, ня маючы для гэтага ані адпаведных пальчатак, ані сродкаў для абароны органаў слыху, ані нармальных сядзеньняў.

«Гэта было больш прымітыўна, чым тыя ўмовы, якія існавалі ў эканоміцы ГДР. Гэта была сапраўдная рабская праца», — распавёў журналістам былы турэмнік.

У сваім расьсьледаваньні аўтары праграмы спасылаюцца таксама і на шматлікія матэрыялы з архіваў тайнай паліцыі «Штазі». Яны сьведчаць, што такая рабская праца для швэдзкага канцэрну мела месца сама меней на 65 усходненямецкіх заводах.

У Паўночнай Карэі не ўдалося. Беларусь і Бірма — магчыма, на чарзе

Згодна з інфармацыяй SVT ды нямецкамоўных выданьняў, пасьля развалу ГДР канцэрн пачаў шукаць аналягічную працоўную сілу ў іншых дыктатарскіх краінах. Меркавалася, што вытворчасьць таннай швэдзкай мэблі пяройдзе ў Паўночную Карэю, аднак гэта не ўдалося. І тады працоўныя знайшліся ў Бірме (М’янме) ды Беларусі.

У прыватнасьці, пра гэта піша нямецкі часопіс «Stern».

Летась у лютым у Магілёве было падпісанае інвэстыцыйнае пагадненьне паміж Рэспублікай Беларусь і літоўскай кампаніяй ЗАТ «Vakarų Medienos Grupė» аб стварэньні ў гэтым беларускім горадзе дрэваапрацоўчага комплексу, на якім будзе вырабляцца стыльная скандынаўская мэбля. Ініцыятарам праекту выступіла літоўская кампанія, якая мае партнэрскія сувязі з IKEA. Інвэстыцыі павінны скласьці 64,3 мільёна эўра.

Пра тое, што асуджаныя папраўчых калёніях Беларусі працуюць з парушэньнем нормаў працоўнага заканадаўства, распавядалі «Свабодзе» і самі беларускія вязьні. Яны сьведчылі, што ў некаторых калёніях ёсьць майстэрні зь ненармаваным працоўным днём. Там занятыя адмыслоўцы, аднак іх месячныя заробкі могуць складаць у лепшым выпадку пару дзясяткаў тысяч рублёў. Адміністрацыя не зацікаўленая ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні такіх працаўнікоў і ідзе на гэта толькі ў выпадку, калі тыя знойдуць сабе адпаведную замену. Размова ідзе, сярод іншага, і пра мэблевую вытворчасьць, якая існуе пры шэрагу беларускіх калёніяў. Вязьні, аднак, ня ведаюць, ці рабілі яны штосьці менавіта для ІКЕА.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Магілёў
02.05.2012 12:44

Гэтыя зэкі шмат дзе працуюць у нас у Магілёве. Яны ж і завод ІКЕА будуюць. Увогуле як тая ж ІКЕА інакш (не праз рабскую працу) будзе захоўваць такія нізкія цэны сваёй прадукцыі?

Імя:: Ананім
02.05.2012 13:33
Ага, амерыку адкрылі. А тое, што у СССР пакупалі, хто вырабляў? І зараз газ і нафту на чыей крыві?

Імя:: Ананім
02.05.2012 14:02
Падаецца, Ивацэвичы з Икеа працуюць. Там и ИК ёсць

Імя:: Ігар
02.05.2012 15:00
Беларусь – ГУЛАГ, створаны па эканамічных разліках. Непадалёк з месцамі, дзе будуюццв важныя эканамічныя аб’екты заўсёды знойдуцца турмы. У адпаведнасці з прамысловым характарам аб’ектау у пэўныя зоны размяркоўваюцца пэўныя спецыялісты. У выпадку з ІКЕА нагрузка падзе на ўстановы Магілёўшчыны.

Імя:: ZK
02.05.2012 16:10

Зеки действительно не знают, на кого работают. Но тут проблема в другом. Крупные западные концерны, которые имеют бизнес с РБ, выступают всегда как пособники диктатуры. Как в войну при фюрере разные компании, в том числе BOSS использовали ЗК на работах, так и у нас теперь. Заключенных используют все, кому не лень. Я не удивлюсь, если сама IKEA не знает истинного положения, например с зарплатами. По бумагам зарплата зеков может быть одна, а реально – копейки. Ну и, конечно, условия, оборудование – дрянь. Хотя в тех же Ивацевичах офисную мебель делают на современном оборудовании. Это по заказам РОВД, ГБ и разных других контор. Наживаются на этом, прежде, всего менты. Именно они забирают почти все деньги или другими словами высчитывают их у ЗК, оставляя тем копейки.
Хотя, думаю, что приходя на рынок в РБ и другие подобные страны, все эти концерны с их развитым маркетингом знают обо всём, что там происходит.
Адказаць

Імя:: Наталья. Горад:: Кристинестад
02.05.2012 21:04
О жадности основателя ИКЕА в Швеции ходят легенды, потому не думаю, что он был в полном неведении.

Імя:: Сомневаться не приходится
02.05.2012 22:03
Говорят, что у Витька связи с литовцами, ат в друзьях мэр Каунаса. Потому охотно верю, что все они готовы готовы использ-овать бе6сплатный труд по полной программе.

Імя:: Ліцьвін Горад:: Менск
03.05.2012 03:02
Даўно пара гэтых шведаў на чыстую ваду выводзіць, можа хоць так Эўропа пачне варушыцца. Пасобнікі рэжыму!!!!!

Імя:: неформал
05.05.2012 16:45
"пасьля развалу ГДР канцэрн пачаў..."

Когда это ГДР разваливалась? Наоборот, она воссоединилась с западной Германией.

Імя:: Ольга Горад:: Минск
17.05.2012 23:15
Че за бред.Кому то икея явно перебивает бизнес)))) Да давайте не будем покупать товары икея потому что ее директор просто плохой человек, он бъет свою жену! Или еще чего можно придумать...или нарыть))) Если начать разбираться на какие предприятия работали заключенные думаю список будет оч большим.
Відэа